Герцагства Букавіна
Гістарычная дзяржава | |||||
Герцагства Букавіна | |||||
---|---|---|---|---|---|
ням.: Bukowina | |||||
|
|||||
1849 — 1918
|
|||||
Сталіца | |||||
Плошча | 10,442 | ||||
Насельніцтва |
75.000 чалавек (1775); 794.929 чалавек (1910) |
||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Герцагства Букавіна (ням.: Herzogtum Bukowina, рум.: Ducatul Bucovinei, укр.: Герцогство Буковина) — каронная зямля на ўсходзе Аўстра-Венгерскай імперыі, якая існавала ў 1849—1918 гадах на землях Букавіны. Герцагства ўзнікла ў 1849 годзе ў выніку рэвалюціі 1848 года і далейшай федэралізацыі Аўстрыйскай імперыі. Спыніла існаванне ў 1918 годзе ў выніку развалу Аўстра-Венгрыі.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Землі будучай Букавіны ўваходзілі ў склад Кіеўскай Русі, а потым розных княстваў. З XIV[1] па XVIII ст. Букавіна знаходзілася ў складзе Малдаўскага княства. Падчас руска-турэцкай вайны 1768—1774 гадоў рэгіён занялі расійскія войскі і ў 1775 годзе Асманская імперыя падпісала дагавор, згодна якой Букавіна адыходзіла да Аўстрыйскай імперыі. Аўстрыякі ў 1786 годзе ўключылі рэгіён у якасці Чэрнавіцкай акругі ў склад каралеўства Галіцыі і Ладамерыі. У 1849 годзе пасля рэвалюцыі, што ахапіла імперыю рэгіён быў адасоблены ў «герцагства Букавіна». Яго адміністрацыйным цэнтрам сталі Чарнаўцы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1861 годзе Букавіна разам іншымі кароннымі землямі атрымала свой сэйм. У 1840—1870 гады значную ролю працягвала мець пытанне пра тое, ці будзе Букавіна асобнай мітраполіяй, мець агульную мітраполію з далмацкімі сербамі ці яе перададуць румынскай царкве.
У 1914—1915 годзе герцагства некалькі разоў захоплівалі расійскія войскі. Яны ўсталёўвалі тут свае парадкі і з 19 жніўня да 7 кастрычніка 1914 і з 15 лістапада 1914 да 1 лютага 1915 года тут існавала Чарнавіцкая губерня Галіцкага генерал-губернатарства[2]. У 1915 годзе пасля Вялікага адыходу 1915 года расійскіх войскаў Букавіна вярнулася пад кантроль Аўстра-Венгрыі.
У жніўні 1916 года пасля Брусілаўскага прарыву Букавіна ізноў была занятая рускімі. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў лютым 1917 года ў Букавіне ствараюцца Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Пасля Кастрычніцкага перавароту 1917 года тут адбываюцца спробы прызнаць у некаторых паветах савецкую ўладу. У лютым 1918 года на тэрыторыю Букавіны ўваходзяць нямецкія і аўстра-венгерскія часткі [3].
9 лютага 1918 года Цэнтральная Рада Украінскай Народнай Рэспублікі падпісала мірны дагавор ў Брэсце з Цэнтральнымі дзяржавамі прызнаўшы даваенную граніцу з Аўстра-Венгрыяй[4]. Украіна і Астра-Венгрыя таксама падпісалі таемны дагавор, згодна з якой Усходняя Галіцыя і Букавіна аб’ядноўваліся ў адзіны каронны край[5]. 7 мая 1918 года згодна Бухарэцскага мірнага дагавора Румынія перадавала Аўстра-Венгрыі частку зямель, у тым ліку і на мяжы з Букавінай.
У выніку распаду Аўстра-Венгрыі з’явілася Заходне-Украінская Народная Рэспубліка, якая 3 лістапада абвясціла, што ў яе склад уваходзяць землі Галіцыі, Закарпацця і Букавіны. Але гэта не было рэалізавана[6]. 10 лістапада 1918 года Румынія ізноў абвясціла вайну Цэнтральным дзяржавам і заняла паўночную і паўднёвую Букавіну, якую далучыла да сябе[7].
Зноскі
- ↑ История УССР в 10 томах Т 2 стр. 66
- ↑ А. Ю. Бахтурина. Политика Российской империи в Восточной Галиции в годы Первой мировой войны. стр. 77-78
- ↑ История УССР в 10 томах Т 6 стр. 570—571
- ↑ The Peace Treaty of Brest-Litovsk February 9, 1918
- ↑ С. А. Скляров Польско-украинский территориальный спор и великие державы в 1918—1919 гг.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2022. Праверана 18 красавіка 2021.
- ↑ С. А. Скляров Польско-украинский территориальный спор и великие державы в 1918—1919 гг.
- ↑ История УССР в 10 томах Т 6 стр. 572