Перайсці да зместу

Давід Левавіч Гацікоеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Давід Гацікоеў
Поўнае імя Давід Левавіч Гацікоеў
Нарадзіўся 14 верасня 1993(1993-09-14)[1] (31 год)
Грамадзянства  Расія
Рост 180 см
Вага 70 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2014 Расія Аланія-Д (Уладзікаўказ) 84 (9)
2014—2015 Расія Аланія (Уладзікаўказ) 29 (6)
2015—2016 Расія СКА-Энергія (Хабараўск) 22 (3)
2016—2017 Расія Спартак (Уладзікаўказ) 25 (8)
2017 Расія Зеніт (Пенза) 13 (2)
2018 Беларусь Мінск 10 (1)
2018—2019 Расія Спартак (Уладзікаўказ) 31 (11)
2020 Арменія Алашкерт (Ерэван) 7 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 верасня 2021.

Давід Гацікоеў (нар. 14 верасня 1993, Масква) — расійскі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

З 2011 года пачаў выступаць за «Аланію-Д» (другая каманда ўладзікаўказскай «Аланіі») у ПФЛ (трэці расійскі дывізіён). У лютым 2014 года «Аланія» спыніла існаванне, а ў чэрвені таго ж года каманда была адноўлена на базе «Аланіі-Д» і стала выступаць у ПФЛ, за адноўленую каманду стаў выступаць і Гацікоеў. У 2015 годзе перайшоў у хабараўскую «СКА-Энергію», з якой гуляў у ПФЛ (другі дывізіён), аднак у жніўні 2016 года вярнуўся ва ўладзікаўказскі клуб, які змяніў назву на «Спартак». У другой палове 2017 года гуляў за пензенскі «Зеніт».

У лютым 2018 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Мінск» і неўзабаве падпісаў кантракт[2]. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе мінчан, пазней стаў выхадзіць на замену. У чэрвені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Мінск»[3].

У ліпені 2018 года вярнуўся ва ўладзікаўказскі «Спартак». У лютым 2020 года далучыўся да армянскага «Алашкерта», пакінуў клуб у кастрычніку таго ж года.

Зноскі