Заходне-Украінская Народная Рэспубліка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Незалежная дзяржава
З 22 студзеня 1919 года аўтаномія ў складзе УНР
Заходне-Украінская Народная Рэспубліка
укр.: Західноукраїнська Народна Республіка
Герб ЗУНР[1] Сцяг ЗУНР
Герб ЗУНР[1] Сцяг ЗУНР
Гімн: Гімн Украіны
Тэрыторыя на якую прэтэндавала ЗУНР
Тэрыторыя на якую прэтэндавала ЗУНР
< 
< 
 >
 >
 >
 >

Сталіца Львоў, Цярнопаль, Станіслаў
Мова(ы) украінская мова
Афіцыйная мова украінская мова
Рэлігія праваслаўе, каталіцтва
Насельніцтва украінцы, палякі, яўрэі, немцы, чэхі
Форма кіравання рэспубліка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Захо́днеўкраі́нская Народная Рэспубліка (укр.: Західноукраїнська Народна Республіка, паводле тагачаснага напісання — Західно-Українська Народня Республика; ЗУНР) — украінскае дзяржаўнае ўтварэнне (рэспубліка), якое існавала на працягу 19181919 гадоў на тэрыторыі Заходняй Украіны са сталіцай у горадзе Львоў.

Узнікла пасля Першай Сусветнай вайны праз вынікі распаду Аўстра-Венгрыі. Абвешчаная 19 кастрычніка 1918 года. Ахоплівала (альбо прэтэндавала) на тэрыторыі Галічыны, Букавіны і Закарпацця.

1 лістапада пасля захопу ўлады ў Львове і іншых буйных гарадах рэгіёна ўкраінцамі распачаўся ваенны канфлікт з Польшчай, якую падтрымлівалі краіны Антанты. 22 студзеня 1919 года рэспубліка аб’ядналася («Акт Злучэння») з УНР, з-за чаго атрымала назву «Заходняя вобласць Украінскай Народнай Рэспублікі» (укр.: Західна Область Української Народної Республіки). Спыніла фактычнае існаванне ў выніку ўкраінска-польскай вайны  (англ.) (18 ліпеня 1919 года). Анексавана Польшчай, Румыніяй і Чэхаславакіяй.

Да 15 сакавіка 1923 года ўрад ЗУНР знаходзіўся ў эміграцыі.

Гістарычны нарыс[правіць | правіць зыходнік]

Напярэдадні Першай Сусветнай вайны вялікая частка ўкраінскіх тэрыторый — Усходняя Галічына, Букавіна, Закарпацце — знаходзіліся ў складзе Аўстра-Венгрыі. Калі ў кастрычніку 1918 года ва ўмовах ваеннага паражэння аўстра-нямецкага блоку і нацыянальна-вызваленчае барацьбы народаў Аўстра-Венгерская імперыя распалася на некалькі незалежных дзяржаў, украінцы пачалі здзяйсняць шэраг захадаў з мэтай стварэння ўласнай дзяржавы на заходнеўкраінскіх землях [якія ўваходзілі ў склад колішняй Аўстра-Венгрыі].

Пад канец верасня 1918 года ў Львове быў сфарміраваны Украінскі Генеральны Ваенны Камісарыят (УГВК), які распачаў працу па падрыхтоўцы ўзброеннага паўстання. У кастрычніку гэтага ж года кіраўніком камісарыяту быў прызначаны сотнік Легіёну Украінскіх Сечавых Стральцоў  (укр.) Дзмітрый Вітоўскі  (укр.).

18 кастрычніка гэтага ж года ў Львове на сходах усіх украінскіх дэпутатаў аўстрыйскага парламента, украінскіх членаў галіцкага і букавінскага соймаў, прадстаўнікоў палітычных партый Галічыны і Букавіны, духавенства і студэнцтва была ўтворана Украінская Нацыянальная Рада  (укр.) — палітычны прадстаўніцкі орган украінскага народа ў Аўстра-Венгерскай імперыі[2].

