Лабірынт фаўна
Лабірынт фаўна | |
---|---|
ісп.: El Laberinto del Fauno | |
Жанр | фэнтэзійны фільм[5][6][…], драматычны фільм[5][6][…], магічны рэалізм[d][7][8] і фільм-казка[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар |
Гільерма дэль Тора Берта Навара Альфонса Куарон Фрыда Торэсбланка Альвара Агусцін |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія |
Telecinco Cinema Estudios Picasso Tequila Gang Esperanto Filmoj Sententia Entertainment |
Працягласць | 119 хв. |
Бюджэт | $19 млн.[1] |
Зборы | $83,8 млн.[1] |
Краіна | |
Мова | іспанская |
Год | 27 мая 2006[2], 22 лютага 2007[3], 11 кастрычніка 2006[4], 20 кастрычніка 2006[4], 29 снежня 2006[4] і 19 студзеня 2007[4] |
IMDb | ID 0457430 |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Лабіры́нт фа́ўна» (ісп.: El Laberinto del Fauno) — іспанска-мексіканскі[15] фільм у жанры цёмнага фэнтэзі[16][17], зняты ў 2006 годзе мексіканскім кінарэжысёрам Гільерма дэль Тора па ўласным сцэнарыі. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Івана Бакера, Сержы Лопес, Марыбэль Верду, Даг Джонс, Арыядна Хіль і Алекс Ангула[18].
Дзеянне фільма адбываецца ў Іспаніі ў маі — чэрвені 1944 года, праз пяць гадоў пасля Грамадзянскай вайны, у пачатку франкісцкага перыяду. Змрочная рэальнасць пераплятаецца з не менш змрочным і небяспечным чароўным светам. Гісторыя разварочваецца вакол зарослага закінутага лабірынта і загадкавага фаўна, якога сустракае галоўная гераіня фільма — Афелія. Тым часам як яе айчым палюе на іспанскіх партызан, што змагаюцца супраць рэжыму, а цяжарная маці ўсё больш жорстка пакутуе з-за хваробы, Афелія сустракае дзіўных міфічных істот, якія праводзяць яе праз шэраг выпрабаванняў[19].
Прэм’ера карціны адбылася 27 мая 2006 года ў межах конкурснай праграмы 59-га Канскага кінафестывалю, дзе фільм быў ушанаваны 22-хвіліннай авацыяй стоячы, адной з самых працяглых авацый у гісторыі кінафестывалю[20]. У шырокім пракаце фільм упершыню з’явіўся 11 кастрычніка 2006 года ў Іспаніі, пасля чаго 20 кастрычніка — у Мексіцы. Амерыканская прэм’ера фільма адбылася 29 снежня 2006 года. Пры бюджэце ў 19 млн долараў фільм сабраў у сусветным пракаце 83,8 млн.[1]
«Лабірынт фаўна» атрымаў прызнанне крытыкаў, якія ўсхвалялі рэжысёра за майстарскае змяшанне жанраў ваеннай драмы і цёмнага фэнтэзі, а таксама за тонкае перапляценне рэальнага і казачнага светаў. Высокай ацэнкі ўдастоілася акцёрская ігра, праца кампазітара, аператара і мастака-пастаноўшчыка, а таксама спецыялістаў па візуальных эфектах. Фільм быў адзначаны больш чым сотняй узнагарод, сярод якіх дзевяць мексіканскіх прэмій «Арыэль», сем іспанскіх прэмій «Гоя», тры прэміі «Оскар» і тры прэміі «BAFTA»[21].
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр Гільерма дэль Тора сцвярджае, што ён лічыць гэтую гісторыю прытчай, якая ўзнікла пад уплывам казак. Паводле каментарыяў Дэль Тора «Лабірынт фаўна» тэматычна звязаны з яго ранейшым фільмам «Хрыбет д’ябла» (2001) і з’яўляецца яго духоўным пераемнікам[22].
У 2019 годзе выйшла навелізацыя фільма за аўтарствам Карнеліі Функе і Гільерма дэль Тора.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Cлоган фільма: «Нявіннасць мае сілу, якую зло не можа нават уявіць»[19]. |
Паданне сцвярджае, што здавён-даўна ў падземным царстве, дзе не было ні хлусі, ні болю, жыла прынцэса Маана, якая марыла патрапіць у свет людзей. Яна марыла аб блакіце нябёсаў, лёгкім ветрыку і сонечным святле. Аднойчы, уцёкшы ад аховы, прынцэса збегла. Выйшаўшы на паверхню, яна была аслеплена сонцам, якое сцерла з яе памяці ўсе ўспаміны. Прынцэса забылася, хто яна і адкуль прыйшла. Яе цела пакутавала ад холаду, хвароб і болю, і ўрэшце рэшт яна памерла. Аднак яе Айцец кароль заўжды ведаў, што душа прынцэсы вернецца, магчыма ў іншым целе, у іншым месцы і ў іншы час.
1944 год. Пасляваенная Іспанія пад уладай Франсіска Франка. Тым не менш, асобныя групы партызан працягваюць барацьбу з дыктатурай. Для іх ліквідацыі ўлады ствараюць спецыяльныя карныя атрады. Адзін з такіх атрадаў узначальвае капітан Відаль. Ён і яго людзі размясціліся на старым млыне ў правінцыяльнай глыбінцы. Відаль заўзяты фалангіст — жорсткі і бязлітасны, ён ставіць перад сабой мэту любой цаной знайсці і вынішчыць партызан, што хаваюцца ў гарах.
Па патрабаванні Відаля да яго едзе цяжарная жонка Кармэн са сваёй дачкой Афеліяй, бацька якой загінуў на вайне. Дарогай Афелія заўважае вялікае насякомае, якое яна прымае за фею. Па прыездзе Афелія зноў сустракае фею і, ідучы за ёй, апынаецца ля ўваходу ў старадаўні каменны лабірынт. Там яе пераймае Мерсэдэс, дамашняя прыслужніца Відаля, і папярэджвае, што хадзіць у лабірынт небяспечна, бо можна заблукаць. Той жа ноччу насякомае з’яўляецца ў спальні Афеліі, дзе прымае выгляд феі, і кліча дзяўчынку за сабой у лабірынт. У цэнтры лабірынта Афелія сустракае старога фаўна, які абвяшчае ёй, што яна — прынцэса Маана. Яна можа вярнуцца да свайго Айца ў падземнае царства, але каб упэўніцца, што яна не стала звычайнай смяротнай, яна мусіць прайсці тры выпрабаванні да наступлення поўні. Фаўн дае ёй чароўную кнігу, якая мусіць накіроўваць яе.
Першае выпрабаванне — уратаваць зачахлую смакоўніцу ад велізарнай жабы, што пасялілася ў яе каранях. Для гэтага Афелія павінна скарміць жабе тры чароўныя каменьчыкі. На наступны дзень на млыне плануецца сустрэча важных гасцей. Пакуль свецкае грамадства святкуе, Афелія тайком збягае з дому. Чароўная кніга паказвае ёй шлях да смакоўніцы. Прабраўшыся праз трэшчыну ў ствале, Афелія патрапляе да каранёў дрэва, дзе сутыкаецца з велізарнай жабай, і, перахітрыўшы яе, дае ёй з’есці каменьчыкі. Тады жабу літаральна выварочвае і яна памірае. Афелія здабывае ключ, які быў у жабы ў жываце.
Капітан Відаль, праследуючы партызан, знаходзіць ампулу з антыбіётыкамі і пачынае падазраваць, што паўстанцам дапамагае нехта з яго людзей. Тым часам маці Афеліі становіцца горш, і дзяўчынка адмаўляецца выконваць наступнае заданне. Каб супакоіць яе, Фаўн дае Афеліі корань мандрагоры. Яна мусіць пакласці яго ў місу з малаком пад ложкам у маці і штодня капаць туды дзве кроплі крыві. Нечакана Кармэн становіцца значна лепей. Доктар Ферэйра, які лечыць Кармэн, не можа знайсці тлумачэння такому хуткаму выздараўленню.
Надыходзіць час другога задання. Фаўн дае Афеліі чароўную крэйду і адпраўляе яе ў надзвычай небяспечнае месца, дзе жыве «не чалавек». Фаўн дае ў дапамогу Афеліі трох фей. Афелія малюе крэйдай на сцяне дзверы і ўваходзіць у калідор, у канцы якога знаходзіцца зала з доўгім сталом, поўным ежы. У галаве стала́ сядзіць страшэнная бледная істота без вачэй, а вочы ляжаць перад ёй на блюдзе. На сценах залы адлюстраваны сцэны, дзе Бледны чалавек забівае дзяцей. Збоку ляжыць гара дзіцячых пантофляў. Феі нагадваюць Афеліі пра заданне. Яны ўказваюць ёй на адну з трох дзверцаў у сцяне — сярэднюю. Дзяўчынка дастае ключ, аднак адчыняе іншую дзверцу — левую. Там Афелія знаходзіць кінжал. Не гледзячы на папярэджанне Фаўна нічога не піць і не есці, яна спакушаецца і з’ядае некалькі вінаградзін, што ўмомант абуджае Бледнага Чалавека. Ён зжырае дзвюх фей і кіруецца ўдагонку за Афеліяй, і ёй ледзьве ўдаецца ўцячы. Раззлаваўшыся на яе непаслушэнства, Фаўн адмаўляецца даць Афеліі трэцяе заданне.
На наступны дзень паўстанцы пускаюць пад адхон цягнік, і пакуль капітан Відаль даследуе справу з цягніком, рабуюць яго склад. Вярнуўшыся, Відаль знаходзіць склад разрабаваным, але дзверы — непашкоджанымі. Ён канчаткова ўпэўніваецца, што побач з ім здраднік. Між тым, яму ўдаецца ўзяць у палон аднаго паўстанца. Відаль катуе палоннага мяцежніка, пасля чаго выклікае доктара Ферэйра, каб той прывёў таго да прытомнасці, але доктар робіць палоннаму смяротную ін’екцыю. Відаль забівае доктара Ферэйра як здрадніка. У той жа дзень Відаль знаходзіць Афелію, якая клапоціцца пра корань мандрагоры пад ложкам у маці. Кармэн не верыць тлумачэнням Афеліі і выкідае мандрагору ў агонь, дзе тая выгінаецца і курчыцца ў агоніі. Знянацку Кармэн апаноўвае моцны боль, і яна памірае, нараджаючы сына. Неўзабаве пасля гэтага, Відаль выяўляе, што яго прыслужніца Мерсэдэс заадно з паўстанцамі, і што праз яе паўстанцы атрымалі ключ ад склада. Ён вядзе Мерсэдэс на катаванне. Аднак, як толькі яны застаюцца адзін на адзін, Мерсэдэс удаецца вызваліцца, ударыць Відаля нажом і ўцячы. Яна далучаецца да атрада паўстанцаў.
