Дама (ад лац.: domina — спадарыня) — жанчына вышэйшых саслоўяў, спадарыня, пані, баярыня. Даўней — ганаровы тытул адных толькі рыцарскіх жонак (а таксама баранетаў[1]); з часу французскай рэвалюцыі дамамі сталі зваць усіх замужніх жанчын. У Расійскай імперыі: замужняя жанчына вышэйшага і сярэдняга круга.
Класная дама — класная наглядчыца ў жаночых сярэдніх вучэбных установах.
У картах дама — карта, на якой намаляваная жанчына; краля, карта мацней валета і слабей караля.
У шахматах дама — царыца, ферзь.
У шашках дама (яшчэ дамка) — шашка, якая дайшла да першага шэрагу суперніка і тым атрымала права хадзіць праз колькі заўгодна клетак па прамой лініі.