19 кастрычніка 1918 года Рада абвясціла ўкраінскую дзяржаву на ўсёй украінскай этнічнай тэрыторыі Галічыны, Букавіны і Закарпацця[3] (букавінцы падтрымалі абвяшчэнне незалежнасці на букавінскім вечы  (укр.)). Было прынятае рашэнне аб распрацоўцы дэмакратычнай канстытуцыі, а таксама быў абраны прэзідэнт Украінскай Нацыянальнай Рады, якім стаў Яўген Петрушэвіч.

31 кастрычніка 1918 года ў Львове стала вядома пра прыезд у горада Польскай ліквідацыйнай камісіі (утворана 28 кастрычніка 1918 года ў Кракаве), якая мусіла пераняць ад аўстрыйскага намесніка ўладу над Галічынай і далучыць яе да складу Польшчы. УНРада паставіла перад аўстрыйскім урадам пытанне пра перадачу ёй усёй паўнаты ўлады ў Галічыне і Букавіне. Аднак аўстрыйскі намеснік Галічыны генерал К. Гуйн адказаў катэгарычнай адмовай. Тады на вечаровым паседжанні УГВК (Украінскага Генеральнага Ваеннага Камісарыята) 31 кастрычніка 1918 года было вырашана атрымаць уладу ў Львове ўзброеным шляхам.

Бітва за Львоў[правіць | правіць зыходнік]

ЗУНР у кастрычніку 1918 года:      ЗУНР      Украінская Дзяржава (разам з шэрагам тэрытарыяльных прэтэнзій)      Крымскі краёвы ўрад      Кубанская Народная Рэспубліка      Усевялікае Войска Донскае  (руск.)      Беларуская Народная Рэспубліка (шэраг кантраляваных ёю тэрыторый; бяз поўных тэрытарыяльных прэтэнзій)      Літва (тэрытарыяльныя прэтэнзіі)      Польшча      Аўстра-Венгрыя      Румынія      Сербія      Савецкая Расія

У ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада 1918 года стралецкія часткі, узначальваныя сотнікам Дзмітрыем Вітоўскім, занялі ўсе найбольш важныя ўрадавыя ўстановы ў месце (акрамя чыгуначнага вакзалу  (укр.), што стала адною з памылак і прычынай страты Львова). Гэтыя падзеі ва ўкраінскай гістарыяграфіі атрымалі назву Лістападаўскага чына.

9 лістапада 1918 года УНРада стварыла свой часовы выканаўчы орган, які 13 лістапада гэтага ж года быў ператвораны ва ўрад — Дзяржаўны Сакратарыят ЗУНР-ЗВ УНР  (укр.).

У гэты ж дзень былі зацверджаныя Канстытуцыйныя асновы новаўтворанай дзяржавы — «Тимчасовий основний закон про державну самостійність українських земель колишньої Австро-Угорської монархії»[4] (бел.: «Часовы асноўны закон пра дзяржаўную самастойнасць украінскіх земляў колішняй Аўстра-Венгерскай манархіі»), згодна з якім яна атрымала назву «Західно-Українська Народна Республіка» (бел.: Заходне-Украінская Народная Рэспубліка). Закон вызначаў тэрыторыію ЗУНР, якая ўключала ўкраінскія этнічныя землі і ахоплівала Галічыну, Букавіну і Закарпацце. Тэрыторыя ЗУНР складала 70 тысяч км², насельніцтва — 6 мільёнаў асоб. Быў зацверджаны герб дзяржавы — Залаты Леў на сінім фоне, і сцяг — блакітна-жоўты. Нацыянальным меншасцям на тэрыторыі ЗУНР гарантаваліся роўныя правы з украінскім насельніцтвам.

Часовы Асноўны закон ЗУНР быў з цягам часу дапоўнены цэлыс шэрагам законаў: пра арганізацыю войска (13 лістапада 1918 года), часовую адміністрацыю (15 лістапада 1918 года), часовую арганізацыю судаводства (16 і 21 лістапада 1918 года), дзяржаўную мову (1 студзеня 1919 года), навучальны працэс (13 лютага 1919 года), грамадзянства (8 красавіка 1919 года), зямельную рэформу (14 красавіка 1919 года).

