Перайсці да зместу

Гільерма Навара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гільерма Навара
Дата нараджэння 1955[1][2][…]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесія аператар-пастаноўшчык, фатограф, тэлерэжысёр, кінарэжысёр, сцэнарыст
Узнагароды
Academy Award for Best Cinematography
IMDb ID 0622897
planbfree.com/dop/guille…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гільерма Навара (ісп.: Guillermo Navarro; нар. 1955, Мехіка) — мексіканскі кінааператар і рэжысёр. Лаўрэат прэміі «Оскар» за найлепшую аператарскую працу[en] ў фільме «Лабірынт фаўна».

Нарадзіўся ў 1955 годзе ў Мехіка[4]. У 13 гадоў захапіўся фотаздымкай і запісаўся на семінары, якія праходзілі ў сярэдняй школе[5]. Пасля школы вучыўся ў Нацыянальным аўтаномным універсітэце Мексікі на факультэце сацыялогіі[5]. Кар’еру пачынаў са здымак дакументальных карцін у Мексіцы, пасля чаго вырашыў пераехаць у Лондан, які ён неўзабаве пакінуў з-за правілаў, якія абмяжоўваюць яго шанцы на працу[5]. Пераехаў у Парыж, дзе яго настаўнікам стаў кінааператар Рыкарда Арановіч[en][5]. З 1994 года жыве ў ЗША[5], у 2000 годзе стаў сябрам Амерыканскага таварыства кінааператараў[en][6].

Выбраная фільмаграфія

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Guillermo Navarro // Photographers’ Identities Catalog Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Guillermo Navarro // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #130215244 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 снежня 2014.
  4. Navarro, Guillermo 1955- / Kameramann (ням.). Katalog der Deutschen Nationalbibliothek. Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2017. Праверана 19 сакавіка 2017.
  5. а б в г д GUILLERMO NAVARRO (англ.)(недаступная спасылка). www.cinematographers.nl. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2017. Праверана 19 сакавіка 2017.
  6. Members - The American Society of Cinematographers (англ.). theasc.com. Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2018. Праверана 12 сакавіка 2021.