Нечакана за дзень да поўні Фаўн вяртаецца да Афеліі, замкнёнай у пакоі, і дае ёй яшчэ адзін шанец. Трэцяе выпрабаванне заключаецца ў тым, што Афелія мусіць прынесці свайго маленькага брата ў лабірынт. Афелія выбіраецца з замкнёнага пакою пры дапамозе чароўнай крэйды і выкрадае немаўля, але Відаль заўважае гэта і праследуе яе да цэнтра лабірынта. У цэнтры лабірынта Афелію сустракае Фаўн і гаворыць ёй, што адкрыццё партала ў іншы свет патрабуе крыві нявіннага. Фаўн дастае кінжал, здабыты Афеліяй у логаве Бледнага Чалавека, і прапануе ўзяць кроў яе малодшага брата. Афелія ж катэгарычна адмаўляецца пашкодзіць брату; калі яна не падпарадкоўваецца яго загаду, Фаўн адмаўляецца дапамагаць ёй.
Відаль даганяе Афелію і бачыць, што тая размаўляе з кімсьці, але нікога апроч Афеліі не бачыць. Ён забірае немаўля і страляе ў Афелію. На выхадзе з лабірынта яго акружаюць паўстанцы. Ведаючы, што будзе забіты, ён аддае дзіця на рукі Мерсэдэс, патрабуючы, каб яна сказала яго сыну дакладны час смерці бацькі. Мерсэдэс жа адказвае, што дзіця і імя яго не даведаецца. Яе брат Пэдра забівае Відаля.
Мерсэдэс уваходзіць у лабірынт і суцяшае дзяўчыну пры смерці, спяваючы ёй калыханку. Кроплі крыві Афеліі падаюць у цэнтр каменнай вінтавой лесвіцы на алтар. Нечакана Афелія знаходзіць сябе ў залатым тронным зале. Кароль падземнага свету кажа, што яна прайшла апошняе, трэцяе выпрабаванне, праліўшы сваю кроў замест крыві свайго маленькага брата. Фаўн, які стаіць побач з тронам, ухваляе яе ўчынак і звяртаецца да яе са словамі «ваша вялікасць». Каралева падземнага свету запрашае дачку Маану сесці побач з Айцом. Паміраючы ў каменным лабірынце, Афелія ўсміхаецца.
Паданне сцвярджае, што прынцэса Маана вярнулася ў сваё каралеўства і кіравала ім доўга і з мудрасцю, і што на зямлі засталіся непрыкметныя сляды яе жыцця, якія могуць убачыць тыя, хто ведае, куды глядзець. На старой смакоўніцы распускаецца кветка.
Акцёрскі склад
[правіць | правіць зыходнік]
Івана Бакера | – Афелія / прынцэса Маана |
Сержы Лопес | – капітан Відаль, айчым Афеліі |
Марыбэль Верду | – Мерсэдэс, дамашняя прыслужніца Відаля |
Даг Джонс | – Фаўн / Бледны Чалавек |
Арыядна Хіль | – Кармэн, маці Афеліі і жонка Відаля / Каралева падземнага свету, маці прынцэсы Мааны |
Алекс Ангула | – доктар Ферэйра, лекар на службе ў Відаля |
Манола Сола | – Гарсэс, адзін з лейтэнантаў Відаля |
Сесар Веа | – Серана, адзін з лейтэнантаў Відаля |
Ражэр Касамажор | – Пэдра, брат Мерсэдэс і адзін з паўстанцаў |
Іван Масагэ | – заіка, адзін з паўстанцаў |
Гансала Урыартэ | – Франсэс |
Эўсебіа Ласара | – фермер, які паляваў на трусоў |
Пака Відаль | – святар |
Хуанха Кукалон | – мэр |
Ліна Міра | – жонка мэра |
Марыа Сарылья | – кіраўнік фельчарскай брыгады |
Себасцьян Хара | – капітан грамадзянскай гвардыі |
Міла Эспіга | – жонка доктара |
Пепа Педрочэ | – Канчыта |
Марыя Хесус Гата | – Хасінта |
Ана Саэс | – Паз |
Чані Марцін | – Трыго |
Федэрыка Лупі | – Цар падземнага свету, айцец прынцэсы Мааны |
Пабла Адан | – расказчык / голас Фаўна |
Вытворчасць
[правіць | правіць зыходнік]Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]«Лабірынт фаўна» — другі фільм Гільерма дэль Тора, дзеянне якога адбываецца на гістарычным фоне Грамадзянскай вайны ў Іспаніі (1936—1939). Вайна пачалася, калі група правых ваенных генералаў паспрабавала зрынуць нядаўна абраны левы ўрад, які, сярод іншага, імкнуўся правесці значную зямельную рэформу для сялян-фермераў краіны. Паўстанцы пад камандаваннем Франсіска Франка былі падтрыманы іерархіяй каталіцкай царквы і іспанскай землеўладальніцкай элітай, а таксама атрымалі матэрыяльную дапамогу і ўзброеную падтрымку ад урадаў Гітлера і Мусаліні. Многія простыя іспанцы разам з камуністамі і анархістамі далучыліся да ўрадавай рэспубліканскай арміі; рэспубліканцы таксама атрымалі людскія рэсурсы і падтрымку ад прагрэсіўных інтэрнацыянальных брыгад, Савецкага Саюза і Мексікі. Ацэнкі ахвяраў вайны вар’іруюцца ад 250 000 да 1 мільёна чалавек[20].
Інтарэс Дэль Тора да вайны і рэжыму Франка ўзыходзіць да яго дзяцінства ў Мексіцы, дзе многія іспанскія выгнаннікі шукалі прытулку. Гэтыя экспатрыянты моцна паўплывалі на мексіканскую культуру і кінематограф. Дэль Тора адзначае: «Некаторыя з іх сталі ключавымі настаўнікамі майго сталення. Яны апавядалі гісторыі, як дзяцьмі пакінулі Іспанію. Гэтыя расказы моцна паўплывалі на мяне»[20]. Дэль Тора ўпершыню даследаваў гэты перыяд у сваёй гісторыі пра прывідаў «Хрыбет д’ябла» (2001), дзеянне якой адбывалася ў прытулку для хлопчыкаў у апошнія дні вайны. Першапачаткова ён задумваў «Лабірынт фаўна» як працяг гэтага фільма, але ў выніку адкінуў ідэю. Пасля «Хрыбта д’ябла» ён заняўся рэжысурай «Блэйда II » (2002), а затым зняў адаптацыю серыі коміксаў Майка Міньёлы «Хелбой » (2004)[20].
Калі ў 2003 годзе Дэль Тора змог вярнуцца да працы над «Лабірынтам фаўна», у яго была іншая ідэя для фільма: зрабіць яго ў форме казкі[20]. Дэль Тора мяркуе, што казкі мелі адзін з найбольш ранніх уплываў на яго. Створаныя на аснове вусных народных гісторый, якія перадаюцца з глыбіні стагоддзяў, пісьмовыя казкі XVII—XIX стагоддзяў былі напоўнены крывёй і гвалтам, а таксама прыгажосцю і чараўніцтвам. Якімі б фантастычнымі яны ні былі, гісторыі апавядалі пра страхі і трывогі, з якімі сутыкалася іх аўдыторыя, як дарослыя, так і дзеці[20]. «Я быў зачараваны казкамі і механікай, якая ў іх працуе, з ранняга дзяцінства», — кажа Дэль Тора. — «Мне падабалася чытаць арыгінальныя версіі казак братоў Грым, і я заўсёды выяўляў, што сама форма лёгка стварае глыбока трывожныя вобразы. У Ханса Крысціяна Андэрсена і Оскара Уайльда насамрэч ёсць некалькі гісторый аб тонка завуаляваным садамазахізме , што былі поўныя жудасных і жорсткіх момантаў»[20].
Дэль Тора абмеркаваў канцэпцыю «Лабірынта фаўна» з Альфонса Куаронам, сваім блізкім сябрам і калегам на працягу больш чым дваццаці гадоў. Ідэя Куарону спадабалася, гэтаксама зацікаўленасць праявіла і яго партнёрка па прадзюсарскай кампаніі «Esperanto Filmoj » Фрыда Торэсбланка. У выніку, «Esperanto Filmoj» аб’яднала сілы з «The Tequila Gang», прадзюсарскай кампаніяй Дэль Тора і яго даўняй калегі Берты Навара . Торэсбланка адзначае, што дамоўленасць дазваляла Дэль Тора працаваць без аніякіх творчых абмежаванняў. Сярод іншага, гэта было выклікана жывым інтарэсам Куарона да задумкі Дэль Тора[20].
Ідэя фільма і праца над сцэнарыем
[правіць | правіць зыходнік]Ідэя фільма нарадзілася на старонках нататнікаў Дэль Тора. Па яго словах, яны запоўнены «крамзолямі, ідэямі, малюнкамі і дробязямі сюжэту», якія ён занатоўваў на працягу дваццаці гадоў. «Тут мы знаходзім арыгінальныя малюнкі „расліннага немаўля“, якога Афелія кладзе пад ложак сваёй маці, выкармленага малаком і магіяй, і жахлівага „бледнага чалавека“, гнеў якога яна выклікае, крадучы з яго стала»[19]. Аднаго разу падчас вытворчасці фільма, рэжысёр забыўся свой нататнік у лонданскім таксі і быў моцна засмучаны, але таксіст вярнуў яму нататнік праз два дні[23].
Першапачаткова гэта была гісторыя пра сямейную пару: цяжарная жонка трапляла ў лабірынт і ўлюблялася ў фаўна. Фаўн казаў ёй: «Калі ты аддасі мне сваё дзіця і даверышся мне, каб я забіў яго, ты знойдзеш нас абодвух — яго і мяне — па іншы бок, і лабірынт зноў заквітнее», і яна здзяйсняла гэты скачок веры. Паводле слоў Дэль Тора, гэта была «шакіруючая гісторыя», якая аднак у яго выкананні цалкам змянілася[24].
Сержы Лопес распавядае, што Дэль Тора апісаў яму канчатковую версію сюжэта за паўтара гады да здымкаў: «за дзве з паловай гадзіны ён патлумачыў мне цалкам фільм з усімі падрабязнасцямі, гэта было неверагодна. Калі ён скончыў, я запытаўся, ці ёсць у яго сцэнарый? Ён адказаў: „Не, нічога не напісана“». Лопес пагадзіўся здымацца і атрымаў сцэнарый праз год. «Гэта было дакладна тое самае, гэта было нешта неверагоднае. У сваёй маленькай галаве ён трымаў усю гісторыю з вялікай колькасцю дробных дэталяў, з мноствам персанажаў, як быццам, калі вы зараз глядзіце фільм, то бачыце менавіта тое, што было ў яго галаве»[25].
