Джавані Батыста Брачэлі
Джавані Батыста Брачэлі | |
---|---|
італ.: Giovanni Battista Bracelli | |
Род дзейнасці | мастак, майстар афорту |
Дата нараджэння | 1584 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1650 |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джавані Батыста Брачэлі (іт. Giovanni Battista Bracelli; 1584?, Фларэнцыя — 1650?) — італьянскі гравёр і мастак-маньерыст, які аказаў вялікі ўплыў на сюррэалізм у XX стагоддзі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Фларэнцыі. Вучань Джуліа Парыджы, паводле іншых звестак — Джавані Батыста Паджы, які ў сваю чаргу з’яўляўся вучнем Лукі Камб’яза. З 1626 г. жыў у Рыме. Апошняя праца датавана 1649 годам.
Найбольш вядомы па зборніку з 50 гравюр «Bizzarie di Varie Figure» (Дзіўныя ўзоры), які быў выдадзены ў 1624 годзе ў Ліворна і быў прысвечаны дону П’етра Медычы. На гравюрах намаляваны чалавечыя фігуры, складзеныя з розных прадметаў і геаметрычных формаў (скрынкі, завітушкі і інш.), апярэджваючы эксперыменты сучаснага кубізму і нагадваючы партрэты Джузэпэ Арчымбальда. Выявы ўнікальныя ў гісторыі кніжнай ілюстрацыі і ўяўляюць сабой пік росквіту маньерызму. Яны ўслаўляюць прыгажосць цела ў геаметрычных формах і ўяўляюць яго з абсалютна новага і ўнікальнага пункта гледжання. Гравюры аказалі вялікі ўплыў на пакаленні мастакоў, у прыватнасці на сюррэалістаў сярэдзіны XX стагоддзя, якія ўзнімалі яго ўменне перадаваць грацыю чалавечага цела ў геаметрычных формах і нежывых аб’ектах. Некаторыя з гравюр малююць чалавечыя эмоцыі, напрыклад, гравюры з танцуючымі або змагаючыміся фігурамі. Копія зборніка з Калекцыі Розенвальда, якая захоўваецца ў Бібліятэцы Кангрэса, з’яўляецца самай поўнай з усіх існуючых копій.
Не менш дзіўнай з’яўляецца яго іншая праца «Alfabeto figurato» — літары алфавіту складзеныя з фігурак людзей. Падобны алфавіт таксама быў выгравіраваны Джузэпэ Мітэлі.
Пісаў ведуты Рыма і старажытнарымскага мастацтва. Выдаў калекцыю гравюр, якія паказваюць людзей за ігрой на музычных інструментах «Figure Con Instrumenti Musicali E Boscarecci».
Працы Брачэлі ў цяперашні час — вялікая рэдкасць.