Перайсці да зместу

Джавані Франчэска Угаліні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Джавані Франчэска Угаліні (італ.: Giovanni Francesco Ugolini; нар. 26 лютага 1953, Пон-а-Вендэн, Францыя) — капітан-рэгент Сан-Марына з 1 кастрычніка 2010 па 1 красавіка 2011, абраны разам з Андрэа Дзаферані.

Ён з'яўляецца членам Сан-Марынскай хрысціянска-дэмакратычнай партыі з 1973.

Атрымаў вышэйшую адукацыю ў галіне прамысловай хіміі, працаваў лабарантам у лабараторыі аналізу ў дзяржаўнай бальніцы з 1974 па 1981. У 1981 стаў прадпрымальнікам, калі ўзяў на сябе сямейны гатэльны бізнес. З 1991 па 2007 займаў пасаду прэзідэнта Сан-Марынскага гасцінічна-турыстычнага саюза.

У 1998 і 2001 Угаліні абіраўся членам Вялікага генеральнага савета.

З 1 красавіка па 1 кастрычніка 2002 ён быў капітанам-рэгентам Сан-Марына разам з Антоніа Лацара Вальпінары. 16 верасня 2010 быў другі раз абраны парламентам на пасаду капітана-рэгента разам з Андрэа Дзаферані. 1 кастрычніка 2010 пачаўся іх шасцімесячны тэрмін знаходжання на пасадзе.