Дом Фурсаў
Славутасць | |
Дом Фурсаў | |
---|---|
52°05′25″ пн. ш. 23°41′14″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | польскі мадэрнізм[d] |
Архітэктар | Уладзіслаў Камінскі |
Дата пабудовы | кастрычнік 1937 |
Дата скасавання | 19 чэрвеня 2019 |
Дом Фурсаў — колішні будынак у гістарычным цэнтры Брэста, які размяшчаўся па вуліцы Будзённага, 3.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Будынак пабудаваны па вуліцы Лістоўскага ў кастрычніку 1937 года па праекце архітэктара Уладзіслава Камінскага. Гаспадарамі гэтага дома была сямейная пара Барбара Фурса (Barbara Fursa) і Ян Фурса (Jan Fursa). На той момант Ян Фурса быў інжынерам-геадэзістам[1]. Асабняк налічваў 12 памяшканняў: 8 жылых пакояў, 2 кухні, 2 ванныя.
Будынак з’яўляўся гісторыка-культурнай каштоўнасцю без катэгорыі ў складзе гістарычнага цэнтра Брэста[2].
У выніку маштабнай рэканструкцыі суседняга тэатра лялек па вул. Леніна, 56, па доме Фурсаў пайшлі расколіны[1]. Акрамя таго для тэатра патрабавалася паркоўка, якую няма было размясціць. Ужо ў 2017 годзе ў дзяржаўных СМІ пачалі сцвярджаць, што гістарычны будынак «не ўпісваецца ва ўтвораны тэатральны комплекс», аргументуючы такім чынам неабходнасць яго зносу[3].
Будынак быў пазбаўлены статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці[2] і 19 чэрвеня 2019 года знесены[4].
Зноскі
- ↑ а б Исчезновение истории Бреста на наших глазах и таинство ворожбы «волшебников». Часть № 1
- ↑ а б Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь . Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (10 красавіка 2019). Праверана 6 ліпеня 2020.
- ↑ Новое здание Брестского театра кукол станет многофункциональным комплексом (17 ФОТО)(недаступная спасылка)
- ↑ В Бресте на ул. Буденного снесли здание 30-х гг. прошлого века
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- З’явіліся ў 1937 годзе
- Аб’екты, выключаныя з Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у 2019 годзе
- Вуліца Будзённага (Брэст)
- Жылыя будынкі Беларусі
- Славутасці Брэста
- Будынкі і збудаванні Брэста
- Збудаванні Брэста ў стылі канструктывізм
- Будынкі і збудаванні Уладзіслава Камінскага
- 1937 год у Брэсце
- Знішчаныя збудаванні Брэста
- Зніклі ў 2019 годзе