Перайсці да зместу

Дзмітрый Юр’евіч Сабалеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Юр’евіч Сабалеўскі
Дата нараджэння 8 жніўня 1959(1959-08-08) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Юрый Аляксандравіч Сабалеўскі
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера геатэхніка[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1999)
Навуковае званне
Альма-матар

Дзмітрый Юр’евіч Сабале́ўскі[1] (нар. 8 жніўня 1959) — вучоны ў галіне механікі грунтоў і геатэхнікі і прадпрымальнік, доктар тэхнічных навук (1999), прафесар (1999).

Нарадзіўся ў Мінску. Сын Ю. А. Сабалеўскага[1], заснавальніка беларускай нацыянальнай школы гатэхнікі[2]. У 1981 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут і працуе ў ім. У 1993—1995 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры. Адначасова з 1993 года на пасадзе дырэктара кампаніі «ЭкоТэхІнвест»[1].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па праблемах дылатансіі ў механіцы грунтоў і зярністых асяроддзях, спецыяльнага фундаментабудавання, падземнага будаўніцтва, экалагічнай геатэхнікі і інш. Сааўтар шэрагу патэнтаў.

Сярод апублікаванага:

  • Несущая способность буроинъекционных анкеров в несвязных грунтах [Рукопись] : дис. … канд. техн. наук : 05.23.02 / Д. Ю. Соболевский; науч. рук. работы Б. И. Далматов ; Министерство высшего и среднего специального образования РСФСР, Белорусский Ордена трудового Красного знамени политехнический институт. — СПб., 1985.
  • Прочность и несущая способность дилатирующего грунта. — Мн., 1994.