Даманіят
Appearance
Даманіят | |
---|---|
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 9 |
Агульная плошча | 1 км² |
Размяшчэнне | |
23°51′34″ пн. ш. 58°05′55″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Аравійскае мора |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даманіят — група з 9 ненаселеных астравоў у Аравійскім моры каля ўзбярэжжа Амана. Займае тэрыторыю 1 км².
Геаграфія і прырода[правіць | правіць зыходнік]
Астравы месцяцца ў 14,5 км ад Аравійскага паўвострава. Клімат сухі трапічны. Паверхневых вадацёкаў няма. З'яўляюцца важным месцам для размнажэння чарапах. Навакольныя воды адрозніваюцца багаццем марской фаўны. Сустракаюцца рэдкія віды каралаў, акулы, скаты.
Ахова[правіць | правіць зыходнік]
У 1996 г. астравы Даманіят абвешчаны нацыянальным запаведнікам.
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Астравы Даманіят наведваюцца турыстамі. Лічацца адным з найлепшых месцаў у Амане для нырання з аквалангам.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Project Daymaniyat Islands Архівавана 5 сакавіка 2016.
- THE SAWADI AND DAYMANIYAT ISLANDS Архівавана 5 сакавіка 2016.