Жыгімонт Кейстутавіч
Жыгімонт Кейстутавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Свідрыгайла Альгердавіч | ||||||
Пераемнік | Казімір Ягелончык | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
каля 1365 |
||||||
Смерць |
20 сакавіка 1440 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Гедзімінавічы | ||||||
Бацька | Кейстут[1][2] | ||||||
Маці | Бірута | ||||||
Жонка | дачка Андрэя Адзінцэвіча | ||||||
Дзеці | Міхаіл Жыгімонтавіч[2] | ||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жыгімонт Кейстутавіч (~1365 — 20 сакавіка 1440, Трокі) — вялікі князь літоўскі (1432-1440). Малодшы сын Кейстута і Біруты, брат Вітаўта.
Падчас барацьбы за ўладу паміж Вітаўтам і Ягайлам быў зняволены апошнім (1382—1384). У 1384 годзе ў Прусіі разам з Вітаўтам заключыў дагавор з Тэўтонскім ордэнам супраць Ягайлы, але ў 1386 прысягнуў яму. У 1389 пасланы Вітаўтам у Прусію для перамоў аб сумесным з Ордэнам выступленні супраць Ягайлы. Да 1398 быў заложнікам у вялікага магістра ў Марыенбурзе. Пасля вяртання атрымаў ад Вітаўта Старадубскае княства.
Прымаў удзел у перамовах і заключэнні пагадненняў з Тэўтонскім ордэнам у 1398, 1411, 1422, 1431 гадах, уній з Польшчай. Удзельнічаў у бітве на Ворскле (1399), Грунвальдскай бітве (1410). Пры панаванні Вітаўта не меў палітычнага ўплыву, падтрымліваў брата.
Феадальная вайна 1432—1437
[правіць | правіць зыходнік]Пасля смерці Вітаўта і абрання вялікім князем Свідрыгайлы ў 1432 удзельнічаў у змове супраць яго прапольскі настроенай часткі князёў і баяраў ВКЛ і польскіх паноў, якія намагаліся ўзмацніць унію з Польшчай і пашырыць польскі ўплыў на палітыку ВКЛ. Пасля ўцёкаў Свідрыгайлы ў Полацк Жыгімонт абвешчаны вялікім князем, яго ўладу прызналі Вільня, Трокі, Коўна, Жамойць, Гародня, Менск, Новагародак, ўзброенай сілай было падпарадкавана Берасце. Астатнія землі засталіся адданымі Свідрыгайле, які замацаваўся ў Віцебску.
Паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам пачалася барацьба — феадальная вайна (1432—1437). Каб залучыць на свой бок феадалаў з незалежніцкай партыі, Жыгімонт выдаў Троцкі прывілей (1434), якім пашырыў ўсе правы, дадзеныя Прывілеем Ягайлы (1387) і Гарадзельскім прывілеем (1413) феадалам прыняўшым каталіцтва, на ўсіх феадалаў ВКЛ незалежна ад іх веравызнання. Але значная частка баяраў усё адно не падтрымлівала Жыгімонта, бо ён вёў палітыку на падпарадкаванне ВКЛ Польшчы. У выніку цяжкай паразы ў бітве пад Вількамірам (1435) падтрымка Свідрыгайлы стала маламагчымай, хутка (1437) Жыгімонт стаў адзінаўладным вялікім князем.
Забойства
[правіць | правіць зыходнік]Жыгімонт быў занадта падазроным, верагодна ведаючы, што незалежніцкая партыя ўсё адно мае шмат прыхільнікаў, таму ўвесь час шукаў змоўшчыкаў, нават уяўных, жорстка караў іх, канфіскоўваў маёнткі, выносіў смяротныя прысуды. Ад гэта нават пайшлі чуткі, што ён жадае вынішчыць усіх князёў і баяраў. Супраць яго была арганізаваная змова праваслаўных князёў Івана і Аляксандра Чартарыйскіх, а таксама двух католікаў — віленскага ваяводы Даўгерда і троцкага ваяводы Лялюша. Усе чацвёра належалі да незалежніцкай партыі і былі звязаны са Свідрыгайлам. У выніку змовы Жыгімонт быў забіты ў Троцкім замку.
Зноскі
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 161.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Жыгімонт Кейстутавіч на Вікісховішчы |
- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 6. — Мінск, 1998;
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3. — Мінск, 1996;
- Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя. У 3 т. Т. 1. — Мінск, 2005.