Паводле слоў Дэль Тора, ён пачарпнуў ідэю фаўна з дзіцячых «усвядомленых сноў»[26]. Дэль Тора сцвярджае: «Кожную ноч дакладна апоўначы ў маёй спальні з шафы выходзіў фаўн. Мабыць, гэта былі ўсвядомленыя сны, але для дзіцяці гэта было рэальнасцю. Я бачыў яго»[27].
Падбор акцёраў і праца над ролямі
[правіць | правіць зыходнік]Дэль Тора распавядаў, што вельмі нерваваўся з-за кастынгу на галоўную ролю, і што знайшоў 10-гадовую іспанскую актрысу чыста выпадкова. «Гераіня, якую я апісаў першапачаткова, была маладзейшай, каля 8 або 9 гадоў, а Івана была крыху старэйшай за свой персанаж, з кучаравымі валасамі, якіх я зусім не ўяўляў у сваёй гераіні. Але мне спадабалася яе першае чытанне, жонка плакала, і аператарка плакала пасля яе чытання, і было нескладана зразумець, што Івана — найлепшая актрыса з праслуханых, але я ведаў, што мне прыйдзецца змяніць сцэнарый, улічыўшы яе ўзрост»[28]. На момант здымкаў актрысе было 11 гадоў. Бакера распавядае, што Дэль Тора паслаў ёй шмат коміксаў і казак, каб дапамагчы «паглыбіцца ў атмасферу Афеліі і ў тое, што яна адчувае». Актрыса адзначае, што фільм паводле яе меркавання «дзівосны», і што «ён адначасова можа прынесці вам і боль, і смутак, і спалох, і шчасце»[29].
Дэль Тора сустрэўся з Лопесам у Барселоне за палтара гады да пачатку здымкаў, каб прапанаваць яму ролю Відаля. У Іспаніі Лопес лічыўся меладраматычным і камедыйным акцёрам, і прадзюсары папярэдзілі Дэль Тора: «Вы павінны быць вельмі асцярожным, бо не ведаеце некаторых рэчаў, бо Вы мексіканец. Гэты хлопец не справіцца з працай»; на што Дэль Тора адказаў: «Гэта не тое, чаго я не ведаю, гэта тое, што мяне не хвалюе»[30]. Наконт свайго персанажа Лопес гаворыць: «Ён самы злы персанаж з усіх, што я іграў за сваю кар’еру. Яго немагчыма ўдасканаліць, настолькі цвёрды характар ён мае і так добра напісаны. Відаль — шалёны псіхапат, якога немагчыма абараняць. Не гледзячы на тое, што асоба яго бацькі мела вызначальную ролю ў яго жыцці — і, безумоўна, гэта з’яўляецца адной з прычын яго псіхічнага растройства — гэта не можа служыць апраўданнем. Было б вельмі цынічна выкарыстоўваць гэта, каб апраўдваць або тлумачыць яго жорсткія і баязлівыя ўчынкі. Я лічу, гэта выдатна, што фільм не дае ніякага апраўдання фашызму».
На ролю спагадлівай рэвалюцыянеркі Мерсэдэс Дэль Тора абраў актрысу Марыбэль Верду, таму што ён «убачыў у ёй смутак, які, на яго думку, ідэальна падыходзіў для гэтай ролі»[30]. У адным з інтэрв’ю Дэль Тора падкрэслівае, што «Мерсэдэс — гэта будучыня Афеліі, калі тая абярэ шлях нявер’я»[31]. Афелія і Мерсэдэс бачаць сябе адна ў адной. Мерсэдэс любіць чысціню гэтай дзяўчынкі, а Афелія інстынктыўна здагадваецца аб прыродзе гэтай жанчыны. Між імі ўтвараецца сувязь маці і дачкі. І ў гэтым, на думку Дэль Тора, заключаецца асаблівы трагізм фінала фільма, бо «для Мерсэдэс дзяўчынка памерла, а мы ведаем, што гэта не так»[31].
Даг Джонс, які зыграў у фільме адразу дзве ролі — Фаўна і Бледнага Чалавека — ужо раней працаваў з Дэль Тора над некалькімі фільмамі і распавядае, што рэжысёр адправіў яму электронны ліст, у якім было сказана: «Ты павінен быць у гэтым фільме. Ніхто не зможа зыграць гэтую ролю, акрамя цябе». Джонс з энтузіязмам успрыняў англійскі пераклад сцэнарыя, але потым даведаўся, што фільм будзе на іспанскай мове, якой ён не валодаў. Джонс быў у жаху і Дэль Тора прапанаваў вывучыць сцэнарый на слых, але Джонс адмовіўся, вырашыўшы самастойна вывучыць неабходную лексіку. Ён распавядае: «Я сапраўды, сапраўды закасаў рукавы і ўзяў на сябе абавязак вучыць слова за словам, і ў мяне ўжо было напаўправільнае вымаўленне, калі мы пачалі працу». Джонсу прыходзілася грыміравацца на працягу пяці гадзін штодня, і ён практыкаваўся ўвесь гэты час, пры гэтым грымёры папраўлялі яго, калі той памыляўся[32]. Пазней Дэль Тора вырашыў дубліраваць Джонса голасам Пабла Адана, «аўтарытэтнага тэатральнага акцёра», але намаганні Джонса ўсё адно мелі каштоўнасць, бо Адану было значна прасцей чытаць тэкст так, каб ён адпавядаў рухам вуснаў Джонса[33].
Здымкі і візуальныя эфекты
[правіць | правіць зыходнік]Здымкі фільма адбываліся на працягу адзінаццаці тыдняў з 11 ліпеня па 15 кастрычніка 2005 года[34][35]. Здымкі праходзілі ў Мадрыдзе і ў хваёвым лесе, што знаходзіцца ў Сьера-дэ-Гуадарама, у Цэнтральнай Іспаніі. Аператар Гільерма Навара казаў, што «пасля працы ў Галівудзе над іншымі фільмамі і ў іншых рэжысёраў, праца на роднай мове і ў разнастайных дэкарацыях дапамагла яму вярнуцца да тых першапачатковых прычын, з-за якіх ён хацеў здымаць кіно. У асноўным гэта жаданне апавядаць гісторыі цалкам свабодна, дазваляючы відэашэрагу сапраўды спрыяць расказу»[36].
Пры здымках важным момантам было дабіцца візуальнага размежавання рэальнага і фэнтэзійнага свету. Рэжысёр тлумачыць: «Гэта як інь і ян: фэнтэзійны свет жаноцкі, проста-такі вутробны, з усім круглым па форме і палітрай фалопіевых колераў, малінавага і залатога ў цёплым святле, бо, насамрэч, ідэя Афеліі пра рай звяртаецца да мацярынскага ўлоння. Рэальны свет мае халодныя колеры і рэзкае святло, прамыя лінейныя межы, нічога круглага, ён мужчынскі і фашысцкі. Дызайн наўмысна абсалютна сімвалічны»[37].
Казачны свет «Лабірынта фаўна» і істоты, якія яго насяляюць, часткова былі створаны пры дапамозе камп’ютарнай графікі, але ў асноўным пры дапамозе працы грымёраў і аніматронікі. Стварэннем візуальных эфектаў для фільма займалася прадпрыемства па вытворчасці візуальных эфектаў «Cafe FX », для якога «Лабірынт фаўна» стаў 58-ым мастацкім фільмам, над якім яно працавала[38]. Агулам з бюджэту ў сямнаццаць мільёнаў долараў на візуальныя эфекты было затрачана два мільёны.[38]
У адной з пачатковых сцэн фільма Афелія сустракае насякомае-палачніка, які пазней пераўтвараецца ў фею. Рухі насякомага, якое пазней было створана пры дапамозе камп’ютарнай графікі, імітавалі рухі сапраўдных палачнікаў, для чаго быў запрошаны мясцовы энтамолаг, які прадставіў дызайнерам магчымасць назіраць жывых насякомых. Для стварэння феі, у якую ператвараецца насякомае, дызайнеры візуальных эфектаў даследавалі рухі калібры, стракоз, а таксама танцораў[38][39].
Пры здымках казачных істот Гільерма дэль Тора імкнуўся максімальна выкарыстоўваць аніматроніку, аднак часам яе прыходзілася замяняць камп’ютарнай графікай. Так, адным з выпрабаванняў Афеліі было атрымаць залаты ключ ад вялізарнай жабы. Першапачаткова меркавалася, што пры здымках будзе выкарыстоўвацца лялька, але з-за сырасці асяроддзя, дзе адбываліся здымкі, прыйшлося замяніць ляльку камп’ютарнай графікай. «Cafe FX» таксама замяніла лялечны корань мандрагоры, бо пры здымках не атрымлівалася схаваць кабелі[38][39].
Камп’ютарныя эфекты выкарыстоўваліся таксама для замены ўсёй піратэхнікі, бо ў час здымкаў панавала засуха і былі распаўсюджаны лясныя пажары. Лічбавыя эфекты дадаваліся для кожнай успышкі пры выстралах і нават для пылу, які ўзнікаў пры пападанні куляў у дрэвы і скалы[38].
Не гледзячы на значнасць работы спецыялістаў па візуальных эфектах, яны адзначылі, што поспех карціны — гэта цалкам заслуга Дэль Тора. «Гэта яго гісторыя, яго бачанне. Мы толькі аказвалі падтрымку гэтай гісторыі»[38].
Музычнае суправаджэнне і гукавы дызайн
[правіць | правіць зыходнік]Для напісання саўндтрэка да фільма «Лабірынт фаўна» Гільерма дэль Тора запрасіў іспанскага кампазітара Хаўера Наварэтэ, з якім раней ужо працаваў над фільмам «Хрыбет д’ябла» (2001). Рэжысёр паставіў пытанне саўндтрэка яшчэ да пачатку здымкаў. Перш за ўсё ён перадаў Наварэтэ некалькі музычных фрагментаў «для натхнення» і папрасіў напісаць калыханку. Апісваючы сваё ўяўленне аб цэнтральнай музычнай тэме фільма, Дэль Тора казаў: «Гэта павінна быць калыханка, якая навявала б нешта кельцкае з поўначы Іспаніі і была б поўная смутку»[20]. З’яўленне гэтай музычнай тэмы да пачатку здымкаў мела прынцыповае значэнне для рэжысёра. З аднаго боку, гэтую мелодую ў некалькіх сцэнах павінна была напяваць гераіня Марыбэль Верду Мерседэс. З іншага боку, рэжысёр адчуваў, што гэтая мелодыя стане вызначальнай для яго бачання ўсёй гісторыі[40].
