Ханс Альбрэхт Бетэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ханс Альбрэхт Бетэ
ням.: Hans Albrecht Bethe
Hans Bethe.jpg
Дата нараджэння 2 ліпеня 1906(1906-07-02)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 сакавіка 2005(2005-03-06)[1][2][…] (98 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька: Albrecht Bethe[d]
Род дзейнасці астраном, фізік, вучоны-ядзершчык, выкладчык універсітэта, фізік-тэарэтык
Навуковая сфера фізіка, астрафізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d] (1928)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Арнальд Зомерфельд
Узнагароды і прэміі

Ордэн за заслугі ў мастацтве і навуцы[d]

Niels Bohr International Gold Medal[d] (1976)

Нобелеўская прэмія па фізіцы (1967)

медаль імя Макса Планка[d] (1955)

Вялікі залаты медаль імя М. В. Ламаносава[d] (1989)

Rumford Prize[d] (1963)

медаль Генры Дрэйпера[d] (1947)

медаль Франкліна[d] (1959)

медаль Кэтрын Брус (2001)

Oersted Medal[d] (1993)

Oskar Klein Medal[d] (1990)

Eddington Medal[d] (1961)

Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1975)

Leo Szilard Lectureship Award[d] (1981)

Albert Einstein Peace Prize[d] (1992)

член Амерыканскага фізічнага таварыства[d]

Бэйкераўская лекцыя[d] (1993)

Подпіс Подпіс
Commons-logo.svg Ханс Альбрэхт Бетэ на Вікісховішчы

Ганс (Ханс) Альбрэхт Бетэ (ням.: Hans Albrecht Bethe; 2 ліпеня 1906, Страсбург, Эльзас-Латарынгія, Германская імперыя - 6 сакавіка 2005, Ітака, штат Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі астрафізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1967).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1924-1928 навучаўся ў Франкфурцкім і Мюнхенскім універсітэтах. Доктарская ступень (1928). Яго маці была яўрэйкай і яму давялося ў 1933 эміграваць у Вялікабрытанію, з 1935 у ЗША. З 1937 прафесар Карнельскага ўніверсітэта ў Ітацы (штат Нью-Ёрк). У 1941 атрымаў амерыканскае грамадзянства. Браў удзел у работах, якія праводзіліся ў рамках Манхэтанскага праекта.

Асноўныя працы прысвечаны ядзернай фізіцы і астрафізіцы. Адкрыў пратон-пратонны цыкл тэрмаядзерных рэакцый (1938). Прапанаваў шасціступеньчаты вугляродна-азотны цыкл, які дазваляе растлумачыць працэс праходжання тэрмаядзерных рэакцый у масіўных зорках (1938), незалежна ад К. Вайцзэккера). Бетэ належыць формула для вызначэння страт энергіі зараджанай часціцай, якая рухаецца ў рэчыве (1934). У 1947 Бетэ патлумачыў лэмбаўскі зрух, увёўшы ў квантавую тэорыю радыяцыйныя папраўкі і паклаўшы пачатак тэорыі перанарміровак. У тэорыі элементарных часціц шырока ўжываецца раўнанне Бетэ - Солпітэра, якое апісвае сістэму двух узаемадзейнічаючых часціц (1951).

У 1929 годзе распрацаваў квантавахімічную тэорыю крышталічнага поля.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118658662 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  4. Бете Ханс Альбрехт / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.