Дасье Дрэздэна (тэлесерыял)
Дасье Дрэздэна | |
---|---|
The Dresden Files | |
Жанр | фэнтэзійны тэлесерыял[d] і тэлесерыял — экранізацыя рамана[d] |
Стваральнік | Джым Батчэр |
Заснавана на | The Dresden Files[d] |
У ролях | |
Краіна | ЗША |
Мова | англійская |
Колькасць сезонаў | 1 |
Колькасць серый | 12 |
Вытворчасць | |
Выканаўчы прадзюсар | Нікалас Кейдж |
Працягласць серыі | 45 хвілін |
Студыя | Lionsgate Television[d] |
Трансляцыя | |
Тэлеканал |
Sci Fi Channel (ЗША) Space (Канада) Sky One (Вялікабрытанія) |
На экранах | 21 студзеня 2007 — 15 красавіка 2007 |
Спасылкі | |
IMDb | ID 0486657 |
«Дасье Дрэздэна», «Файлы Дрэздэна», «Дэтэктыў Дрэздэн: Сакрэтныя матэрыялы» — амерыканскі тэлесерыял, створаны па матывах аднайменнай серыі кніг Джыма Батчэра. Прэм’ера серыяла адбылася 21 студзеня 2007 на каналах Sci Fi Channel у ЗША і Space у Канадзе. Вялікабрытанскі канал Sky One пачаў паказ тэлесерыяла 14 лютага 2007 года.
Серыял працягваўся адзін сезон (12 серый), таксама быў выпушчаны на DVD. 3 жніўня 2007 года Sci Fi Channel абвясціў, што «Дасье Дрэздэна» не будзе адноўлены на яшчэ адзін сезон.[1]
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
Галоўным героем серыяла з’яўляецца Гары Дрэздэн — сучасны маг, які пражывае ў Чыкага і зарабляе на жыццё расследаваннем загадкавых злачынстваў. У гэтым яму дапамагае яго верны сябар і дарадца Боб, дух старажытнага ведзьмака, навечна зняволенага ва ўласным чэрапе, а таксама лейтэнант Мэрфі — маладая дзяўчына-паліцэйскі, якую Дрэздэн таемна кахае.
Персанажы[правіць | правіць зыходнік]
Галоўныя персанажы[правіць | правіць зыходнік]
- Гары Дрэздэн (Пол Блэктарн) — галоўны персанаж серыяла. Гары з’яўляецца героем мімаволі, ён прафесійны чараўнік, які дапамагае паліцыі Чыкага расследаваць злачынствы з «незвычайнымі» абставінамі, а таксама іншым людзям, якім патрабуецца дапамога мага. Маці Гары, магутная чараўніца, загінула, калі ён быў яшчэ дзіцем. Яго выхаваннем займаўся яго бацька-ілюзіяніст. Калі Гары было 11 гадоў, яго магічныя здольнасці пачалі праяўляць сябе. Яго дзядзька Джасцін Морнінгвей пажадаў забраць Гары, каб пачаць навучаць яго чараўніцтву. Калі бацька Гары адмовіўся, Морнінгвей забіў яго з дапамогай цёмнай магіі. Пасталеўшы, Гары даведаўся праўду пра гібель бацькоў і выкарыстоўваў свой дар, каб забіць дзядзьку. Хоць Джасцін пакінуў Гары вялікую спадчыну і буйны маёнтак, Гары аддаў грошы дабрачыннаму фонду і адмовіўся жыць у доме забойцы яго бацькоў.
- Лейтэнант Коні Мэрфі (Валеры Крус) — дэтэктыў паліцыі Чыкага, якая часцяком прыходзіць да Гары па дапамогу ў справах, у якіх замяшаныя звышнатуральныя сілы, хоць сама яна адмаўляецца верыць у тое, што не ўпісваецца ў яе «правілы». Яна ставіцца да сваёй працы сур’ёзна і прыме любую дапамогу, каб раскрыць справу. Відавочна, Коні пачынае адчуваць рамантычныя пачуцці да Гары.
- Хротберт «Боб» Бэйнбрыджскі (Тэрэнс Ман) — старажытны дух, які належыць Дрэздэну. Раней яго гаспадаром быў дзядзька Гары — Джасцін. Ён дае парады Дрэздэну з нагоды асабістых і магічных праблем, хоча Гары таго ці не. Боб з’яўляецца неацэннай скарбніцай інфармацыі — без яго Гары б не ўдавалася раскрываць злачынствы. Дакладны год (або нават стагоддзе) пакарання Боба невядомы, хоць ён сцвярджае, што памятае XVI стагоддзе. Таксама, у адной з серый, Боб пагражае Моргану расказаць ўсе сумныя гісторыі за апошнюю тысячу гадоў.
- Дональд Морган (Конрад Коўтс) — выканаўца волі Вярхоўнага Савета, кіраўніка органа магічнага таварыства ў Чыкага. Ён заўсёды кіруецца законам і з’яўляецца моцным чараўніком. З прычыны адрознення ідэалаў паміж Морганам і Дрэздэнам нярэдка здараюцца рознагалоссі.
Другарадныя персанажы[правіць | правіць зыходнік]
- Дэтэктыў Сід Кірмані (Рауль Бханеджа) — напарнік Мэрфі ў паліцыі Чыкага. Ён скептычна ставіцца да здольнасцяў Дрэздэна, лічыць яго шарлатанам.
