Джангар (эпас)
Выгляд
Джангар | |
---|---|
Жанр | эпас і Mongol epic poetry[d] |
Аўтар | калмыкі |
Дата першай публікацыі | 1804 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джангар — калмыцкі шматварыянтны гераічны эпас, створаны ў 15 стагоддзі. Часткова (урыўкі) упершыню апублікаваны ў 1804-05 гадах. Поўны запіс 10 песень «Джангара» зроблены ў 1910 годзе. Выдаваўся ў 1922, 1935, 1936, 1940 гадах. Асноўны змест твора — услаўленне казачнай краіны Бумба і легендарных подзвігаў хана Джангара і 12 волатаў — змагароў за нацыянальную незалежнасць калмыкага народа, носьбіта яго найлепшых якасцей, адвечных спадзяванняў. Паасобныя раздзелы на беларускую мову Эдзі Агняцвет і М.Клімковіч.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).