Смаленскі павет (Расійская імперыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Смаленскі павет
Краіна  Расійская імперыя
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1708
Насельніцтва
  • 1 452 000 чал. (1897)
Плошча
  • 3 200 км²
Смаленскі павет на карце

Смаленскі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Рыжскай губерні, Смаленскага намесніцтва і Смаленскай губерні, якая існавала ў 17081929 гадах. Цэнтр — горад Смаленск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Юрыдычна павет быў аформлены ў 1708 годзе ў ходзе адміністрацыйнай рэформы Пятра I, калі ён быў аднесены да Смаленскай губерні. У 1713 годзе Смаленская губерня была скасавана і Смаленскі павет адышоў да Рыжскай губерні, аднак ужо ў 1726 годзе Смаленская губерня была адноўлена. З 1775 па 1796 год павет адносіўся да Смаленскага намесніцтва, а потым зноў стаў часткай Смаленскай губерні.

25 сакавіка 1918 года ён быў абвешчаны часткай Беларускай Народнай Рэспублікі, а 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з маніфестам I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь, 19 студзеня выключаны са складу Савецкай Беларусі і перададзены Савецкай Расіі.

У 1922 годзе ў склад павета ўвайшла тэрыторыя скасаванага Краснінскага павета. У 1929 годзе губерня і павет былі скасаваныя, а тэрыторыя павета ўвайшла ў склад Смаленскай акругі новай Заходняй вобласці.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Па даных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 145 200 чалавек. У тым ліку рускіх — 91,1 %; яўрэяў — 3,1 %; палякаў — 2,6 %; беларусаў — 1,2 %. У самім Смаленску пражывала 46 699 чалавек[1].

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

У 1890 годзе ў склад павета ўваходзіла 11 валасцей[2].

№ п / п Воласць Валасное праўленне Колькасць паселішчаў Насельніцтва
1 Багародзіцкая с. Багародзіцкае 129 8191
2 Беларуцкая с. Яцкава 40 5201
3 Уладзімірская в. Ілаўка 61 5489
4 Катыньская с. Катынь 97 9018
5 Карахоткінская с. Герасімава-Карэлы 107 7444
6 Кошчынская с. Кошчына 67 5563
7 Лабкоўская в. Лабкова 56 5074
8 Прудкоўская с. Прудкі 31 6235
9 Спаская с. Спас-Цвярдзілоўскі 58 9842
10 Хахлоўская с. Хахлова 98 8339
11 Цурыкоўская с. Цюшына 58 6210

Да 1926 года валасцей стала 14: Бахоцкая (цэнтр — мястэчка Татарск), Грынеўская, Дасугоўская, Кардымаўская, Катыньская, Краснінская, Любавіцкая, Манастыршчанская, Мошчынская, Пераснянская, Пачынкаўская, Руднянская, Сыракарэнска-Ліпецкая, Хахлоўская.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]