Дняпроўскі рубеж
Выгляд
Дняпроўскі рубеж | |
---|---|
Жанр | ваенны фільм[d] і драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Працягласць | 130 хв. |
Краіна | |
Год | 2009 |
IMDb | ID 2154649 |
«Дняпроўскі рубеж» — беларускі ваенны фільм рэжысёра Дзяніса Скварцова.
Бюджэт фільма склаў каля 6 мільёнаў долараў. На момант выхаду з’яўляўся самым дарагім фільмам у гісторыі незалежнай Беларусі.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Асновай для фільма стала гераічная абарона Магілёва, так званы Дняпроўскі рубеж — рэальная гістарычная падзея. Як лічаць многія гісторыкі, у гэтым ваенным эпізодзе — вытокі савецкай перамогі. Сіламі мірных жыхароў горада і байцамі РККА варожы наступ тут быў спынены на тры тыдні.
Камдыў, які разумее фатальнасць сітуацыі, у якую трапілі абаронцы Дняпроўскага рубяжа, прыкладае ўсе намаганні, каб стрымаць нямецкі наступ. У яго закаханая медсястра Зоя Сінцова.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Ігар Сігаў — камдыў Аляксей Сяргеевіч Зубаў
- Ксенія Князева — медсястра Зоя Сінцова
- Анатоль Кот — Іван Данілавіч Жыгуноў
- Віктар Молчан — палкоўнік Пётр Кузьміч Шадрын
- Ганна Гаршкова — медсястра Ганна
- Мікалай Козак — Паўль Шміт
- Святаслаў Астрамовіч — Туманян
- Андрэй Душачкін — доктар Паршын
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дняпроўскі рубеж на сайце «Internet Movie Database» (англ.)