Асноўным патрабаваннем Дэль Тора была меладычнасць і эмацыйнасць музыкі, што стала сапраўдным выпрабаваннем для кампазітара[41][42]. Калі Наварэтэ напісаў першы варыянт, рэжысёр музыку ўпадабаў, аднак палічыў яе недастаткова меладычнай. Дэль Тора адзначаў: «Большасць кампазітараў баяцца мелодыі, але найлепшыя з калыханак якраз такія: просты матыў, што мае моц абудзіць цеплыню мацярынскага голасу»[40]. Наступны варыянт, прапанаваны Наварэтэ, меў мелодыю, аднак, паводле Дэль Тора, «у ім усё яшчэ не даставала некалькіх нот, быццам ён [кампазітар] любым коштам намагаўся пазбегнуць празмернай запамінальнасці, празмернай меладычнасці»[40]. У выніку, мелодыя была дапрацавана, як таго жадаў рэжысёр. Па прызнанні Дэль Тора, ён канчаткова пераканаўся ў завершанасці калыханкі, калі яго дачка запатрабавала мелодую на свой iPod[40]. Сам рэжысёр выкарыстоўваў калыханку ў якасці натхнення пры працы над раскадроўкай фільма[40].
Выкарыстаны ў калыханцы музычны памер 3/4 аказаў уплыў і на іншыя кампазіцыі саўндтрэка. Чым далей прасоўвалася праца над музычным суправаджэннем кінастужкі, тым больш рэжысёр і кампазітар прыходзілі да ўсведамлення, што музычная форма гэтай гісторыі — вальс. У выніку, асацыяцыі з вальсавай музыкай набылі добрыя персанажы і пачуцці — гэта і настальгічная іспанская мелодыя «The Refuge», і пачатак кампазіцыі «The Funeral», і мелодыя «Waltz of the Mandrake», дзе музычная форма адлюстравана ў назве[40].
Запіс саўндтрэка адбываўся паралельна са стварэннем гукавога афармлення фільма[40], працу над якім Дэль Тора даручыў Марціну Эрнандэсу[20]. Эрнандэс з камандай спецыялістаў падрыхтавалі тысячы гукавых дарожак для навакольнага асяроддзя і жывых істот[20].
Рэжысёр разумеў, што канчатковы выбар паміж гукавымі эфектамі і музыкай, а таксама іх камбінаванне будзе адбывацца на стадыі мантажа. Каб адчуваць сябе больш свабодна ў мантажным пакоі, ён папрасіў Наварэтэ напісаць і прадставіць у яго распараджэнне дадатковую колькасць музычных тэм. Паколькі такім чынам музыкі апынулася больш, чым патрэбна, у выніковым мантажы фільма некаторыя кампазіцыі прыйшлося моцна ўрэзаць, а ад некаторых увогуле адмовіцца. Аднак, пры выпуску саўндтрэка рэжысёр настаяў, каб у альбом былі ўключаны ўсе кампазіцыі, якія Наварэтэ напісаў да фільма[40][43]. Альбом быў запісаны на студыі «Барандаў » (Прага), звядзенне музыкі выконвалася на студыі «Soundtrack» (Барселона)[44][45]. Альбом быў выпушчаны 23 кастрычніка 2006 года лэйблам «Milan Records »[46].
Спалучэнне музыкі і гукавога дызайну стварыла атмасферу, якую Дэль Тора апісаў як «вельмі выразную, вельмі грандыёзную, у некаторых аспектах падобную на казку»[20].
Выхад і прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]Пракат і зборы
[правіць | правіць зыходнік]Зборы | ||
---|---|---|
Краіна | Прэм’ера | Зборы |
ЗША | 29.12.2006 | $37,634,615 |
Іспанія | 11.10.2006 | $11,774,227 |
Мексіка | 20.10.2006 | $6,883,588 |
Вялікабрытанія | 24.11.2006 | $5,556,152 |
Паўд. Карэя | 30.11.2006 | $2,897,045 |
Францыя | 01.11.2006 | $2,411,020 |
Германія | 22.02.2007 | $2,294,316 |
Аўстралія | 18.01.2007 | $1,907,570 |
Грэцыя | 08.02.2007 | $1,159,900 |
Прэм’ера фільма адбылася 27 мая 2006 года ў межах конкурснай праграмы 59-га Канскага кінафестывалю[47]. Пасля прэм’ернага паказу фільм быў ушанаваны 22-хвіліннай авацыяй стоячы, адной з самых працяглых авацый у гісторыі кінафестывалю[16][20][48]. 10 верасня 2006 года фільм быў сустрэты авацыяй стоячы на Міжнародным кінафестывалі ў Таронта[49], дзе адбыўся яго першы паказ на Амерыканскім кантыненце.
У шырокі пракат стужка ўпершыню трапіла 11 кастрычніка 2006 года ў Іспаніі, услед за тым 20 кастрычніка ў Мексіцы. На працягу лістапада прэм’еры адбыліся ў Францыі, Сербіі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Італіі, Паўднёвай Карэі, Расіі і Сінгапуры. У ЗША фільм спачатку быў выпушчаны ў абмежаваны пракат 29 снежня 2006 года, а калі 19 студзеня 2007 года пачаўся шырокі пракат, то фільм быў паказаны ў 1143 кінатэатрах[1]. Прэм’ера фільма ў Беларусі адбылася 12 студзеня 2007 года ў межах праекту «Канаманія» ў Мінску ў кінатэатры «Дом кіно». Фільм ішоў у абмежаваным пракаце з 12 па 21 студзеня[50].
Зборы карціны перавысілі мільён долараў у дзевяці краінах: ЗША ($37,634,615), Іспанія ($11,774,227), Мексіка ($6,883,588), Вялікабрытанія ($5,556,152), Паўднёвая Карэя ($2,897,045), Францыя ($2,411,020), Германія ($2,294,316), Аўстралія ($1,907,570), Грэцыя ($1,159,900)[1].
12 сакавіка 2007 года фільм быў выпушчаны на DVD у Вялікабрытаніі фірмай «Optimum Releasing» спецыяльным двухдыскавым выданнем. 15 мая 2007 года кампанія «New Line Home Entertainment » выпусціла дыск у ЗША. Гэты выпуск быў прадстаўлены як у аднадыскавай версіі, так і ў спецыяльнай двухдыскавай з дадатковай DTS-ES аўдыядарожкай, якой не было ў брытанскім выданні.
Высакаякасная версія «Лабірынта фаўна» была выпушчана ў снежні 2007 года на Blu-ray і ў HD DVD фармаце. Неўзабаве студыя New Line заявіла, што пераходзіць выключна на Blu-ray, і такім чынам «Лабірынт фаўна» стаў першым і апошнім выданнем студыі ў HD DVD фармаце[51]. У кастрычніку 2016 года «The Criterion Collection » перавыдала фільм на Blu-ray у ЗША. Версія фільма на Ultra HD Blu-ray была выпушчана 1 кастрычніка 2019 года кампаніяй «Warner Bros. Home Entertainment » з рэмастэрынгам для 4K[52].
Ацэнкі і крытыка
[правіць | правіць зыходнік]«Лабірынт фаўна» атрымаў практычна ўсеагульнае прызнанне крытыкаў. Так, агрэгатар крытычных аглядаў «Metacritic» дае фільму ўсярэдненую ацэнку ў 98 балаў са 100 на аснове 37 рэцэнзій прафесійных крытыкаў[56]. Такі ўзровень ухвалення ўзносіць карціну на гэтым рэсурсе на першае месца ў дзесяцігоддзі[65] і на сямнаццатае месца сярод найлепшых фільмаў усіх часоў[66]. На агрэгатары крытычных аглядаў «Rotten Tomatoes» сярод 239 рэцэнзентаў станоўчую ацэнку фільму далі 227 крытыкаў, што складае 95 %[62]. Абагуленае меркаванне крытыкаў сфармулявана наступным чынам:
«Лабірынт фаўна» — гэта «Аліса ў краіне цудаў» для дарослых, у якой жахі рэальнасці і фантазіі зліліся ў адно неверагоднае чароўнае паданне[62]. |
Кінакрытык Роджэр Эберт у сваім аглядзе назваў «Лабірынт фаўна» «адным з найлепшых фэнтэзі-фільмаў», адзначыўшы яго чатырма зоркамі з чатырох і занёсшы ў свой спіс «Выдатных фільмаў». Падводзячы вынік, Роджэр Эберт заключыў: «На маю думку, гэтакую магутнасць „Лабірынту фаўна“ надае тое, што Дэль Тора аб’ядноўвае дзве рэчаіснасці, яўна несумяшчальныя адна з другой, і прытым настойвае на праўдзівасці абедзвюх да канца . Тут няма сярэдніх выйсцяў і любыя небяспекі, што ёсць у адным свеце — будуць і ў другім»[60]. Аглядальнік з «New York Daily News » таксама пацведзіў важнасць дваістасці ў фільме: «Звычайна гэта блытае, але не гэтага разу. Непаразуменне наўмыснае і патрэбнае, і пад канец гісторыя (расказаная хоць па-іспанску, хоць англійскімі субцітрамі) становіцца такой жа пачуццёва гнятучай, як „Дзённік Ганны Франк“, на які яна пэўным чынам падобна»[57].
Кінакрытык Кім Ньюман прыйшоў у захапленне ад майстэрскага змяшання жанраў. У заключэнні сваёй рэцэнзіі ён ахарактарызаваў фільм наступным чынам: «Змрочны, мудрагелісты і прыгожы, ён пераплятае казачнае фэнтэзі з ваенным фільмам жахаў, ствараючы ашаламляльны эфект»[55]. Падобную думку выказаў рэцэнзент з «The Globe and Mail »: «Гэта не падобна ні на адзін фільм, які вы бачылі раней, запамінальная сумесь жахаў, гісторыі і фэнтэзі, якая працуе адначасова на ўсіх узроўнях»[63].
Рэцэнзенты высока ацанілі акцёрскую ігру ў кінакарціне. Кенет Туран з «Los Angeles Times» выказаў думку, што ў «Лабірынце фаўна» Дэль Тора ўдалося сабраць налепшы акцёрскі ансамбль у сваёй кар’еры[67]. Аглядальнік з «The Hollywood Reporter» зрабіў наступнае падагульненне: «Усе выканаўцы добрыя: ураўнаважаная і прыгожая Бакера ў ролі Афеліі, энергічная і моцная духам Верду ў ролі мяцежнай Мерсэдэс. Лопес выдатна іграе азвярэлага капітана, непапраўнага злыдня, якога можна параўнаць з нацыстам Рэйфа Файнса ў „Спісе Шындлера“»[68]. Падобную пахвалу выказаў і рэцэнзент з «New York Daily News »: «Лопес іграе капітана з такой жа спакойнай, сацыяпатычнай перакананасцю, з якой Рэйф Файнс паказаў камандзіра нацысцкага лагера Амона Гёта ў „Спісе Шындлера“. Хіль раздзірае душу роллю маці, якая не можа абараніць сваё дзіця, а Бакера ў сваёй першай буйной ролі паказвае найлепшую дзіцячую ігру ў год багаты добрымі дзіцячымі вобразамі»[57].