Вынікам актыўнай знешнепалітычнай дзейнасці ЗУНР стала адкрыццё пасольстваў у Аўстрыі, Венгрыі і Германіі і дыпламатычных прадстаўніцтваў у Чэхаславакіі, Канадзе, ЗША, Бразіліі, Італіі і інш.

Украінска-польская вайна[правіць | правіць зыходнік]

Да новай украінскай дзяржавы яўрэйскае, нямецкамоўнае і частка польскага насельніцтва ставілася лаяльна, іншая частка палякаў пры падтрымцы Польшчы распачалі ваенныя дзеянні супраць украінскай улады. Адначасова румынскія войскі перайшлі межы ЗУНР і, незважаючы на супраціўленне насельніцтва, 11 лістапада занялі Чарнаўцы, а пасля гэтага і ўсю Паўночную Букавіну.

Будынак тэрнопальскае школы № 4, у якім у лістападзе-снежні 1918 года знаходзіўся ўрад ЗУНР.

21 лістапада ў выніку крывапралітных баёў польскія войскі захапілі Львоў (ля горада Перамышля не здолелі разбурыць масты і полськія войскі прыехалі на чыгуначны вакзал у Львове). Урад ЗУНР пераехаў у Цярнопаль, а з 2 студзеня 1919 года УНРада і ўрад ЗУНР знаходзіліся ў Станіслававе (зараз Івана-Франкоўск).

1 снежня 1918 года дэлегацыя УНРады і прадстаўнікі Дырэкторыі УНР  (укр.) падпісалі ў Фаставе папярэдняе пагадненне пра аб’яднанне ЗУНР і УНР[5] і канчаткова ўхваленую вышэйшым органам дзяржавы 3 студзеня 1919 года.

4 студзеня 1919 года быў сфарміраваны новы ўрад на чале з Сідарам Галубовічам  (укр.) і створаны Аддзел УНРады (складаўся з дзевяці членаў) пад кіраўніцтвам Яўгена Петрушэвіча.

21 студзеня 1919 года прадстаўнікі Усекарпацкага кангрэса Сцяпан Клачурак  (укр.) і Дзмітрый Клымпуш  (укр.) перадалі ўраду ЗУНР у Станіславе рашэнне насельніцтва края пра далучэнне да Украіны закарпацкіх земляў.

На наступны дзень у Кіеве адбылося ўрачыстае абвяшчэнне «Акту про Злуку» («Акту пра Злучэнне») ЗУНР (Галічына, Букавіна, Закарпацце) і УНР (Наддняпроўская Украіна) у адзіную Украінскую Народную Рэспубліку. Згодна з законам «Про форму влади в Україні» (бел.: «Пра форму ўлады ва Украіне»), прынятым Працоўным Кангрэсам Украіны  (укр.), ЗУНР атрымала назву «Західна Область Української Народної Республіки» (бел.: «Заходняя Вобласць Украінскай Народнай Рэспублікі», ЗВ УНР, ЗВУНР). Пазней, пасля падпісання Варшаўскага дагавору 1920 года  (англ.) між УНР і Польшчай Акт Злучэння быў дэнансаваны ўладай ЗУНР-ЗВ УНР як пратэст супраць няўзгодненасці дзеянняў з боку Сымона Пятлюры, а таксама пра гэта былі паведамленыя прадстаўнік дыпламатычнай місіі УНР у Варшаве і ўрад Польшчы[6].

У студзені-маі 1919 года, нягледзячы на пастаянны недахоп зброі, баепрыпасаў і амуніцыі, Украінская Галіцкая Армія  (укр.) кантралявала сітуацыю на ўкраінска-польскім фронце і паступова выціскала польскую армію з тэрыторыі Галічыны.

