Перайсці да зместу

Дзяржаўны ўніверсітэт імя У. Т. Харыса і Г. Бічэр-Стоу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзяржаўны ўніверсітэт імя У. Т. Харыса і Г. Бічэр-Стоу
англ.: Harris–Stowe State University
Арыгінальная назва англ.: Harris–Stowe State University
Заснаваны 1857
Год рэарганізацыі 1954
Студэнты 1 400[1]
Краіна
Размяшчэнне Сент-Луіс, Місуры, ЗША
Сайт hssu.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзяржаўны ўніверсітэт імя У. Т. Харыса і Г. Бічэр-Стоу (англ.: Harris–Stowe State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Сент-Луіс у штаце Місуры, ЗША.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы.

У 1857 годзе дзяржаўныя школы Сент-Луіса заснавалі нармальную школу (педагагічны каледж) для "белых" студэнтаў. Пазней ён быў названы педагагічным каледжам імя У. Т. Харыса — у гонар Уільяма Торы Харыса, былога суперінтэнданта школ Сент-Луіса і ўпаўнаважаннага па справах адукацыі ЗША.

У 1890 годзе школьная сістэма Сент-Луіса заснавала вучэльню для падрыхтоўкі настаўнікаў-афраамерыканцаў. У 1929 годзе яе назва была зменена на педагагічны каледж імя Г. Бічэр-Стоў — у гонар пісьменніцы Гарыет Бічэр-Стоў, чый раман «Хаціна дзядзькі Тома» прапагандаваў справу адмены рабства ў даваенных Злучаных Штатах.

Рашэнне Вярхоўнага суда ЗША ў 1954 годзе прадугледжвала інтэграцыю сістэм дзяржаўных школ для "чорных" і "белых" грамадзян. У адказ на гэта каледжы былі аб'яднаны ў адну ўстанову.

  • Школа бізнесу
  • Каледж мастацтваў і навук
  • Каледж адукацыі
  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
  2. Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 21 чэрвеня 2020.