Гарыет Бічэр-Стоу
Гарыет Бічэр-Стоу | |
Harriet Beecher Stowe | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэнні: | Гарыет Элізабет Бічэр |
Дата нараджэння: | 14 чэрвеня 1811[1][2][…] |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 1 ліпеня 1896[1][2][…] (85 гадоў) |
Месца смерці: | |
Грамадзянства: | |
Бацька: | Ліман Бічэр[d][4][9][…] |
Маці: | Roxana Foote Beecher[d] |
Муж: | Кэлвін Эліс Стоўв[d] |
Альма-матар: | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці: | |
Жанр: | раман і паданне[d] |
Валодае мовамі: | амерыканскі варыянт англійскай мовы і англійская[1] |
Мова твораў: | англійская |
Узнагароды: | |
Подпіс: |
![]() |
![]() | |
![]() | |
![]() |
Га́рыет Элі́забет Бі́чэр-Стоу (англ.: Harriet Elizabeth Beecher Stowe; 14 чэрвеня 1811, Лічфілд, Канектыкут, ЗША — 1 ліпеня 1896, Хартфард, Канектыкут, ЗША) — амерыканская пісьменніца, аўтар знакамітага раману «Хаціна дзядзькі Тома».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Гарыет Элізабет нарадзілася ў сям'і вядомага багаслова і прапаведніка Лімана Бічэра. Малодшы брат Генры Уорд Бічэр таксама стаў прапаведнікам. Выхоўвалася ў пурытанскай традыцыі і непрыняцці рабства. Доўгі час будучая пісьменніца была настаўніцай у заснаванай яе сястрой школе для дзяўчынак. У 1836 выйшла замуж за Кельвіна Эліса Стоу, прафесара багаслоўя ў Андаверы (Масачусетс).
У сваіх літаратурных творах яна выступіла гарачай заступніцай жаночай адукацыі і знішчэння рабаўладання. Самы вядомы раман Гарыет Бічэр-Стоу — «Хаціна дзядзькі Тома» (1852) — у першы ж год разышоўся ў Амерыцы тыражом 350 000, а агулам у 600 000 асобнікаў, вытрымаў 35 выданняў у Англіі і быў перакладзены на 20 моў. У адказ на праклёны і абвінавачанні, якія пасыпаліся на Бічэр-Стоу за гэту казань вызвалення неграў з боку рабаўладальнікаў і іх паплечнікаў, яна выдала «Ключ» («Key to uncle Tom’s Cabin»), у якім яскрава засведчыла, што сюжэт для раману ўзяты ёю наўпрост з жыцця, часта нават да мізэрных падрабзянасцей.
Пісала таксама вершы, пераважна на рэлігійныя тэмы. У 1869 надрукавала ў адным амерыканскім часопісе артыкул «Сапраўдная гісторыя жыцця жонкі Байрана», у якім узвяла на вялікага паэта абвінавачанне ў пералюбным сужыцці са зводнай сястрой. Артыкул выклікаў усеагульнае абурэнне ў Амерыцы і Еўропе, і хоць Бічэр-Стоу намагалася апраўдацца і пацвердзіць абвінавачанне новымі фактамі ў кнізе «Lady Byron vindicated» (Бостан, 1869), аднак ёй ніхто не паверыў, і ўся гэтая гісторыя можа быць патлумачаная толькі пурытанскай нецярплівасцю асяроддзя, у якім Бічэр-Стоу жыла з часу свайго замужжа.
Дом у Брансуіку (штат Мэн), дзе была напісана «Хаціна дзядзькі Тома», знаходзіцца ў спісе найістотных славутасцей ЗША.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- «Нарыс з новаанглійскага жыцця» / англ.: A New England Sketch (1834)
- «Мейфлаўэр, або Нарысы нораваў і характараў нашчадкаў пілігрымаў» / англ.: The Mayflower; or, Sketches of Scenes and Characters Among the Descendants of Pilgrims (1843, 21 вып., Бостан, 1882)
- «Хаціна дзядзькі Тома» / англ.: Uncle Tom's Cabin (1852)
- «Ключ да „Хаціны дзядзькі Тома“» / англ.: A Key to Uncle's Tom Cabin (1853)
- Sunny memories of foreign lands (Бостан, 1854, 2 т.)
- «Дрэд, гісторыя пра Вялікае злавеснае балота» / англ.: Dred, A Tale of the Great Dismal Swamp (Бостан, 1856)
- «Святарова каханка» / англ.: The Minister's Wooing (Бостан, 1859)
- «жамчужына вострава Ор» / англ.: The Pearl of Orr's Island (1862)
- «Людзі нашых дзён» / англ.: Men of Our Times (1868)
- «Жыхары Старога горада» / англ.: Old Town Folks (1869)
- Little Pussy Willow (1870)
- «Апраўданне лэдзі Байран» / англ.: Lady Byron Vindicated (1870)
- «Мая жонка і я» / англ.: My Wife and I (Бостан, 1871)
- «Бела-ружовая тыранія» / англ.: Pink and White Tyranny (Бостан, 1871)
- «Олдтаўнскія аповеды ля каміну, распаведзеныя Семам Лоўсанам» / англ.: Sam Lawson's Oldtown Fireside Stories (Бостан, 1872)
- Palmetto leaves (Бостан, 1873)
- «Мы і суседзі» / англ.: We and Our Neighbors (1875)
- Footsteps of the master (Бостан, 1876)
- Poganuc People (1878)
- A dog’s mission (Бостан, 1881)
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Harriet Beecher Stowe // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Harriet Beecher Stowe // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English: Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 1036.
- ↑ 5,0 5,1 http://web.archive.org/web/20170323042012/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/harriet-beecherstowe
- ↑ https://en.wikisource.org/wiki/Woman_of_the_Century/Harriet_Beecher_Stowe
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118618784 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/567810/Harriet-Beecher-Stowe
- ↑ Бичер-Стоу, Гарриэт // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. IV. — С. 19.
- ↑ Beecher, Lyman // 1911 Encyclopædia Britannica — 11 — New York City: 1911. — Vol. 3. — P. 640.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Гарыет Бічэр-Стоу ў Вікіцытатніку |
---|---|
![]() |
Гарыет Бічэр-Стоу ў Вікікрыніцах |
![]() |
Гарыет Бічэр-Стоу на Вікісховішчы |
- Цэнтр Гарыет Бічэр-Стоу (англ.)
- Жыццяпіс (англ.)
- Нарадзіліся 14 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1811 годзе
- Нарадзіліся ў Канектыкуце
- Памерлі 1 ліпеня
- Памерлі ў 1896 годзе
- Памерлі ў Канектыкуце
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі ЗША
- Пісьменнікі XIX стагоддзя
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты ЗША
- Паэты XIX стагоддзя
- Англамоўныя пісьменнікі
- Абаліцыяністы ЗША
- Пісьменніцы ЗША стагоддзя
- Англіканскія святыя
- Жанчыны віктарыянскай эпохі