Герб Тыраны
Герб Тыраны | |
---|---|
Дэталі | |
Зацверджаны | 2001 |
Шчыт |
французскі |
Заснаванне | 2001 |
Герб Тыраны — афіцыйны геральдычны сімвал горада Тыраны, сталіцы Албаніі.
Апісанне і сімвалізм
[правіць | правіць зыходнік]Герб Тыраны ўяўляе сабой геральдычны шчыт нетрадыцыйнай французскай формы, вертыкальна падзелены на дзве роўныя часткі, правая з якіх афарбавана ў чырвоны, левая — блакітны колеры. На чырвоным полі змешчана выява срэбнай (белай) гадзіннікавай вежы — вядомай славутасці горада, пабудаванай у XIX стагоддзі. На блакітным полі намалявана стылізаваная фігура сярэбранага ваўка, які стаіць на задніх лапах і трымае ў пярэдняй лапе залатую лілею. Выяву ваўка перасякае чырвоная перавязь з двума сярэбранымі васьміканцовымі зоркамі.
Воўк у народных балканскіх легендах паўстае, як сімвал строгай, але мудрай і справядлівай улады, якая клапоціцца пра свой народ. Французская лілея служыць напамінам аб падпарадкаванні часткі албанскіх зямель да сярэдзіны XIV стагоддзя сіцылійскім каралям. Герб увянчаны трохпрамянёвай каронай з вежамі сярэбранага колеру, што сімвалізуе сталічны статус горада.
Гарадскі герб быў афіцыйна зацверджаны 2001 года. Такім чынам Тырана з'яўляецца апошняй сярод еўрапейскіх сталіц, якая атрымала свой уласны герб.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Флаги и гербы мировых столиц. Укл. К. Я. Нежинський. Москва. «Эксмо»-2009. ISBN 978-5-699-33497-1
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх