Эдзі Агняцвет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эдзі Агняцвет
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

11 кастрычніка 1913(1913-10-11)

Месца нараджэння:

Мінск, Мінскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя

Дата смерці:

17 ліпеня 2000(2000-07-17) (86 гадоў)

Месца смерці:

Мінск, Беларусь

Грамадзянства:

Flag of Byelorussian SSR.svg БССР
Flag of Belarus (1995-2012).svg Беларусь

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

драматург, перакладчыца, паэтэса, дзіцячы пісьменнік

Жанр:

дзіцячая літаратура[d]

Мова твораў:

беларуская

Узнагароды:
Ордэн «Знак Пашаны»

Эдзі Агняцвет, сапр.: Эдзі Сямёнаўна Каган (11 кастрычніка 1913 (або 1916), Мінск — 17 ліпеня 2000) — беларуская паэтэса.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям'і служачых. Скончыла 7-годку, працавала на мінскім заводзе «Камунар» (1930), год вучылася ў мінскай будаўнічай прафтэхшколе. Скончыла крытыка-творчае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага вышэйшага педагагічнага інстытута (1934). Завочна вучылася на педагагічным аддзяленні літфака педінстытута (1934—1936), працавала рэдактарам Беларускага радыё (1934—1938), кансультантам у кабінеце маладога аўтара СП БССР (1939), у аддзеле паэзіі часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1940—1941). Падчас Вялікай Айчыннай вайны жыла ва Узбекістане. У 1945—1946 працавала ў Дзяржаўным выдавецтве БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1937).

Творчая біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютавала вершамі ў 1929. Пісала пераважна для дзяцей. Выдала зборнікі паэзіі «Маё пакаленне» (1935), «Вершы» (1938), «Вясновай раніцай» (1941), «Край мой родны» (1945), «Дарога ў будучыню» (1949), «Беларуская рабіна» (1959), «Лірыка» (1965), «Круглы год: Выбранае» (1966), «Жаданне» (1971), «Спадзяванне калыханак» (1983), «Закаханым» (1986), паэму «На беразе Волгі» (1940). Выйшлі кнігі паэзіі для дзяцей «Васількі» (1947), «Ля піянерскага кастра» (1952), «Твае таварышы» (1957), «Госць з далёкай зямлі» (1958), «Незвычайныя канікулы» (1962), «Першы ліст» (1966), «Падарожнік» (1969), «Піянерская гама» (1970), «Краіна маленства» (1975), «Мы сур'ёзныя, мы вясёлыя» (1976), «Доктар Смех» (1977), «Ад зярнятка да вясёлкі» (1981), «Хто пачынае дзень?» (1982), «На двары алімпіяда» (1984), «Буду настаўнікам» (1990), паэмы «Песня пра піянерскі сцяг» (1949), «Мы будзем сябраваць» (1955, дапрацаванае выданне ў 1979), кніга для чытання ў 4 класе «Роднае слова» (з Я. Івашуціч, 1989). У 1976 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.

Аўтар лібрэта опер для дзяцей «Джанат» (1962, ставілася ў 1944, 1947, 1974), «Марынка» (урыўкі ў 1958, пастаўлена ў 1956).

Пераклала на беларускую мову паасобныя творы А. Пушкіна, М. Някрасава, У. Маякоўскага, М. Ушакова(руск.) бел., Г. Ахматавай, В. Шэфнера(руск.) бел., А. Барто(руск.) бел., Л. Украінкі, М. Бажана, Я. Судрабкална(руск.) бел., С. Карыма і інш., кнігу Зульфіі «Такое сэрца ў мяне» (з А. Грачанікавым, 1985), зборнікі паэзіі для дзяцей Я. Османіса «Сабака з рагаткай» (1976), Г. Сулейманавай «Сорак косак» (1982), М. Джаліля «Я гляджу на зоры» (1985). З французскай мовы пераклала кнігі П. Ж. Беранжэ(руск.) бел. «Выбраныя песні» (1960), «Краіна Паэмія» (анталогія французскай паэзіі для дзяцей, 1962), А. Экзюперы «Маленькі прынц» (1969), Г. Апалінэра «Зямны акіян» (1973), П. Элюара «З табою» (1980).

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», медалямі. Узнагароджана міжнародным Ганаровым дыпломам імя Х.-К. Андэрсена (1986) за кнігу вершаў і перакладаў для дзяцей «На двары алімпіяда».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Агняцвет Эдзі // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.