Высокай ацэнкі крытыкаў удастоіліся мастак-пастаноўшчык і майстры па візуальных эфектах. Джасцін Чанг з «Variety» адзначыў умеранасць выкарстання камп’ютарнай графікі: «Нягледзячы на высокі ўзровень стылізацыі выявы, лічбавыя эфекты прымяняецца ашчадна і дакладна, ніколі не ператвараючыся ў візуальную празмернасць»[69]. Пол Джуліян Сміт , аналізуючы фільм, заявіў: «У тэхнічнай дасканаласці сюжэта, здымак і мантажу (не кажучы ўжо пра скрупулёзнае мастацкае афармленне і майстэрскія аніматронныя і лічбавыя эфекты), ён прапануе новую мадэль сусветнай кінавытворчасці»[70].
Лу Люменік з «New York Post» назваў «Лабірынт фаўна» найлепшым фэнтэзі-фільмам з часоў «Уладара пярсцёнкаў»[58]. Аглядальнік з «New York Daily News » паставіў Гільерма Дэль Тора ў адзін шэраг з такімі класікамі, як Жан Както, Федэрыка Феліні і Луіс Буньюэль[57]. Марк Кермад з «The Observer » заявіў, што Дэль Тора «стварыў „Грамадзяніна Кейна“ фэнтэзійнага кіно, шэдэўр, цалкам створаны на яго ўласных умовах»[19].
Гледачы таксама адзначылі фільм высокімі рэйтынгамі на рэсурсах, прысвечаных кіно: 4.5/5 на сайце «AllMovie»[53], 3.9/5 на сайце «AlloCiné»[71], 7.2/10 на сайце «FilmAffinity»[72], 8.2/10 на сайце «IMDb»[18], 91/100 на сайце «Rotten Tomatoes»[62], 7.6/10 на сайце «КиноПоиск»[73].
Спісы
[правіць | правіць зыходнік]Падводзячы вынікі 2006 года ў вобласці кіно многія крытыкі ўнеслі карціну ў дзясятку найлепшых фільмаў года. Амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт аддаў 1-е месца «Лабірынту фаўна» яшчэ да таго, як скончыў агляд усіх фільмаў таго года, выказаўшы перакананасць, што ніводзін фільм не прымусіць яго перамяніць меркаванне[74].
Ніжэй прыведзены спіс перыядычных выданняў, якія ўнеслі карціну ў свае спісы найлепшых фільмаў года[75]:
- 1-е месца — Марк Кермад, «The Observer »
- 1-е месца — Эндру О’Хехір, «Salon »
- 1-е месца — Роджэр Эберт, «Chicago Sun-Times »
- 1-е месца — Лу Люменік , «New York Post»
- 1-е месца — Марджары Баўмгартэн, «The Austin Chronicle »
- 1-е месца — Рычард Корліс , «Time»
- 1-е месца — Шон Леві , «The Oregonian »
- 1-е месца — «Film Threat »
- 2-е месца — «Empire»
- 2-е месца — Энтані Олівер Скот , «The New York Times»
- 2-е месца — Эн Хорнадэй, «The Washington Post»
- 2-е месца — Джэк Мэцьюз, «New York Daily News »
- 2-е месца — Марк Саўлаў, «The Austin Chronicle »
- 2-е месца — Пітэр Хартлаўб, «San Francisco Chronicle »
- 2-е месца — Стывен Холдэн , «The New York Times»
- 3-е месца — Кіт Фіпс, «The A.V. Club»
- 3-е месца — Лоўрэнс Топман, «The Charlotte Observer »
- 3-е месца — Ліза Шварцбаўм , «Entertainment Weekly»
- 3-е месца — Рэй Бэнэт, «The Hollywood Reporter»
- 3-е месца — Рэнэ Радрыгес, «The Miami Herald »
- 3-е месца — Рычард Джэймс Хэвіс, «The Hollywood Reporter»
- 4-е месца — Стэфані Захарэк , «Salon »
- 5-е месца — Майкл Уілмінгтан, «Chicago Tribune»
- 6-е месца — Глен Кені , «Premiere»
- 6-е месца — Ноэль Мюрэй, «The A.V. Club»
- 7-е месца — Клаўдзія Пуіг , «USA Today »
- 8-е месца — Кенет Туран, «Los Angeles Times»
- 9-е месца — Кевін Краст, «Los Angeles Times»
- 9-е месца — Кірк Ханікат , «The Hollywood Reporter»
Без месцаў:
- Топ-10 — Тай Бэр , «The Boston Globe»
- Топ-10 — Дана Стывенс , «Slate »
- Топ-10 — Джо Моргенштэрн , «The Wall Street Journal »
- Топ-10 — Ліям Лэйсі і Рык Грын, «The Globe and Mail »
- Топ-10 — Рут Штайн, «San Francisco Chronicle »
- Топ-10 — Стывен Ры , «The Philadelphia Inquirer »
У 2010 годзе часопіс «Empire» аддаў «Лабірынту фаўна» 5 месца ў спісе 100 найлепшых неангламоўных фільмаў усіх часоў[76]. У 2016 годзе фільм увайшоў у спіс 100 найвялікшых фільмаў XXI стагоддзя па версіі BBC[77]. На сайце «IMDb» станам на верасень 2022 года фільм уваходзіць у спіс 250 найлепшых фільмаў[78].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Фестывальнае жыццё фільма «Лабірынт фаўна» пачалося з удзелу ў асноўным конкурсе 59-га Канскага кінафестывалю, дзе карціна была добра прынята, але не заваявала ніводнай узнагароды[79]. Пазней, фільм стаў трыумфатарам фестывалю «Fantasporto », дзе ўдастоіўся галоўнай узнагароды, Гран-пры Fantasporto за найлепшы фільм, а таксама ўзнагароды за найлепшую мужчынскую ролю (Сержы Лопес). На Кінафестывалі ў Палм-Спрынгс фільм атрымаў прэмію ФІПРЭСІ, як найлепшы замежны фільм. На фестывалі, прысвечаным ушанаванню працы кінааператараў, «Camerimage», аператар фільма Гільерма Навара атрымаў галоўны прыз — «Залатую жабу».
Падчас падвядзення вынікаў 2006 года прэміі за найлепшы фільм, найлепшы замежны фільм або найлепшы фільм на замежнай мове «Лабірынту фаўна» прысудзілі наступныя арганізацыі: Анлайн-асацыяцыя кіно і тэлебачання[80], Асацыяцыя кінакрытыкаў Остына[81], Асацыяцыя кінакрытыкаў Паўднёвага ўсходу ЗША[82], Асацыяцыя кінакрытыкаў Сент-Луіса[83], Асацыяцыя кінакрытыкаў Турцыі , Кінакрытыкі Нью-Ёрка анлайн[84], Кола кінакрытыкаў Аклахомы , Кола кінакрытыкаў Сан-Францыска[85], Кола кінакрытыкаў Фларыды , Нацыянальнае таварыства кінакрытыкаў ЗША[86], Таварыства анлайн-кінакрытыкаў[87], Таварыства кінакрытыкаў Бостана[88], Таварыства кінакрытыкаў Лас-Вегаса[89].
Прэміяльны сезон 2007 года прынёс «Лабірынту фаўна» шэраг нацыянальных кінапрэмій, сярод якіх:
- 9 мексіканскіх прэмій «Арыэль» (Найлепшы фільм, Найлепшы рэжысёр, Найлепшая актрыса, Найлепшая аператарская праца, Найлепшая музыка, Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка, Найлепшы дызайн касцюмаў, Найлепшыя спецэфекты, Найлепшы грым)[90][91][92]
- 7 іспанскіх прэмій «Гоя» (Найлепшы арыгінальны сцэнарый, Найлепшы дэбют актрысы, Найлепшая аператарская праца, Найлепшы мантаж, Найлепшыя грым і прычоскі, Найлепшы гук, Найлепшыя спецэфекты)[93][94]
- 3 амерыканскія прэміі «Оскар» (Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка, Найлепшая аператарская праца, Найлепшы грым)[95]
- 3 брытанскія прэміі «BAFTA» (Найлепшы дызайн касцюмаў, Найлепшыя грым і прычоскі, Найлепшы неангламоўны фільм)[96]
- Дацкая прэмія «Бодыль» за Найлепшы неамерыканскі фільм[97]
- Каталонская прэмія «Сан Жордзі» за Найлепшы фільм[98]
Паводле рэсурса «Internet Movie Database» агулам фільм быў адзначаны 109 кінаўзнагародамі і яшчэ 115 намінацыямі[21].
Вобразы і тэмы
[правіць | правіць зыходнік]Адну з найважнейшых роляў у кінастужцы мае вобраз Фаўна. Іспанская назва фільма адносіць гледачоў да фаўнаў Рымскай міфалогіі, «адначасова істотаў разбурэння і істотаў выхавання і жыцця»[29]. У той жа час, англійская, нямецкая і французская назвы адсылаюць гледача да фаўнападобнага грэчаскага бажаства Пана. Дэль Тора, аднак, заяўляў, што гэта ўсяго толькі недакладнасць перакладу і яго Фаўн не мае да Пана ніякага дачынення[29]. Паводле першапачатковай задумы, Фаўн павінен быў быць класічным паўчалавекам паўказлом. Але ў выніку развіцця вобразу Фаўн стаў істотай з казліным тварам, якая амаль цалкам складаецца з зямлі, імху, лазы і кары дрэў. Ён падазроная істота, якая адначасова пакідае ўражанне надзейнасці і ў той жа час дае прычыны яму наогул не давяраць. «Фаўн — сатыр, які ахоўвае лабірынт, — з’яўляецца загадкай, ён то гуллівы, то ўгодлівы, то люты. Па сутнасці, гэта яго характар», — адзначае Дэль Тора. — «У класічнай міфалогіі сатыры не з’яўляюцца ні добрымі, ні дрэннымі. Гэта гарэзныя, неадназначныя істоты, здольныя забіць чалавека або спарадзіць поле кветак. Яны — прырода: раўнадушная, але нейтральная. Фаўн з’яўляецца пасланцам, выпрабавальнікам, які будзе падштурхоўваць Афелію да раскрыцця свайго ўласнага духу або да правалу ў гэтым»[20]. Пры стварэнні вобраза Фаўна Дэль Тора імкнуўся пакласці ў яго аснову мужчынскі пачатак, не столькі агрэсіўнасць, колькі мудрагелістасць. «Я памятаю, як размаўляў з Дагам Джонсам, калі ён упершыню пачаў працаваць над роллю і сказаў: „Больш Міка Джагера, менш Дэвіда Боўі!“ Я хацеў, каб фаўн меў якасці рок-зоркі. Усё, што датычылася фаўна і яго асобы, мусіла быць мужчынскім, бо трэба было сутыкнуць жаночую энергію дзяўчынкі з нечым маналітным»[19].
