Перайсці да зместу

Гжацкі павет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гжацкі павет
Краіна  Расійская імперыя
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 23 снежня 1775 (3 студзеня 1776)
Дата скасавання 1 кастрычніка 1929
Насельніцтва
  • 98 300 чал. (1897)
Плошча
  • 3 900 км²
Гжацкі павет на карце

Гжацкі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Смаленскага намесніцтва і Смаленскай губерні, якая існавала ў 17751928 гадах. Цэнтр — горад Гжацк (сучасны Гагарын).

Гжацкі павет у складзе Смаленскага намесніцтва быў утвораны ў 1775 годзе ў ходзе адміністрацыйнай рэформы Кацярыны II. У 1796 годзе аднесены да Смаленскай губерні.

У 1928 годзе скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Гжацкага, Карманаўскага і Увараўскага раёнаў Заходняй вобласці.

Па даных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 98 300 чалавек, у тым ліку 99,2 % рускіх. У горадзе Гжацк пражывала 6324 чалавек[1].

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

У 1890 годзе ў склад павета ўваходзіла 32 воласці[2].

№ п / п Воласць Валасное праўленне Колькасць паселішчаў Насельніцтва
1 Брызгалаўская с. Брызгалава 26 2457
2 Будаеўская с. Будаева 35 4558
3 Вельмежская с. Вельмеж 9 1073
4 Вараб’ёўская с. Вараб’ёва 11 1715
5 Варанцоўская в. Давыдкіна 31 3816
6 Вырубаўская в. Гашына 32 1488
7 Глінкаўская с. Глінкі 14 1497
8 Дорская в. Калодзіна 13 1296
9 Дзятлаўская с. Дзятлава 22 2665
10 Іванкінская с. Іванкіна 15 2092
11 Клімаўская в. Міхеева 34 3501
12 Клушына-Вараб’ёўская с. Клушына 25 2971
13 Калаколінская с. Калакольня 29 2381
14 Карытаўская с. Вешкі 32 5195
15 Купраўская в. Прасняцова 11 1428
16 Куршаўская с. Златавустава 16 2014
17 Ліпецкая в. Ліпцы 57 6619
18 Міхайлаўская в. Мішына 36 2950
19 Мокрынская с. Мокрае 47 4959
20 Нова-Пакроўская в. Сцепанцава 16 2603
21 Астрыцкая с. Астрыцы 47 6350
22 Петрапаўлава-Глінкаўская с. Петрапаўлава 34 3330
23 Прачысценская с. Прачыстае 32 4496
24 Раждзественская в. Нікольскае 37 2778
25 Савінская с. Савіна 21 3206
26 Самуйлаўская с. Самуйлава 37 2025
27 Семёнаўская с. Семёнаўскае 32 4242
28 Спаская с. Карманава 34 3778
29 Столбаўская д. Антонаўка 11 787
30 Суботнікаўская в. Ельня 21 2623
31 Трубінская в. Цецеры 24 2057
32 Чальская в. Выр’еўка 39 4092

У 1913 годзе ў павеце было 23 воласці: Столбаўская і Трубінская аб’яднаны ў Столбава-Трубінскую, Івакінская і Купроўская ў Івакіна-Купроўскую (в. Гарамыкіна), скасаваныя Брызгалаўская, Вельмежская, Вараб’ёўская, Глінкаўская, Дорская, Калаколінская, Куршаўская[3].

Да 1926 года іх стала 7: Бацюшкаўская, Гжацка-Прыгарадная, Карманаўская, Мішынская (цэнтр — с. Пакроў-Мішына), Сямёнаўская, Трыселаўская, Увараўская.