У сярэдзіне лютага гэтага ж года Украінская Галіцкая Армія пачала Ваўчухоўскую аперацыю  (укр.). Але пад канец лютага 1919 года паспяховы наступ украінскай арміі быў спынены паводле патрабавання Парыжскай мірнай канферэнцыі, якая для перамоў з урадам ЗВ УНР пра ўмовы перамір’я з Польшчай выслала місію ў складзе французскага генерала Бертэлемі (кіраўнік місіі), брытанскага палкоўніка Віярда, амерыканскага прафесара Лорда і італьянскага палкоўніка Стабіле (трох апошнія — члены місіі). Місія высунула патрабаванне неадкладанага спынення ваенных дзеянняў і запрапанавала дэмаркацыйную лінію між дзвюма бакамі, паводле якой 40 % Усходняй Галічыны (Львоў і Драгобыцкі нафтавы басейн) адыходзіла да Польшчы. Урад ЗУНР гэтай прапановы не прыняў, пасля чаго ваенныя дзеянні аднавіліся.

13 мая гэтага года Найвышэйшы Савет краін Антанты здзейсніў новую спробу скласці перамір’е між бакамі, што знаходзіліся ў стане вайны. Прапановы міжсаюзнай камісіі, якую ўзначальваў генерал Луіс Бота  (англ.), былі прыняты ўкраінскім бокам. Аднак умовы перамір’я, паводле якіх Драгобыцкі басейн заставаўся на баку ЗУНР, былі адрынуты ўрадам Польшчы.

Праз гэтыя ўмовы праз два дні на ўкраінскі фронт у Галічыне і Валыні была адпраўлена сфарміраваная і ўзброеная ў Францыі васьмідзесяцітысячная польская армія генерала Юзэфа Галера, якая (паводле планаў Антанты) прызначалася толькі для барацьбы супраць бальшавікоў. Пад канец мая ўрад пачынае пераезд са Станіславава праз Бучач, Чарткоў у Залешчыкі.

Напачатку чэрвеня 1919 года польскія войскі, у тым ліку армія генерала Галлера, арганізавана пры спрыянні Антанты, захапілі амаль усю Галічыну, за выключэннем тэрыторыі паміж Днестрам і ніжнім Збручам. 2 чэрвеня кляштары базыльянаў  (укр.) (Бучач) была праведзена нарада[7]. У сувязі з крытычным становішчам ЗВ УНР 9 чэрвеня 1919 урад Сідара Галубовіча склаў свае паўнамоцтвы, а Аддзел УНРады перадаў усю паўнату ваеннай і грамадзянай улады Яўгену Петрушэвічу, які атрымаў тытул дыктатара ЗВ УНР. Для выканання ўскладзеных на яго функцый Петрушэвіч стварыў пры сабе часовы выканаўчы орган — Раду Упаўнаважаных Дыктатара і Ваенную Канцылярыю. Начальным правадыром быў прызначаны генерал Аляксандр Грэкаў  (укр.).

728 чэрвеня 1919 года УГА [Украінская Галіцкая Армія] пад камандаваннем Аляксандра Грэкава правяла Чарткоўскі наступ  (укр.), у выніку якога значная частка Галічыны была вызвалена ад польскіх войскаў. Аднак праз нястачу зброі і баепрыпасаў УГА была вымушана на працягу чэрвеня-ліпеня 1919 года адступіць на старыя пазіцыі.

1618 ліпеня гэтага ж года УГА адступіла за раку Збруч. Тэрыторыю ЗВ УНР акупавалі польскія войскі. З ліпеня да лістапада 1919 года месцам знаходжання кіраўніцтва ЗВ УНР з’яўляўся Камянец-Падольскі. 12 лістапада 1919 года ў ім адбылася апошняя сумесная нарада ўрадаў ЗУНР і УНР, на якой Яўген Петрушэвіч прапанаваў адсунуць Сымона Пятлюру ад кіраўніцтва як «неспецыяліста па аператыўных справах». Уранку 17 лістапада гэтага ж года часткі Дабрарміі захапілі Камянец-Падольскі[8].

Эміграцыя[правіць | правіць зыходнік]

Позна ўвечары 16 лістапада 1919 года Петрушэвіч, палкоўнік В. Вышываны, група ўрадавых асоб ЗУНР, сотня стралкоў асабістай аховы[9] былі вымушаныя пераехаць праз Румынію ў Вену, дзе працягвалі актыўную міжнародную дзейнасць датычна абароны дзяржаўных інтарэсаў ЗУНР.

