Гіганцкі, таксама Вялікі мурашкаед[1] (Myrmecophaga tridactyla) — самы буйны прадстаўнік у атрадзе непаўназубых, даўжыня яго цела дасягае 110—130 см. Знешні выгляд мурашкаеда, як і іншых прадстаўнікоў непаўназубых вельмі мудрагелісты: доўгая вузкая пыса, якая нагадвае трубку, малюсенькія вузкія вочы, доўгі (да 68 см), сціснуты са бакоў хвост з улікам поўсці дасягае 95 см, часта крыху больш. Маса дарослай асобіны — да 40 кг, агульная даўжыня цела ад носа да кончыка хваста — каля 2,3 м.
Вялікі мурашкаед вядзе наземны лад жыцця. У адрозненне ад карлікавага мурашкаеда, ён не ўмее лазіць па дрэвах. Як і яго драўняныя сваякі, ён актыўны пераважна ўначы, але ў бязлюдных месцах нярэдка блукае і днём. Хадзіць па зямлі, маючы такія доўгія кіпцюры цяжка, і мурашкаед вымушаныя падгінаць кіпцюры і абапірацца на тыльны бок пярэдніх лап. Затое такімі кіпцюрамі лёгка абараняцца ад ворагаў — адным ударам лапы вялікага мурашкаеда здольныя вытрыбушыць сабаку. Нават ягуар — самы буйны драпежнік Паўднёвай Амерыкі — не звязваецца з гэтымі жывёламі.
Сілкуецца мурашкаед мурашкамі і тэрмітамі. Руйнуючы кіпцюрамі тэрмітнік або мурашнік, ён прыступае да трапезы. Мурашкаед выкідвае 60-сантыметровы язык, змочаны ліпкай слінай, з хуткасцю 160 раз у хвіліну, здабываючы за дзень 30000 насякомых. Гэтак жа нядаўна было ўстаноўлена, што мурашкаеды могуць сілкавацца і пладамі пальмавага дрэва, раздзіраючы плод вострымі кіпцюрамі, здабываючы такім чынам сабе вільгаць і вітаміны (упершыню гэта было заснята экспертамі Animal Planet ў 2009 годзе).