Дзіяна Балыка
Выгляд
Дзіяна Балыка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 28 сакавіка 1979 (45 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналістка, пісьменніца, паэтка, драматург |
Мова твораў | руская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзіяна Балыка (28 сакавіка 1979, горад Палярны, Мурманская вобласць, РСФСР) — рускамоўная паэтэса, журналіст, драматург.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1986 года жыве ў Беларусі. У 2001 годзе скончыла гістарычны факультэт БДУ. У 2000 годзе працавала ў Нью-Ёрку ў газеце «Новое русское слово» і на радыё «People wales», у Мінску выдавала газету «В десятку» і «Альфа-афіша» (2001—2002). У 2004 годзе паступіла на завочнае аддзяленне Літаратурнага Інстытута ў Маскве.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Паэтычныя зборнікі
[правіць | правіць зыходнік]- «Много-много дней» (1999)
- «Окна настежь» (2001)
- «Убегающая линия» (2003, выдадзены пры дапамозе гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь)
Драматургія
[правіць | правіць зыходнік]- «Белы анёл з чорнымі крыламі» (пастаноўка Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі)
- «Псіхааналітык для псіхааналітыка» (пастаноўка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа, пераклад на беларускую мову Л.Сіманёнак)
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Дзіяны Балыкі Архівавана 14 красавіка 2013.
- ЖЖ Дзіяны Балыкі