Дэль Тора сцвярджае, што ў вобразах некаторых істот хацеў прадэманстраваць пэўныя палітычныя сілы. Так, па сцвярджэнні рэжысёра, Бледны Чалавек мусіў сімвалізаваць фашызм і царкву, якая паглынае дзяцей[19][31]. Таксама правобраз Бледнага Чалавека — істоты з вачыма ў далонях — можна сустрэць у японскай міфалогіі. Імя пачвары Тэномэ (Te-no-me) непасрэдна і азначае «вочы на руках»[99].
Насуперак таму, што паводле задумы Дэль Тора, пачвара з вачыма ў далонях мусіла сімвалізаваць Каталіцкі касцёл, сам фільм мае відавочны ўплыў каталіцкіх поглядаў і неадназначную рэлігійную ацэнку. Сам Дэль Тора сцвярджае, што лічыць «Лабірынт фаўна» «чыста свецкім фільмам, імправізацыяй міраніна на тэму каталіцкіх догмаў», у той час як яго сябар і калега Алехандра Гансалес Іньярыту назваў фільм «сапраўдным каталіцкім фільмам»[100]. Дэль Тора аднак пацвярджае, што «адкупленне праз кроў» і «перараджэнне праз ахвярапрынашэнне» ўзяты ім з каталіцтва[31].
Адной з важных тэм, якія падымае Дэль Тора ў фільме, з’яўляецца бессмяроцце. Рэжысёр хацеў уключыць у фільм сцэну, дзе Афелія распавядае свайму яшчэ ненароджанаму браціку казку пра цмока. У гэтай казцы цмок па імені Вараніум Сілекс ахоўвае гару, акружаную цернямі, на вяршыні якой расце сіняя ружа, здольная дараваць несмяротнасць. Цмок і церні адпужвалі ад ружы многіх людзей, якія больш жадалі пазбегнуць болю, чым атрымаць яе дар. Хоць сцэна была тэматычна важнай, яна не была знята з-за недахопу часу і бюджэту і ў выніку з’явілася ў фільме ў візуальна больш спрошчанай версіі[101].
У дачыненні да таго, ці з’яўляецца казачны свет у фільме рэальнасцю ці фантазіяй Афеліі, Дэль Тора заявіў у інтэрв’ю, што, хоць ён лічыць гэты свет рэальным, аднак фільм «павінен успрымацца кожным па-свойму. Гэта мусіць быць пытаннем для асабістага абмеркавання». Між тым ён згадаў, што ў фільме ёсць некалькі намёкаў, якія ўказваюць на сапраўднасць казачнага свету[31]. У іншым месцы Дэль Тора ўдакладняе, што казачныя элементы фільма могуць успрымацца як «духоўная рэальнасць»[30].
Уплывы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратурныя ўплывы
[правіць | правіць зыходнік]Сярод літаратурных прац, з якіх Дэль Тора чэрпаў натхненне, варта адзначыць кнігі Льюіса Кэрала пра Алісу, збор апавяданняў Хорхе Луіса Борхеса «Вымыслы », творы Артура Мэкена «Вялікі бог Пан » і «Белыя людзі », кнігу Лорда Дансені «Блаславенне Пана», зборнік Алджэрнана Блэквуда «Сад Пана». Кінакрытык Марк Кермад называе сярод магчымых крыніц натхнення «Кнігу крыві » Клайва Баркера[19].
Даследчык Пол Джуліян Сміт звяртае ўвагу, што Афелію часта лаюць за чытанне казак. Па яго меркаванні, гэта моцна нагадвае нацыянальны наратыў Іспаніі, «Дон Кіхота», у якім фантастычная літаратура таксама пераўтварае штодзённы досвед ізгоя ў нешта фантастычнае. «Можа быць, не выпадкова асноўнае месца дзеяння фільма — млын, хоць і пазбаўлены вялізных ветразяў, якія спарадзілі самы вядомы подзвіг рыцара», — дадае даследчык[70].
Яшчэ на пачатку вытворчасці карціны ў 2004 годзе Дэль Тора адзначаў: «Пан — арыгінальная гісторыя. Некаторыя з маіх улюбёных пісьменнікаў (Борхес, Блэквуд, Мэкен, Дансені) даследавалі вобраз бога Пана і сімвал лабірынта. Гэтыя рэчы я лічу надзвычайнымі і спрабую змешваць іх і гуляцца з імі»[102].
Уплыў выяўленчага мастацтва
[правіць | правіць зыходнік]Значны ўплыў на «Лабірынт фаўна» аказалі творы выяўленчага мастацтва, сярод якіх карціны вядомых майстроў, а таксама працы ілюстратараў. Сярод апошніх, Дэль Тора асабліва акцэнтуе ўвагу на працах Артура Рэкхэма[20]. Падабенства «Лабірынт фаўна» з яго ілюстрацыямі можна ўбачыць, напрыклад, «у вялікіх, вузлаватых, першабытных дрэвах», — кажа рэжысёр[100]. У іншым месцы Дэль Тора дадае яшчэ некалькі важных для яго імён: «Мне падабаюцца ілюстрацыі да казак за аўтарствам Артура Рэкхэма, Эдмунда Дзюлака і Кея Нільсэна , і я застаюся ў захапленні ад таго, як яны зрабілі казкі пачуццёвымі і змрочнымі. Рэкхэм, у прыватнасці, быў ключавым у гэтым фільме. У яго творчасці ёсць скажоныя падтэксты. Ягонае бачанне пераследавалі вузлаватыя, перакручаныя рэчы, маючыя скажоную волю да жыцця»[20].
Іншай крыніцай натхнення рэжысёр называе карціны Франсіска Гоі. Асабліва гэта тычыцца персанажа Бледнага Чалавека: «У адной са сцэн Бледны Чалавек адкусвае галовы феям. Гэта сышло непасрэдна з карціны Гоі „Сатурн, які пажырае свайго сына “»[100].
Даследчык Пол Джуліян Сміт заўважае падабенства «Лабірынта фаўна» з карцінамі Дыега Веласкеса: «Калі мы пераходзім да інтэр’ераў млына, асноўнага месца дзеяння, залацістае святло падае на цёмна-карычневую драўляную мэблю. Пажылыя жанчыны пад наглядам стальной ахмістрыні Мерсэдэс наразаюць карняплоды або трыбушаць трусоў. Гэтая сцэна і эстэтыка нагадваюць Веласкеса (напрыклад, карціну „Старая гатуе яешню “)»[70].
Кінематаграфічныя ўплывы
[правіць | правіць зыходнік]Сярод фільмаў найбольш значны ўплыў на «Лабірынт фаўна» аказала іспанская карціна «Дух вулля » (1973, рэж. Віктар Эрысэ)[55][70]. Зняты ў франкісцкай Іспаніі, фільм пераносіць гледача ў 1940 год у спустошаную сельскую мясцовасць, дзе чарнавокая шасцігадовая дзяўчынка мае сутыкнуцца тварам у твар з безыменным жахам. Ана сустракае не фаўна, а монстра Франкенштэйна , якога яна бачыла ў імправізаваным вясковым кінатэатры. У адным з эпізодаў фільма дзеці на ўроку вывучаюць будову чалавечага цела, размяшчаючы розныя органы на манекене, і Ане дастаюцца вочы. Гэты момант рыфмуецца з пачаткам «Лабірынта фаўна», дзе Афелія знаходзіць камень з выяўленым вокам, а затым вяртае яго бязвокай статуі[70]. Аналізуючы гэтую паралель, Пол Джуліян Сміт адзначае: «Такім чынам, Дэль Тора не толькі паўтарае іспанскую гісторыю ў мексіканскім стылі, які ён удасканаліў у іншых месцах; ён таксама перароблівае іспанскае кіно, ператвараючы строгую і мінімалісцкую драму Эрысэ ў пышна створаную мізансцэну і надзвычайна вынаходлівую аператарскую працу»[70]. Падабенства фільмаў пацвярджаў і сам Дэль Тора[103].
Кінакрытык Даг Камінгс праводзіць паралель між «Лабірынтам фаўна» і іншым іспанскім фільмам часоў Франка — «Выкармі крумкача » (1975, рэж. Карлас Саура). Ён адзначае, што пры аналізе карціны Дэль Тора рэцэнзенты часта абмяжоўваюцца кароткімі згадкамі «Духа вулля», тым часам як фільм Сауры не менш багаты кропкамі судатыкнення. Галоўная гераіня «Выкармі крумкача», дзяўчынка па імені Ана, вымушана спрабаваць разабрацца ў прыглушаным, прыгнечаным свеце дарослых апошніх дзён рэжыму Франка. «Яна апынаецца ў хістаннях паміж цяперашнім і мінулым, канфліктам і спекуляцыяй і, у рэшце рэшт, паміж фантазіяй і рэальнасцю. Аднак, у адрозненні ад Дэль Тора і Эрысэ, Саура звязвае ўяўленне Аны не столькі з міфалогіяй ці фальклёрам, колькі з успамінамі»[104].
У інтэрв’ю 2007 года Дэль Тора адзначыў дзіўнае падабенства паміж сваім фільмам і «Хронікамі Нарніі»: дзеянне абодвух фільмаў адбываецца прыблізна ў той жа час, маюць падобных па ўзросце галоўных герояў, якія сустракаюцца з міфічнымі істотамі (у прыватнасці, з фаўнам), а таксама фільмы яднаюць тэмы «непаслушэнства і выбару». На самай справе, Дэль Тора было прапанавана зрэжысіраваць фільм «Хронікі Нарніі: Леў, вядзьмарка і гардэроб », але ён адхіліў прапанову дзеля «Лабірынта фаўна». Апроч «Хронік Нарніі» «Лабірынт фаўна» часта параўноўваюць з фільмамі «Лабірынт » (1986), «Панесеныя прывідамі» (2001), «Люстэркавая маска » (2005) і «Мост у Тэрабітыю » (2007)[105][106].
