Герхард фон Мальберг
Выгляд
Герхард фон Мальберг | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Конрад Цюрынгскі | ||||||
Пераемнік | Генрых фон Гогенлоэ | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1200 | ||||||
Смерць | 26 лістапада 1246 | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Герхард фон Мальберг (? — 26 лістапада 1246) — вялікі магістр тэўтонскі (1240—1244).
Спачатку не планаваў стаць адным з братоў духоўных рыцараў. Быў жанаты і меў двух сыноў: Ота і Тэадорыка. Аднак пасля смерці жонкі ўступіў у шэраг крыжакоў і амаль адразу стаў у апазіцыю да фон Зальца, імкнучыся пакінуць ордэн у Палесціне.
У 1239 у Акры стаў маршалкам ордэна, а ў 1240 вялікім магістрам. З самага пачатку, яго кіраванне было цесна звязана з Лацінскім Каралеўствам і Блізкім Усходам. Меў падтрымку папы Інакенція IV, які ў 1243 прыняў Прусію ў якасці лена.
У 1244 г. быў вымушаны адракчыся тэўтонскага стальца, з-за нарастаючага недавольства братоў ордэна. Праз два гады памёр.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Hans Prutz: Die Ritterorden. Bechermünz Verlag, Berlin 1908
- Wolfgang Sonthofen: Der Deutsche Orden. Weltbild Verlag, Augsburg 1995
- Dieter Zimmerling: Der Deutsche Ritterorden. ECON Verlag, München 1998