Найвышэйшая Рада Антанты 25 чэрвеня 1919 года (паводле іншых звестак — 29 чэрвеня), перасцерагаючыся наступу бальшавікоў за Збруч, пагадзілася на часовую акупацыю польскімі войскамі Усходняй Галічыны, пакінуўшы юрыдычныя правы над гэтай тэрыторыяй за саюзнымі дзяржавамі.

21 лістапада гэтага года пад ціскам польскага боку быў складзены «Дагавор паміж саюзнымі дзяржавамі і Польшчай па Усходняй Галічыне», паводле якога рэгіён на 25 гадоў уваходзіў у склад Польшчы, захоўваючы статус тэрытарыяльнай аўтаноміі. Па заканчэнні гэтага тэрміна статус гэтых зямель мусіў вызначацца шляхам самавызначэння мясцовага насельніцтва.

8 снежня 1919 года Найвышэйшая Рада Антанты, прызнаўшы ўсходняй мяжою Лінію Керзона, юрыдычна зацвердзіла замацаванне на баку Польшчы тэрыторый, на якія прэтэндавалі тагачасныя ўкраінскія нацыянальныя арганізацыі: Холмшчыны, Лемкаўшчыны, паўднёвага Падляшша і Надсання.

1 жніўня 1920 года ў Вене быў сфарміраваны замежны (экзыльны) ўрад Дыктатара ЗУНР, галоўная мэта якога — дамагацца аднаўлення незалежнасці ЗУНР дыпламатычнымі сродкамі. Яўген Петрушэвіч склаў часовы ўрад для Усходняй Галічыны: сакратар замежных спраў — С. Вытвіцкі  (укр.), сакратар палітычнай прапаганды — К. Лявіцкі, сакратар унутраных спраў, судаводства — А. Ганінчак, сакратар фінансаў і гандлю — В. Сінгалевіч. Быў сфарміраваны дарадніцкі Савет, у якую ўваходзіла сем членаў Нацыянальнай Рады.

На працягу 19201923 гадоў урад ЗУНР і прэзідэнт Яўген Петрушэвіч пастаянна ставілі перад Лігай Нацый, Найвышэйшай Радай і Радай Пасольстваў дзяржаў Антанты пытанні пра ліквідацыю рэжыму польскай улады на тэрыторыі рэспублікі і аднаўленне незалежнасці ЗУНР. Аднак лідары краін Антанты, зацікаўленыя ў існаванні моцнай польскай дзяржавы як супрацвагі Савецкай Расіі, не адважваліся прыняць рашэнне датычна гэта праблемы.

11 жніўня дыктатар ЗУНР Яўген Петрушэвіч дадаткова ўключыў у склад свайго ўраду ўпаўнаважанага, вядомага дзеяча УНТП Рамана Пярфецкага  (укр.) — як рэферэнта края — для кіраўніцтва сацыяльна-палітычнымі працэсамі ў Галічыне.

У сакавіку 1921 года дэлегацыя ЗУНР (Косць Лявіцкі  (укр.), Эрнест Тэадор Брайтэр  (укр.), Осіп Назарук  (укр.), Лука Мышуга) выказала рашучы пратэст супраць складання Рыжскага мірнага дагавору 1921 года.

У 1921 годзе Рада Лігі Нацый прыняла рашэнне пра арганізацыю ў 1922 годзе міжнароднай канферэнцыі па праблеме міжнародна-прававога статусу Галічыны.

У красавіку-маі 1922 года пытанне пра лёс украінскіх тэрыторый, што засталіся на баку Польшчы, абмяркоўвалася на Генуэзскай канферэнцыі  (англ.).

14 сакавіка 1923 года на паседжанні Рады Пасольстваў дзяржаў Антанты  (англ.) былі прызнаныя фактычныя межы Польшчы на ўсходзе з умовай надання аўтаноміі для Усходняй Галічыны. Намагаючыся змяніць рашэнне Рады Пасольстваў, з Раймонам Пуанкарэ сустракаўся мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі  (укр.), але беспаспяхова.

15 сакавіка 1923 года экзыльны ўрад ЗУНР спыніў існаванне.

