Герасім (мітрапаліт Кіеўскі)
Герасім | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Царква | Канстанцінопальская праваслаўная царква | ||||||
Папярэднік | Мітрапаліт Фоцій | ||||||
Пераемнік | Мітрапаліт Ісідар | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | мітрапаліт, прэсвітар | ||||||
Нараджэнне | XIV стагоддзе | ||||||
Смерць |
26 ліпеня 1435 Віцебск |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гера́сім (? — 26 ліпеня 1435) — праваслаўны царкоўны дзеяч ВКЛ.
З 1417 г. епіскап смаленскі. У 1432—35 гг. мітрапаліт літоўскі. Паводле некаторых летапісаў, меў тытул «мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі». Аднак улада Герасіма абмяжоўвалася тэрыторыяй ВКЛ і некаторых суседніх усходне-славянскіх зямель (напрыклад, Пскова), бо ў 1433 г. галавой праваслаўнай царквы Маскоўскай дзяржавы з такім жа тытулам «мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Русі» быў абраны разанскі епіскап Іона.
Герасім быў пасвячоны ў мітрапаліты ў Канстанцінопалі патрыярхам Іосіфам па просьбе вялікага князя літоўскага Свідрыгайлы. Працягваў жыць у Смаленску.
Рымскі Папа Яўген IV спадзяваўся з дапамогай Герасіма падпісаць унію з праваслаўнай царквой ВКЛ.
З пачаткам у 1432 г. вайны паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам Кейстутавічам Герасім быў на баку Свідрыгайлы, аднак у 1435 г. быў абвінавачаны апошнім у тайных зносінах з Жыгімонтам, арыштаваны і спалены на вогнішчы ў Віцебску. Расправа з Герасімам падарвала аўтарытэт Свідрыгайлы ў войску і садзейнічала яго паражэнню.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герасім // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. С. 169.
- Шереметевский В. В. Герасим (митрополит Литовский) // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.—М., 1896—1918. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герасім (мітрапаліт Кіеўскі)