Джуд Белінгем
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Нарадзіўся |
29 чэрвеня 2003[1][2] (21 год) |
Грамадзянства | |
Рост | 186 см |
Пазіцыя | паўабаронца |
Клубная кар’ера[* 1] | |
Памылка Lua у Модуль:Wikidata/P54 на радку 239: attempt to index field 'datavalue' (a nil value). |
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джуд Віктар Уільям Белінгем (англ.: Jude Victor William Bellingham; нар. 29 чэрвеня 2003, Стаўрбрыдж) — англійскі футбаліст, паўабаронца іспанскага клуба «Рэал Мадрыд» і нацыянальнай зборнай Англіі.
У красавіку 2024 года стаў уладальнікам прэміі «Прарыў года» ад Laureus World Sports Awards. Ён стаў першым футбалістам, які атрымаў яе.
Кар’ера ў зборнай
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за юнацкія зборныя Англіі, быў капітанам зборных да 15, 16 і 17 гадоў.
У 2019 годзе ў складзе зборнай Англіі да 17 гадоў прыняў удзел у таварыскім турніры Syrenka Cup, які яго зборная выйграла, а сам Белінгем стаў лепшым гульцом турніру.
10 лістапада 2020 года быў упершыню выкліканы ў асноўную зборную Англіі, 13 лістапада дэбютаваў за каманду ў матчы супраць Ірландыі, замяніўшы на 73-й хвіліне Мэйсана Маўнта. Дэбютаваў ва ўзросце 17 гадоў 137 дзён і стаў трэцім па гэтым паказчыку пасля Уэйна Руні і Тэа Уолката.
У 2021 годзе быў уключаны заяўку зборнай Англіі на Еўра-2020. У першым матчы групавога этапу са зборнай Харватыі выйшаў на замену на 82-й хвіліне ва ўзросце 17 гадоў і 349 дзён і стаў самым маладым гульцом у гісторыі чэмпіянатаў Еўропы (праз шэсць дзён гэты рэкорд быў пабіты гульцом зборнай Польшчы Кацперам Казлоўскім, які дэбютаваў на чэмпіянаце Еўропы ва ўзросце 17 гадоў і 246 дзён). Агулам на турніры Белінгем правёў 3 матчы, дзейснымі дзеяннямі не вызначыўся і заваяваў з камандай сярэбраныя медалі.
21 лістапада 2022 года забіў першы гол за зборную ў матчы чэмпіянату свету супраць зборнай Ірана.
Зноскі
- ↑ Jude Bellingham // Transfermarkt — 2000.
- ↑ Jude Bellingham // FBref.com
- ↑ https://www.transfermarkt.co.uk/jude-bellingham/profil/spieler/581678
- ↑ FIFA World Cup 2022 Sticker Album — 80 с. — ISBN 978-65-5516-143-4