Двайны бэта-распад
Двайны бэта-распад, 2β-распад, ββ-распад — агульная назва некалькіх відаў радыеактыўнага распаду атамнага ядра, якія абумоўлены слабым узаемадзеяннем і змяняюць зарадавы лік на дзве адзінкі. Двайны бэта-распад ва ўласным сэнсе слова суправаджаецца павелічэннем зарада ядра на дзве адзінкі і выпраменьваннем двух электронаў.
Двайны бэта-распад ва ўласным сэнсе слова суправаджаецца павелічэннем зарада ядра на дзве адзінкі і выпраменьваннем двух электронаў
Двайны бэта-распад — самы рэдкі з усіх працэсаў радыеактыўнага распаду. Усе 11 нуклідаў, для якіх гэты працэс пэўна назіраўся, маюць перыяд паўраспаду больш чым 7×1018 гадоў, а ў 128Te перыяд паўраспаду складае (3,5±2,0)×1024 гадоў[1], што на сёння з’яўляецца абсалютным рэкордам сярод усіх радыеактыўных ізатопаў. Варта адзначыць, што пацверджаныя назірання адносяцца толькі да 2β-распаду з павелічэннем зарада ядра, за выключэннем барыю-130, у якім адбываецца, верагодна, двайны электронны захоп (перыяд паўраспаду (2,2±0,5)×1021 гадоў, вымераны ў геахімічных эксперыменце па назапашванні прадукту распаду, ксенону-130, у крышталічнай рашотцы старажытнага мінерала, які змяшчае барый)[1], і крыптону-78[2].
Распад можа ажыццяўляцца не толькі на асноўны стан даччынага ядра, але і на ўзбуджаныя станы. У гэтым выпадку выпраменьваецца таксама адзін або некалькі гама-квантаў і / або канверсійных электронаў.
Зноскі
- ↑ а б List of Adopted Double Beta (ββ) Decay Values. National Nuclear Data Center. Brookhaven National Laboratory, 2010. Brookhaven National Laboratory Report BNL-91299-2010 Архівавана 5 сакавіка 2022..
- ↑ Patrignani, C.; et al. (Particle Data Group) (2016). "Review of Particle Physics". Chinese Physics C. 40 (10): 100001. doi:10.1088/1674-1137/40/10/100001., p. 768.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Reyco Henning Current status of neutrinoless double-beta decay searches(англ.). — Reviews in Physics, 2016. — Vol. 1. — P. 29–35. — DOI:10.1016/j.revip.2016.03.001
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Двойной бэта-распад // Физическая энциклопедия.