ФК Алашкерт
Алашкерт | ||||
---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1990, 1998, 2011 | |||
Расфарміраваны | 1993(?), 2000 | |||
Горад | Мартуні | |||
Стадыён |
Алашкерт, Ерэван Умяшчальнасць: 6,850 |
|||
Прэзідэнт | Баграт Наваян | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга | |||
2021/22 | 3 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
«Алашкерт» (арм.: Ֆուտբոլային Ակումբ „Ալաշկերտ“ Մարտունի) — армянскі футбольны клуб з Ерэвана (першапачаткова з горада Мартуні), заснаваны ў 2011 годзе.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Клуб быў створаны ў 1990 і да стварэння незалежнага армянскага чэмпіянату па футболе ў 1992, выступаў у мясцовым чэмпіянаце Армянскай ССР. Каманда ўдзельнічала ў першым розыгрышы чэмпіянату Арменіі, дзе заняла апошняе 24 месца, і ў наступным, 1993 годзе, павінна была выступаць у Першай лізе. Але каманда знялася з чэмпіянату і неўзабаве была расфарміравана.
Перад пачаткам чэмпіянату краіны ў 1998, клуб узнавіўся і падаў заяўку на ўдзел у ім у Першай лізе. Па выніках першынства размясціўся ў сярэдзіне табліцы, заняўшы 6-е месца. У сезоне 1999 каманда ў чарговы раз здымаецца з розыгрышу. Клуб працягваў існаванне, і рабіў спробы ўзяць удзел у першынстве 2000. Але пазней усё ж зняўся да пачатку чэмпіянату, а пасля расфарміраваўся.
У снежні 2011 года бізнесмен і дырэктар турыстычнага агенцтва «Баграт тур» Баграт Наваян адрадзіў клуб, заснаваўшы яго з чыстага ліста. Каманда прыняла ўдзел у сезоне Першай лігі Арменіі 2012/13, дзе за чатыры туры да завяршэння чэмпіянату забяспечыла выхад у Прэм’ер-лігу. У сезоне 2013/14 клуб пераехаў у Ерэван дэбютаваў у Прэм’ер-лізе і заняў апошняе месца, але з-за таго што ў Першай лізе ўдзельнічалі толькі дублюючыя каманды, «Алашкерт» не пакінуў чэмпіянат у наступным сезоне. У чэмпіянаце 2014/15 «Алашкерт» заняў 4-е месца, якое дало права камандзе выступаць у Лізе Еўропы УЕФА. У 1-м кваліфікацыйным раўндзе «Алашкерт» сустракаўся з шатландскім «Сент-Джонстанам». Нягледзячы на тое, што шатландцы былі відавочнымі фаварытамі, «Алашкерт» перамог 1:0 у хатнім матчы і дзякуючы забітаму голу ў гасцях, прайшоў далей. У 2-м кваліфікацыйным раўндзе «Алашкерт» сустракаўся з казахстанскім «Кайратам», але ў гасцях прайграў 3:0, а ў хатнім матчы здабыў перамогу з лікам 2:1.
У сезоне 2015/16 «Алашкерт» здолеў упершыню стаць чэмпіёнам Арменіі, а два наступных года паўтараў свой поспех.
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Алашкерт ў Чэмпіянаце і Кубку Арменіі | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
1992 | Вышэйшая (Д1) | 24 | 44 | 8 | 4 | 32 | 70–135 | 20 | Чвэрцьфінал | |
1998 | Першая (Д2) | 6 | 24 | 9 | 8 | 7 | 30–25 | 26 | 1/16 фінала | |
2012–13 | Першая (Д2) | 1 | 36 | 24 | 6 | 6 | 80–31 | 78 | Чвэрцьфінал | |
2013–14 | Прэм’ер-ліга (Д1) | 8 | 28 | 6 | 6 | 16 | 38–69 | 24 | Чвэрцьфінал | |