- Уолда Батэрс (Мэт Гордан) — судовы медэксперт чыкагскай паліцыі, які дапамагае Мэрфі ў яе асабліва загадкавых расследаваннях.
- Джасцін Морнінгвей (Дэніэл Кэш) — былы выканаўца Вярхоўнага Савета і дзядзька Дрэздэна. Забіты пляменнікам пры дапамозе цёмнай магіі. Перад смерцю ён пакінуў двайніка, запраграмаванага на ўваскрашэнне гаспадара.
- Б’янка (Джоан Кэлі) — самая моцная вампірка Чыкага, член Чырвонага дома вампіраў.
- Старажытная Май (Джэйн Маклін / Элізабэт Тай) — жанчына-цмок, адна з кіраўнікоў Вярхоўнага Савета. Цярпець не можа дзядзьку, маці і самога Дрэздэна і шукае прычыну, каб спыніць род Морнігвеяў. Адзін з яе калегаў па Вярхоўным Савеце з’яўляецца Морнінгвеям, і прыходзіцца дзядулем Гары Дрэздэну. Таму Гары не пакаралі смерцю за забойства дзядзькі.
- Лора Эліс (Наталі Лісінска) — афіцыянтка ў мясцовай забягалаўцы, дзяўчына Гары ў некалькіх серыях.
Спіс серый[правіць | правіць зыходнік]
№ | Назва | Арыгінальная назва | Змест | Дата выпуску |
---|---|---|---|---|
1 | «Птушкі аднаго пяра» | англ.: Birds of a Feather | Маленькі хлопчык лічыць, што за ім палююць пачвары і ён просіць дапамогі ў адзінага вядомага чараўніка ў Чыкага — Гары Дрэздэна. | 21 студзеня 2007 |
2 | «Ідэнтыфікацыя Буна» | англ.: The Boone Identity | Прывід забітай дзяўчыны не можа знайсці супакой, пакуль яе забойца не атрымае па заслугах. Але вось неспадзяванка — ён ужо мёртвы. | 28 студзеня 2007 |
3 | «Сабачая воўна» | англ.: Hair of the Dog | Мэрфі просіць дапамогі ў Дрэздэна расследаваць серыю загадкавых забойстваў. Ён высвятляе, што ў справе замяшаныя пярэваратні — яны і ёсць забітыя. | 11 лютага 2007 |
4 | «Правілы бою» | англ.: Rules of Engagement | Спрабуючы выратаваць чарговую ахвяру ад злоснага дэмана, Гары пазнае, што іх нешта звязвае. | 18 лютага 2007 |
5 | «Дрэнная кроў» | англ.: Bad Blood | Дрэздэна наймае самая прыгожая (і самая небяспечная) вампірка ў Чыкага, Б’янка. Хтосьці спрабуе яе забіць, і ёй патрэбна дапамога чараўніка, каб даведацца, хто і навошта. | 25 лютага 2007 |
6 | «Духоўны спадчыннік» | англ.: Soul Beneficiary | Калі чалавек, які прадбачыць, што ён памрэ, падае як нежывы ў офісе Дрэздэна, Гары аказваецца замяшаны ў серыі загадкавых забойстваў, якія раскрываюць цёмную таямніцу з мінулага Боба. | 4 сакавіка 2007 |
7 | «Сцены» | англ.: Walls | Гары выяўляе групу зладзеяў-студэнтаў, якія знайшлі звышнатуральны спосаб абясшкодзіць любую сістэму бяспекі. Але гэты спосаб паступова іх забівае. | 11 сакавіка 2007 |
8 | «Штармавы фронт» | англ.: Storm Front | Жорсткае злачынства кідае Дрэздэна ў сярэдзіну гангстарскіх разборак і нагадвае яму пра небяспеку цёмнай магіі. Гэтая серыя павінна была быць першай. | 18 сакавіка 2007 |
9 | «Іншы дэтэктыў» | англ.: The Other Dick | Падчас урокаў, неабходных для атрымання ліцэнзіі прыватнага дэтэктыва, Гары знаходзіць цела свайго настаўніка, забітага з дапамогай звышнатуральных сіл. Гары неахвотна прымае дапамогу асістэнткі забітага, каб знайсці вінаватых. | 25 сакавіка 2007 |
10 | «Як наконт Боба?» | англ.: What About Bob? | Чарговая палюбоўніца Гары выкрадае чэрап Боба і дастаўляе дзядзьку Дрэздэна Джасціну Морнінгвею, які быў забіты Гары пяць гадоў таму. | 1 красавіка 2007 |
11 | «Рэчы ў цемры» | англ.: Things That Go Bump | Старажытная Мэй і Морган хаваюцца ў доме Дрэздэна пасля таго, як на іх нападае адзін з ворагаў Мэй. Але затым яны пазнаюць, што апынуліся ў пастцы і на іх насоўваецца смяротны праклён. | 8 красавіка 2007 |
12 | «Другі горад» | англ.: Second City | У Чыкага з’яўляецца бацька Мэрфі, і ў яго да дачкі адзіная прэтэнзія — Гары Дрэздэн. | 15 красавіка 2007 |
Зноскі
- ↑ Roush, Matt (August 3, 2007). "Dresden in Sci Fi's Circular File". TV Guide. Праверана February 23, 2010.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт серыяла Архівавана 23 лістапада 2008.