Джэнтльмен
Выгляд
Джэнтльмен (англ.: gentleman — літаральна: высакародны чалавек) — 1) гістарычная назва чалавека высакароднага паходжання, арыстакрата ў Англіі. 2) У Вялікабрытаніі і іншых англамоўных краінах — чалавек, які строга трымаецца свецкіх правіл паводзін, таксама пачцівы зварот да мужчын. 3) Чалавек, які вызначаецца выхаванасцю ў паводзінах, далікатнасцю і зграбнасцю адзення.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).