Вяземскі павет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вяземскі павет
Краіна  Расійская імперыя
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1708
Дата скасавання 1929
Насельніцтва
  • 1 055 000 чал. (1897)
Плошча
  • 3 100 км²
Вяземскі павет на карце

Вяземскі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Рыжскай губерні, Смаленскага намесніцтва і Смаленскай губерні, якая існавала ў 17081929 гадах. Цэнтр — горад Вязьма.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Юрыдычна Вяземскі павет быў аформлены ў 1708 годзе ў ходзе адміністрацыйнай рэформы Пятра I, калі ён быў аднесены да Смаленскай губерні. У 1713 годзе Смаленская губерня была скасаваная і Вяземскі павет адышоў да Рыжскай губерні, аднак ужо ў 1726 годзе Смаленская губерня была адноўлена. З 1775 па 1796 год Вяземскі павет адносіўся да Смаленскага намесніцтва, а потым зноў стаў часткай Смаленскай губерні.

У 1929 годзе Смаленская губерня і ўсе яе паветы былі скасаваныя, а іх тэрыторыя ўвайшла ў новую Заходнюю вобласць.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Па даных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 105 500 чалавек. У тым ліку 98,3 % рускіх. У горадзе Вязьме пражывала 15 645 чалавек[1].

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

У 1890 годзе ў склад павета ўваходзіла 25 валасцей[2].

№ п / п Воласць Валасное праўленне Колькасць паселішчаў Насельніцтва
1 Бяссонаўская с. Бяссонава 21 2836
2 Бакасоўская в. Бакасава 9 1629
3 Гарадзішчанская с. Гарадзішча 17 2272
4 Жылінская с. Жыліна 14 1758
5 Жукаўская с. Жукава 40 2926
6 Лявонцьеўская с. Лявонцьева 41 5131
7 Лужкоўская в. Папортная 34 2771
8 Марозаўская с. Марозава 34 2938
9 Мясаедаўская с. Фёдароўскае 16 3984
10 Навасельская с. Новае Сяло 31 6667
11 Асташэўская с. Бораўшчына 34 4465
12 Стасоўская с. Атнасова 22 3046
13 Сямлёўская с. Семлёва 27 2367
14 Сярожанская с. Сярожань 22 2335
15 Салавецкая в. Дзярнова 34 1379
16 Спас-Волжская в. Маслава 39 4407
17 Спас-Неразлучная с. Косціна 28 3487
18 Спас-Целяпнёўская с. Спас-Целяпнёва 23 3690
19 Успенская с. Успенскае 25 3669
20 Фамішчэўская с. Фамішчава 17 2452
21 Хмеліцкая с. Хмеліта 29 3010
22 Царова-Займішчанская с. Царова-Займішча 17 2110
23 Шуйская в. Пакроў 24 3784
24 Юрэнеўская с. Рыхлава 44 5007
25 Ямская сл. Ямскі 17 2452

У 1913 годзе ў павеце было 18 валасцей: скасаваны Бяссонаўская, Бакасаўская, Жылінская, Жукаўская, Лужкоўская, Спас-Целяпнеўская, Царова-Займішчанская; Мясаедаўская перайменавана ў Фёдараўскую, Стасоўская — у Чапчугаўскую (с. Чапчугава)[3].

Да 1926 года валасцей стала 7: Волста-Пятніцкая, Вяземска-Прыгарадная, Іздзешкаўская, Ісакоўская, Сямлеўская, Туманаўская, Хмеліцкая.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]