2014–15 | Прэм’ер-ліга (Д1) | 4 | 28 | 10 | 8 | 10 | 32–35 | 38 | Паўфінал | |
2015–16 | Прэм’ер-ліга (Д1) | 1 | 28 | 16 | 7 | 5 | 50–24 | 55 | Паўфінал | |
2016–17 | Прэм’ер-ліга (Д1) | 1 | 30 | 19 | 7 | 4 | 59–26 | 64 | Чвэрцьфінал | |
2017–18 | Прэм’ер-ліга (Д1) | 1 | 30 | 14 | 8 | 8 | 44–31 | 50 | Фіналіст | |
2018–19 | Прэм’ер-ліга (Д1) | 4 | 32 | 15 | 6 | 11 | 37–27 | 51 | Пераможца | |
2019–20 | Прэм’ер-ліга (Д1) | 3 | 28 | 14 | 5 | 9 | 51–31 | 47 | Чвэрцьфінал | |
2020–21 | Прэм’ер-ліга (Д1) | 1 | 24 | 13 | 7 | 4 | 25–15 | 46 | Фіналіст | |
2021–22 | Прэм’ер-ліга (Д1) | 3 | 32 | 14 | 9 | 9 | 38–30 | 51 | Чвэрцьфінал |
Міжнародныя кубкі[правіць | правіць зыходнік]
Кубак | Г | В | Н | П | М |
---|---|---|---|---|---|
Ліга чэмпіёнаў | 14 | 3 | 5 | 6 | 12–20 |
Ліга Еўропы | 17 | 7 | 3 | 7 | 17–23 |
Ліга канферэнцый | 6 | 0 | 1 | 5 | 4–5 |
Усяго | 37 | 10 | 9 | 18 | 33–58 |
Сезон | Турнір | Раўнд | Сапернік | Першыя матчы | Адказныя матчы | Вынік | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2015/16 | Ліга Еўропы | 1 к/р | ![]() |
Сент-Джонстан | 1:0 (Х) | 1:2 (Г) | 2:2 г.в. | ![]() |
2 к/р | ![]() |
Кайрат | 0:3 (Г) | 2:1 (Х) | 2:4 | ![]() | ||
2016/17 | Ліга чэмпіёнаў | 1 к/р | ![]() |
Санта Калома | 0:0 (Г) | 3:0 (Х) | 3:0 | ![]() |
2 к/р | ![]() |
Дынама (Тбілісі) | 0:2 (Г) | 1:1 (Х) | 1:3 | ![]() | ||
2017/18 | Ліга чэмпіёнаў | 1 к/р | ![]() |
Санта Калома | 1:0 (Х) | 1:1 (Г) | 2:1 | ![]() |
2 к/р | ![]() |
БАТЭ | 1:1 (Г) | 1:3 (Х) | 2:4 | ![]() | ||
2018/19 | Ліга чэмпіёнаў | 1 к/р | ![]() |
Сэлтык | 0:3 (Х) | 0:3 (Г) | 0:6 | ![]() |
2018/19 | Ліга Еўропы | 2 к/р | ![]() |
Суцьеска | 1:0 (Г) | 0:0 (Х) | 1:0 | ![]() |
3 к/р | ![]() |
ЧФР | 0:2 (Х) | 0:5 (Г) | 0:7 | ![]() | ||
2019/20 | Ліга Еўропы | 1 к/р | ![]() |
Македонія | 3:1 (Х) | 3:0 (Г) | 6:1 | ![]() |
2 к/р | ![]() |
ФКСБ | 0:3 (Х) | 3:2 (Г) | 3:5 | ![]() | ||
2020/21 | Ліга Еўропы | 1 к/р | ![]() |
Рэнова | 0:1 (Х) | ![]() | ||
2021/22 | Ліга чэмпіёнаў | 1 к/р | ![]() |
Конас-Кі Номадс | 2:2 (Г) | 1:0 (Х) | 3:2 | ![]() |
2 к/р | ![]() |
Шэрыф | 0:1 (Х) | 1:3 (Г) | 1:4 | ![]() | ||
2021/22 | Ліга Еўропы | 3 к/р | ![]() |
Кайрат | 0:0 (Г) | 3:2 (Х) | 3:2 | ![]() |
плэй-оф | ![]() |
Рэйнджэрс | 0:1 (Г) | 0:0 (Х) | 0:1 | ![]() | ||
2021/22 | Ліга канферэнцый | групавы этап | ![]() |
Макабі Тэль-Авіў | 1:4 (Г) | 1:1 (Х) | 4-е месца | ![]() |
![]() |
ХІК | 2:4 (Х) | 0:1 (Г) | |||||
![]() |
ЛАСК | 0:3 (Х) | 0:2 (Г) |
Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]
А. Е. Рэшатаў (1990—1991)
С. Багдасаран (1992)
С. Еганян (1992)
Альберт Саркісян (2011—2013)
Армен Гюльбудагянц (2013—2014)
Абраам Хашманян (2013—2016)
Арам Васканян (2016—2017)
Абраам Хашманян (2017—2018)
Варужан Сукіасян (2018)
Арам Васканян (2018—2019)
Абраам Хашманян (2019—2021)
Аляксандр Грыгаран (2021)
Мілан Міланавіч (2021—2022)
Арам Васканян (з 2022)