Перайсці да зместу

Гільём Каль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гільём Каль
фр.: Guillaume Caillet
фр.: Jacques Bonhomme

Род дзейнасці фермер, рэвалюцыянер
Дата нараджэння XIV стагоддзе[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1358
Месца смерці
Грамадзянства
Бітвы/войны

Гільём Каль (фр.: Guillaume Caillet) — селянін з вёскі Мело, адзін з кіраўнікоў Жакерыі.

Кіраўнік Жакерыі — сялянскага антыфеадальнага паўстання ў Заходняй Еўропе, якое ўспыхнула ў Францыі у 1358 годзе. Імкнуўся ўнесці некаторую арганізаванасць у шэрагі сялян, аб’яднаць іх дзеянні; спрабаваў прыцягнуць да паўстання гараджан. Загінуў пасля таго, як Карл Наварскі тыдзень не адважваўся атакаваць паўстанцаў, і ў рэшце рэшт пайшоў на хітрасць — запрасіў Каля для перамоў. Гільём паверыў яго рыцарскаму слову, пасля таго як Гільём увайшоў у лагер арміі, ён быў узяты ў палон.

У ланцугах быў дастаўлены ў Клермон, дзе пасля жорсткіх катаванняў яму адсеклі галаву на гарадской плошчы разам з многімі іншымі паўстанцамі (у некаторых крыніцах згадваюць, што ён памёр пасля таго, як яго каранавалі вянком з распаленага металу).

Зноскі