Віктар Ільіч Бандаровіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Ільіч Бандаровіч
Дата нараджэння 18 кастрычніка 1960(1960-10-18) (63 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Прафесія кінааператар
IMDb ID 6302467

Віктар Ільіч Бандаровіч (нар. 18 кастрычніка 1960, Мінск) — беларускі аператар-пастаноўшчык, працуе на кінастудыі «Беларусьфільм».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1986—1992 гадах Бандаровіч вучыўся ва УДІКу на кінааператарскім факультэце (майстэрня А. Гальперына). Працаваць на кінастудыі «Беларусьфільм» пачаў у 1981 годзе. За сваю творчую дзейнасць зняў больш за трыста дакументальных фільмаў, рэкламных ролікаў, сюжэтаў, таксама зняў шэраг мастацкіх фільмаў як аператар-пастаноўшчык.

Бандаровіч з’яўляецца сябрам праўлення «Беларускага Саюза Кінематаграфістаў».

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1993 — «Старонні» (Беларусь-Літва)
  • 2005 — «Масква-Берлін» (12 навэл аб вайне)
  • 2008 — «Шчыт Айчыны» (к/c «Беларусьфільм»)
  • 2008 — «Камандзіроўка» («СІФ» Масква)
  • 2009 — «Дняпроўскі рубеж» 2 серыі (к/c «Беларусьфільм»)
  • 2011 — «Ціхі цэнтр» 4 серыі (к/c «Беларусьфільм»)
  • 2011 — «Навігатар» 16 серый («Art Line Cinema» для «ТБ 3»)
  • 2011—2012 — «Выкрасці Бельмандо» 6 серый
  • 2013 — «Ба-бу»
  • 2014— «Неверагодныя прыгоды Арбузіка і Бябешкі»
  • 2016—2018 — «Трымайся за аблокі» 8 серый (сумесна) (к/c «Беларусьфільм»)
  • 2017—2018 — «Не гульня» (к/c «Беларусьфільм»)
  • 2018 — кінаальманах «Вайна. Застацца чалавекам» (к/c «Беларусьфільм»)

Зноскі