Перайсці да зместу

Дзідра Рытэнберга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзідра Рытэнберга
лат.: Dzidra Ritenberga
Дата нараджэння 29 жніўня 1928(1928-08-29)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 сакавіка 2003(2003-03-09)[1] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
  • Лясныя могілкі[d]
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія актрыса, кінарэжысёр
Гады актыўнасці 19481990
Узнагароды
IMDb ID 0728653

Дзідра Рытэнберга (лат.: Dzidra Ritenberga; 29 жніўня 1928(1928-08-29)[1], Дундага, Вентспілскі павет[d]9 сакавіка 2003(2003-03-09)[1], Рыга) — латвійская актрыса тэатра і кіно, кінарэжысёр. Заслужаны артыст Латвійскай ССР (1960).

Нарадзілася 29 жніўня 1928 года ў Межылдзерэ Дундагскай воласці Вентспілскага павета ў сям’і Артура Рытэнберга. Скончыла Ліепайскую вячэрнюю сярэднюю школу, студыю Дзяржаўнага драматычнага тэатра імя А. Упіта (педагог Вера Балюна, 1948) і рэжысёрскае аддзяленне тэатральнага факультэта Латвійскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Я. Вітола (1974).

Была актрысай Ліепайскага драматычнага тэатра (1948—1957), Рыжскага тэатра рускай драмы (1957—1962), Маскоўскага драматычнага тэатра імя К. С. Станіслаўскага (1962—1975). Рэжысёр Рыжскай кінастудыі (1975—1990).

Член Саюза кінематаграфістаў Латвіі з 1958 года.

Памерла 9 сакавіка 2003 года пасля працяглай хваробы. Пахавана ў Рызе на Лясных могілках.

  • Прыз Венецыянскага кінафестывалю (1957) — за выкананне галоўнай ролі ў фільме «Мальва» рэжысёра Уладзіміра Браўна;
  • Заслужаная артыстка Латвійскай ССР (1960).

Зноскі

  1. а б в г Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2016.