Дом Ідэльсона
Выгляд
Славутасць | |
Дом Ідэльсона | |
---|---|
| |
53°53′57″ пн. ш. 30°20′02″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Магілёў |
Дата пабудовы | пачатак XIX ст. |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дом Ідэльсона — будынак у Шклоўскім пасадзе Магілёва, размешчаны па Першамайскай вуліцы, 17.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Трохпавярховы дом з цэглы пабудаваны ў пачатку XIX ст. як жылы. Належыў Ідэльсону. Меў падвал, мезанін і двухпавярховы флігель на два пакоі. На першым паверсе размяшчаліся гандлёвыя крамы, у тым ліку суконная крама Марголіна, кніжная і пісчапапяровая крамы Арона Ліўшыца, мануфактуры І. Э. Маргоніна; другі паверх выкарыстоўваўся як жылы, з гандлёвымі крамамі на першым паверсе, трэці паверх займалі жылыя кватэры. У 1924 г. дом нацыяналізаваны. Доўгі час выкарыстоўваўся як жылы. Цяпер адміністрацыйны- жылы будынак[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом Ідэльсона