Крытыкі таксама адзначалі падабенства «Лабірынта фаўна» з іншым фільмам Дэль Тора «Хрыбтом д’ябла» (2001)[55]. «Зноўку, амаль асірацелае дзіця, якое знаходзіцца ў страшнай небяспецы з боку змрочна-прыгожай, дрэннай айцоўскай фігуры падчас узрушэнняў, выкліканых Грамадзянскай вайной у Іспаніі, трапляе ў чароўны свет, які дапаўняе і без таго небяспечную рэальнасць паралелямі звышнатуральных праблем, але ў той жа час дае магчымасць для ўцёкаў»[55]. Дэль Тора пацвердзіў моцную тэматычную звязанасць гэтых фільмаў, заявіўшы, што «Лабірынт фаўна» варта разглядаць як нефармальны сіквэл «Хрыбта д’ябла», які працягвае падымаць пэўныя пытанні. Новая кінастужка Дэль Тора ўспадкавала і некалькіх акцёраў «Хрыбта д’ябла». Выканаўцы першапланавых роляў Карласа і Хаймэ — Фернанда Тыельве і Іньіга Гарсэс — з’явіліся ў «Лабірынце фаўна» ў другарадных ролях салдат-партызан.
Адменены сіквэл
[правіць | правіць зыходнік]Паводле слоў Гільерма дэль Тора «Лабірынт фаўна» з’яўляецца другой часткай іспанамоўнай трылогіі, фільмы якой аб’яднаны тэматыкай Грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
Падчас Канскага кінафестывалю ў маі 2006 года, Гільерма дэль Тора абвясціў, што збіраецца працягнуць працу над «іспанскай» трылогіяй, дзвюма першымі часткамі якой з’яўляюцца фільмы «Хрыбет д’ябла» (2001) і «Лабірынт фаўна» (2006). Для завяршаючай часткі трылогіі Гільерма дэль Тора абраў сцэнарый маладога іспанскага сцэнарыста Серхіа Санчэса пад назвай «3993»[107][22]. Дзеянне гэтага фільма павінна было адбывацца ў двух часавых пласкасцях, адлюстоўваючы фантастычную сувязь Іспаніі 1993 года з Іспаніяй часоў Грамадзянскай вайны ў 1939 годзе[107].
Тым не менш, Дэль Тора адмовіўся ад праекта дзеля здымкаў фільма «Хэлбой II: Залатая армія ».
Навелізацыя
[правіць | правіць зыходнік]У 2019 годзе выйшла навелізацыя фільма, напісаная вядомай пісьменніцай Карнеліяй Функе (Гільерма дэль Тора ўказаны суаўтарам). У кнізе, у адрозненні ад фільма, двухсэнсоўнасць і прастора для трактовак адсутнічаюць, і ўсе цуды паказаны як стопрацэнтна рэальныя[108].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Pan's Labyrinth (2006) (англ.). Сайт «Box Office Mojo». Праверана 13 верасня 2021.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 23 кастрычніка 2022.
- ↑ http://www.kinokalender.com/film5859_pans-labyrinth.html Праверана 21 лістапада 2017.
- ↑ а б в г Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 22 кастрычніка 2022.
- ↑ а б в г д http://www.metacritic.com/movie/pans-labyrinth Праверана 8 красавіка 2016.
- ↑ а б в http://www.imdb.com/title/tt0457430/ Праверана 8 красавіка 2016.
- ↑ Library of Congress Library of Congress Genre/Form Terms
- ↑ http://www.tasteofcinema.com/2015/20-great-magical-realism-movies-that-are-worth-your-time/3/ Праверана 30 лістапада 2020.
- ↑ а б в г д http://www.ofdb.de/film/93337,Pans-Labyrinth Праверана 8 красавіка 2016.
- ↑ http://www.cinemarx.ro/filme/Pans-Labyrinth-Labirintul-lui-Pan-53584.html Праверана 8 красавіка 2016.
- ↑ а б в http://www.bbfc.co.uk/releases/el-laberinto-del-fauno-pans-labyrinth-0 Праверана 8 красавіка 2016.
- ↑ а б http://www.imdb.com/title/tt0457430/fullcredits Праверана 8 красавіка 2016.
- ↑ а б в г д е ё ж з Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 снежня 2016.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 11 снежня 2016.
- ↑ Іспанская вытворчасць — 78%, мексіканская — 22% El Laberinto del Fauno (англ.). Сайт Міністэрства адукацыі, культуры і спорту Іспаніі. Праверана 16 красавіка 2018.
- ↑ а б Larry Carroll. Scariest Film Of The Year? 'Pan's Labyrinth' Director Spills His Guts (англ.)(недаступная спасылка). MTV (26 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2018. Праверана 26 красавіка 2018.
- ↑ Miles David Moore. The Depth of Fantasy: Pan's Labyrinth (англ.). Сайт часопіса «Scene4» (1 сакавіка 2007). Праверана 23 жніўня 2022.
- ↑ а б в El laberinto del fauno (2006) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 22 ліпеня 2021.
- ↑ а б в г д е ё Mark Kermode. 'Pain should not be sought - but it should never be avoided' (англ.). «The Guardian» (5 кастрычніка 2006). Праверана 10 ліпеня 2022.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п Emanuel Levy . Pan's Labyrinth Brilliant Del Toro (англ.). Сайт Эмануэля Леві (18 лістапада 2006). Праверана 24 ліпеня 2022.
- ↑ а б El laberinto del fauno — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 22 ліпеня 2021.
- ↑ а б Mar Diestro-Dópido, Pan's Labyrinth 2013, p. 9.
- ↑ John Horn. Almost a horror story (англ.). Сайт газеты «Los Angeles Times» (5 лістапада 2006). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2021. Праверана 4 жніўня 2022.
- ↑ Steve Weintraub. Guillermo Del Toro Interviewed – ‘Pan’s Labyrinth’ (англ.). Сайт «Collider » (3 студзеня 2007). Праверана 9 жніўня 2022.
- ↑ Fred Topel. Sergi Lopez on Pan's Labyrinth (англ.)(недаступная спасылка). Сайт «CanMag» (2 студзеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2007. Праверана 26 красавіка 2018.
- ↑ Neal Conan. 'Labyrinth' Fantasy World Gets Oscar Attention (англ.). Сайт «National Public Radio» (15 лютага 2007). Праверана 28 красавіка 2018.
- ↑ Mark Kermode. Guillermo del Toro (англ.). «The Guardian» (21 лістапада 2006). Праверана 10 ліпеня 2022.
- ↑ Paul Fischer. Del Toro's 'Labrynth' (англ.). Сайт «FilmMonthly» (27 верасня 2006). Праверана 17 красавіка 2018.
- ↑ а б в Ian Spelling. Guillermo del Toro and Ivana Baquero escape from a civil war into the fairytale land of Pan's Labyrinth (англ.)(недаступная спасылка). Сайт «SCI FI Weekly» (25 снежня 2006). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2008. Праверана 9 чэрвеня 2008.
- ↑ а б в Pan's Labyrinth: A Story that Needed Guillermo Del Toro (англ.). Сайт «Awards Daily». Праверана 22 жніўня 2022.
- ↑ а б в г д Michael Guillen. PAN'S LABYRINTH—Interview With Guillermo Del Toro (англ.). Сайт «ScreenAnarchy» (17 снежня 2006). Праверана 24 жніўня 2022.
- ↑ Fred Topel. Doug Jones En Espanol (англ.)(недаступная спасылка). Сайт «CanMag» (27 снежня 2006). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2011. Праверана 26 красавіка 2018.
- ↑ Ken Eisner. Labyrinth’s faun unmasked (англ.). Сайт «straight» (10 студзеня 2007). Праверана 26 красавіка 2018.
- ↑ El laberinto del fauno — Filming & Production (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 22 ліпеня 2021.
- ↑ Mar Diestro-Dópido, Pan's Labyrinth 2013, p. 100.
- ↑ John Calhoun. Fear and Fantasy (англ.). Сайт Амерыканскага таварыства кінааператараў (1 студзеня 2007). Праверана 6 верасня 2022.
- ↑ Jennifer Merin. Jennifer Merin interviews Guillermo del Toro re “Pan’s Labyrinth” (англ.). Сайт «Alliance of Women Film Journalists» (29 снежня 2006). Праверана 6 верасня 2022.
- ↑ а б в г д е Craig Shafer. Amazing journey: Fantasy both frightening and beautiful lurks in this award-winning labyrinth (англ.). Сайт «New Times is San Luis Obispo County» (18 студзеня 2007). Праверана 6 верасня 2022.
- ↑ а б Tara DiLullo. 'Pan's Labyrinth': Partnering to Make Fantasy VFX a Reality (англ.). Сайт «Animation World Network» (28 снежня 2006). Праверана 5 верасня 2022.
- ↑ а б в г д е ё ж El Laberinto del fauno (booklet) (Media notes). Milan Records . 2006.
{{cite AV media notes}}
: Невядомы параметр|artist=
ігнараваны (прапануецца|others=
) (даведка) - ↑ Pan's Labyrinth (Soundtrack) – Javier Navarrete (англ.). Сайт «AllMusic». Праверана 17 чэрвеня 2022.
- ↑ Pan’s Labyrinth (англ.). Сайт «MusicBrainz». Праверана 17 чэрвеня 2022.
- ↑ Javier Navarrete – Pan's Labyrinth (англ.). Сайт «Discogs». Праверана 17 чэрвеня 2022.
- ↑ Le labyrinthe de Pan (англ.). Сайт «Rate Your Music ». Праверана 3 мая 2022.
- ↑ El laberinto del fauno — Release Info (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 22 ліпеня 2021.
- ↑ Rene Rodriguez. Director keeps Hollywood out of “Pan’s Labyrinth” (англ.). Сайт «The Seattle Times» (16 студзеня 2007). Праверана 22 жніўня 2022.
- ↑ Alex Billington. Pan's Labyrinth Receives Standing Ovation at Toronto Film Fest (англ.). Сайт «FirstShowing» (11 верасня 2006). Праверана 24 жніўня 2022.
- ↑ Peter Bracke. New Line Details Transition to Blu-ray (англ.). Сайт «High-Def Digest» (8 студзеня 2008). Праверана 13 ліпеня 2022.
- ↑ Pan’s Labyrinth releasing to 4K Ultra HD Blu-ray (англ.). Сайт «HD Report» (4 мая 2019). Праверана 13 ліпеня 2022.
- ↑ а б Pan's Labyrinth (2006) (англ.). Сайт «AllMovie». Праверана 22 ліпеня 2021.
- ↑ Jonathan Rosenbaum. Thinking Inside the Box (англ.). Сайт газеты «Chicago Reader» (4 студзеня 2007). Праверана 21 снежня 2021.
- ↑ а б в г д Kim Newman. Pan's Labyrinth Review: Empire (англ.). Сайт часопіса «Empire» (27 кастрычніка 2006). Праверана 16 жніўня 2022.
- ↑ а б Pan's Labyrinth (англ.). Сайт «Metacritic». Праверана 22 ліпеня 2021.
- ↑ а б в г Jack Mathews. It's Pan-tastic! (англ.)(недаступная спасылка). Сайт газеты «New York Daily News » (28 снежня 2006). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2007. Праверана 7 сакавіка 2007.