Улада[правіць | правіць зыходнік]

Судовая ўлада[правіць | правіць зыходнік]

21 лістапада 1918 года Украінская Нацыянальная Рада выдала закон «Про тимчасову організацію судівництва»[10] (бел.: «Пра часовую арганізацыю судаводства»), адпаведна з якім судовая сістэма новаўтворанай Рэспублікі складалася з трох звенняў: павятовых судоў, акругавых судоў і Вышэйшага суда. Як і на ўсходніх землях, у ЗУНР заканадаўства колішняй метраполіі дзейнічала толькі ў тым выпадку, калі яно не супярэчыла інтарэсам украінскай дзяржавы.

Апроч агульных судоў прадугледжвалася стварэнне органаў ваеннай юстыцыі, якімі былі павінныя стаць: акругавы ваенны суд, абласны ваенны суд і Найвышэйшы ваенны трыбунал[11].

Заканадаўствам ЗУНР былі ўсталяваныя падвышаныя патрабаванні да асоб, якія мелі жаданне стаць суддзямі. У прыватнасці, пасля заканчэння вышэйшай навучальнай установы яны былі павінны прайсці двухгадовае стажыраване, і толькі пасля гэтага маглі стаць суддзямі ў выпадку паспяховай здачы спецыяльнага экзамену[12].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Украінцы (русіны) ў Аўстра-Венгрыі, 1911 год, пазначаныя жоўтым колерам.

Згодна з Аўстра-Венгерскім перапісам 1910 года, на тэрыторыі абвешчанай Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі пражывала каля 5 400 000 асоб. Сярод іх 3 291 000 тысяч (прыблізна 60 %) украінцаў, 1 351 000 (прыблізна 25 %) палякаў, 660 000 (прыблізна 12 %) яўрэяў. Рэшту складалі немцы, венгры, румыны, чэхі, славакі, цыганы, армяне і інш. У местах і мястэчках пражывалі пераважна палякі і яўрэі, у сельскай жа мясцовасці ў абсалютнай большасці пераважалі ўкраінцы. Такое размеркаванне месца пражывання апынулася ў будучыні праблемным, бо найбуйнейшы горад і адміністрацыйны цэнтр рэгіёна Львоў, які заснаваў кароль Даніла Раманавіч, быў у большасці населеным на той момант палякамі і лічыўся важным цэнтрам польскай культуры. Канфлікт за гэты горад быў непазбежным.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Уряди Західноукраїнської Народної Республіки — Документи
  2. Статут Української Національної Ради, прийнятий у Львові 18 жовтня 1918 года Архівавана 20 лістапада 2011.
  3. Проклямація Української Національної Ради від 19 жовтня 1918 года Архівавана 20 лістапада 2011.
  4. Тимчасовий основний закон про державну самостійність українських земель бувшої австро-угорської монархії, ухвалений Українською Національною Радою на засіданню 13 падолиста 1918 Архівавана 3 жніўня 2014.
  5. Передвступний договір, заключений дня 1 грудня 1918 года в м. Фастові між Українською Народньою Республікою і Західно-Українською Народньою Республікою про маючу наступити злуку обох українських держав в одну державну одиницю Архівавана 3 жніўня 2014.
  6. ISBN 5-7707-7867-9 с.140
  7. Шанковський Л. Бучаччина в роки визвольної війни 1918—1920 // Бучач і Бучаччина. Історично-мемуарний збірник. — Ню-Йорк-Лондон-Париж-Сидней-Торонто: НТШ, 1972. — Т. XXVII. — 944 с.,іл. с.78
  8. Литвин М., Науменко К. Історія ЗУНР.-Львів: Інститут українознавства НАНУ, видавнича фірма «Олір»,1995.-368 с., іл. ISBN 5-7707-7867-9 с.266-267
  9. Там жа.
  10. Лозинський М. Галичина в гг. 1918—1920/М. Лозинський. — Нью-Ёрк, 1970. — С. 45-46
  11. Вісник державних законів і розпоряджень Західної області Української Народної Республіки. — 1919. — Вип.3. — С. 12-18
  12. Судоустрій України: підручник / С.Ківалов, Ю.Полянський, М.Косюта, В.Долежан. — К.: Юрінком Інтер, 2011. — 384 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]