Пол Блэктарн
Пол Блэктарн | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 5 сакавіка 1969 (54 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Прафесія | акцёр, фатограф, спявак, кінаакцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, тэлеакцёр |
IMDb | ID 0085860 |
paulblackthorne.com | |
![]() |
Пол Блэктарн (англ.: Paul Blackthorn; нар. 5 сакавіка 1969, Велінгтан, Шропшыр) — англійскі акцёр.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Шропшыры, у Англіі, аднак вялікую частку дзяцінства правёў на брытанскіх ваенных базах у Англіі і Германіі. Блэктарн прабіўся ў акцёры, здымаючыся ў рэкламе. Прарывам для яго стала рэклама для кампаніі Virgin Atlantic.
Першай паспяховай роляй на кінаэкранах для Блэктарна была роля капітана Эндру Расэла ў намінаваным на «Оскар» індыйскім фільме «Лагаан: Аднойчы ў Індыі». Ён правёў шэсць месяцаў, вывучаючы хіндзі для ролі.
Здымаўся ў Mindcrime, а таксама ў фільме «Four Corners of Suburbia». Пол здымаўся і ў іншых незалежных карцінах — ён сыграў Брэта Істана ў «This is Not an Exit», таксама здымаўся ў адной з галоўных роляў у брытанскім фільме «The Truth Game». Зняўся ў галоўнай ролі фільма «Дэйзі Уінтэрс» (2017).