- ↑ а б Lou Lumenick . A-MAZE-ING – YOU’LL GET LOST INSIDE THIS WONDERFUL SPANISH FABLE (англ.). Сайт газеты «New York Post» (29 снежня 2006). Праверана 24 жніўня 2022.
- ↑ Pan's Labyrinth — DVD Review (англ.). Сайт «Review Graveyard». Праверана 9 жніўня 2022.
- ↑ а б Roger Ebert. When worlds collide (англ.). Сайт Роджэра Эберта (25 жніўня 2007). Праверана 22 ліпеня 2021.
- ↑ Peter Travers. Pan's Labyrinth: Rolling Stone (англ.)(недаступная спасылка). Сайт часопіса «Rolling Stone» (29 снежня 2006). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2017. Праверана 12 красавіка 2018.
- ↑ а б в г Pan's Labyrinth (2006) (англ.). Сайт «Rotten Tomatoes». Праверана 22 ліпеня 2021.
- ↑ а б Liam Lacey. Pan's Labyrinth (англ.). Сайт газеты «The Globe and Mail » (22 снежня 2006). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2022. Праверана 16 жніўня 2022.
- ↑ Андрэй Расінскі. Дзіця ў лябірынце пачвараў . Сайт газеты «Наша Ніва» (9 студзеня 2007). Праверана 10 кастрычніка 2020.
- ↑ Jason Dietz. Ten Years of Metacritic: The Best (and Worst) Movies of the Decade (англ.)(недаступная спасылка). Сайт «Metacritic» (17 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2018. Праверана 2 снежня 2021.
- ↑ Best Movies of All Time - Metacritic (англ.)(недаступная спасылка). Сайт «Metacritic». Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2019. Праверана 2 снежня 2021.
- ↑ Kenneth Turan. A real, scary fantasy (англ.). Сайт газеты «Los Angeles Times» (29 снежня 2006). Праверана 23 жніўня 2022.
- ↑ Ray Bennett. ‘Pan’s Labyrinth’: THR’s 2006 Review (англ.). «The Hollywood Reporter» (27 мая 2006). Праверана 23 жніўня 2022.
- ↑ Justin Chang . Film Review: Pan’s Labyrinth (англ.). Сайт «Variety» (27 мая 2006). Праверана 22 жніўня 2022.
- ↑ а б в г д е Paul Julian Smith . Pan’s Labyrinth(англ.) // Film Quarterly . — Summer 2007. — Vol. 60. — № 4.
- ↑ Le Labyrinthe de Pan (фр.). Сайт «AlloCiné». Праверана 22 ліпеня 2021.
- ↑ El laberinto del fauno (ісп.). Сайт «FilmAffinity». Праверана 22 ліпеня 2021.
- ↑ Лабиринт Фавна (руск.). Сайт «КиноПоиск». Праверана 22 ліпеня 2021.
- ↑ Roger Ebert. The best movies of 2006: Roger Ebert's Journal (англ.). Сайт Роджэра Эберта (22 лістапада 2007). Праверана 10 ліпеня 2022.
- ↑ Film Critic Top Ten Lists: 2006 Critics' Picks (англ.)(недаступная спасылка). Сайт «Metacritic». Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2010. Праверана 1 сакавіка 2010.
- ↑ Willow Green. The 100 Best Films Of World Cinema (англ.). Сайт часопіса «Empire» (23 верасня 2019). Праверана 6 верасня 2022.
- ↑ The best that cinema has had to offer since 2000 as picked by 177 film critics from around the world. (англ.). Сайт BBC (19 жніўня 2016). Праверана 9 верасня 2022.
- ↑ Top Rated Movies (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 2 снежня 2021.
- ↑ 59ème Festival de Cannes (фр.). Сайт «Le Cinema Francais». Праверана 23 ліпеня 2021.
- ↑ 11th Annual Film Awards (2006) (англ.). Сайт Анлайн-асацыяцыі кіно і тэлебачання . Праверана 5 жніўня 2021.
- ↑ Cinema's Labyrinth: The year in film, 2006 (англ.). Сайт газеты «The Austin Chronicle » (5 студзеня 2007). Праверана 18 студзеня 2022.
- ↑ Winners — 2006 (англ.). Сайт Асацыяцыі кінакрытыкаў Паўднёвага ўсходу ЗША . Праверана 26 студзеня 2022.
- ↑ Annual Awards (англ.). Сайт Асацыяцыі кінакрытыкаў Сент-Луіса . Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2015.
- ↑ Edward Douglas. 2006 NYFCO Awards Announced! (англ.). Сайт «Rotten Tomatoes» (12 снежня 2006). Праверана 20 жніўня 2021.
- ↑ Ruthe Stein. SF Film Critics Awards announced (англ.). Сайт «SFGATE» (12 снежня 2006). Праверана 22 жніўня 2021.
- ↑ Past Awards — National Society of Film Critics (англ.). Сайт Нацыянальнага таварыства кінакрытыкаў ЗША. Праверана 20 жніўня 2021.
- ↑ 2007 Online Film Critics Society Awards (англ.). Сайт Таварыства анлайн-кінакрытыкаў . Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2012.
- ↑ BSFC Winners 2000s (англ.). Сайт Таварыства кінакрытыкаў Бостана . Праверана 24 лістапада 2021.
- ↑ Previous Sierra Award Winners (англ.). Сайт Таварыства кінакрытыкаў Лас-Вегаса . Праверана 24 лістапада 2021.
- ↑ Maribel Verdú y 'La vida secreta de las palabras', premios Ariel en México (ісп.). Сайт газеты «El Mundo » (21 сакавіка 2007). Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ 'El Laberinto del fauno' acapara los premios Ariel del cine mexicano (ісп.). Сайт газеты «El País » (21 сакавіка 2007). Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ 'El laberinto del fauno' acapara los Premios Ariel con nueve estatuillas (ісп.). Сайт газеты «La Vanguardia » (21 сакавіка 2007). Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ Estas son las nominaciones de los Premios Goya 2007 (ісп.). Сайт прэміі «Гоя». Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ Premios Goya 2007 (ісп.). Сайт газеты «El Mundo ». Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ The 79th Academy Awards — 2007 (англ.). Сайт прэміі «Оскар». Праверана 22 ліпеня 2021.
- ↑ Film in 2007 (англ.). Сайт прэміі «BAFTA». Праверана 22 ліпеня 2021.
- ↑ 2008 (дацк.). Сайт прэміі «Бодыль». Праверана 23 ліпеня 2021.
- ↑ RNE en Catalunya entrega los Premis Sant Jordi que reconocen a 'El laberinto del fauno' y Verónica Echegui . Сайт «Europa Press» (23 красавіка 2007). Праверана 11 жніўня 2021.
- ↑ The Pale Man: Tenome Japanese Legend (англ.). Сайт «Scary for Kids» (1 кастрычніка 2015). Праверана 12 ліпеня 2022.
- ↑ а б в Guillermo del Toro. Pan's people (англ.). «The Guardian» (17 лістапада 2006). Праверана 10 ліпеня 2022.
- ↑ Guillermo del Toro. Forging (More) Dragons (англ.)(недаступная спасылка). Сайт ілюстратара Джона Хаў (16 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2019. Праверана 11 ліпеня 2019.
- ↑ Answers Archive (August 2004 to Present) (англ.)(недаступная спасылка). Сайт «DelToroFilms.com». Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2007. Праверана 27 верасня 2007.
- ↑ Guillermo del Toro - part two (англ.). «The Guardian» (21 лістапада 2006). Праверана 10 ліпеня 2022.
- ↑ Doug Cummings. Cria cuervos (англ.)(недаступная спасылка). Сайт «Film Journey» (31 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2021. Праверана 23 мая 2021.
- ↑ Ben Walters. Pan's Labyrinth (англ.). Сайт часопіса «Time Out » (23 жніўня 2006). Праверана 16 жніўня 2022.
- ↑ Fred Topel. Bridge to Terabithia a Pan's Labyrinth for Kids (англ.)(недаступная спасылка). Сайт «CanMag» (15 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2018. Праверана 21 кастрычніка 2018.
- ↑ а б John Hopewell, Anna Marie De La Fuente. Del Toro returns to Spanish trio (англ.). Сайт «Variety» (21 мая 2006). Праверана 20 жніўня 2022.
- ↑ Евгения Сафонова. Корнелия Функе, Гильермо дель Торо «Лабиринт Фавна» (руск.). Сайт часопіса «Мир фантастики » (19 лютага 2020). Праверана 2 снежня 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Mar Diestro-Dópido. Pan's Labyrinth. — Bloomsbury Academic, 2013. — 104 p. — (BFI Film Classics). — ISBN 978-1-844-57745-3.
- Tanya Jones. Studying Pan's Labyrinth. — Columbia University Press, 2010. — 96 p. — (Studying films). — ISBN 978-1-906733-30-8.
- Paul Julian Smith . Pan’s Labyrinth(англ.) // Film Quarterly . — Summer 2007. — Vol. 60. — № 4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Лабірынт фаўна на сайце «AllMovie» (англ.) (на 13.09.2021)
- Лабірынт фаўна на сайце «FilmAffinity» (ісп.) (на 13.09.2021)
- Лабірынт фаўна на сайце «Internet Movie Database» (англ.) (на 13.09.2021)
- Лабірынт фаўна на сайце «Metacritic» (англ.) (на 13.09.2021)
- Лабірынт фаўна на сайце «Rotten Tomatoes» (англ.) (на 13.09.2021)
- Лабірынт фаўна на сайце «КиноПоиск» (руск.) (на 13.09.2021)
Гэты артыкул уваходзіць у лік выдатных артыкулаў беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. |
Гэта артыкул 2018 года Беларускай Вікіпедыі. |
- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 2006 года
- Вікіпедыя:Артыкулы года
- Фільмы-драмы 2006 года
- Фэнтэзійныя фільмы 2006 года
- Фільмы Мексікі 2006 года
- Фільмы Іспаніі 2006 года
- Фільмы-драмы Мексікі
- Фільмы-драмы Іспаніі
- Фэнтэзійныя фільмы Мексікі
- Фэнтэзійныя фільмы Іспаніі
- Фільмы на іспанскай мове
- Фільмы пра Іспанію
- Фільмы пра лабірынты
- Фільмы Гільерма дэль Тора
- Фільмы па сцэнарыях Гільерма дэль Тора
- Фільмы, музыку да якіх напісаў Хаўер Наварэтэ
- Фільмы — лаўрэаты прэміі BAFTA
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «BAFTA» за найлепшы фільм на замежнай мове
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Арыэль»
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Сатурн»
- Фільмы — лаўрэаты кінафестывалю Fantasporto
- Фільмы, знятыя лаўрэатамі прэміі «Оскар» за «Найлепшую работу мастака»
- Фільмы, знятыя лаўрэатамі прэміі «Оскар» за «Найлепшую работу аператара»
- Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)