Дом па Камісарыяцкім завулку, 6
Славутасць | |
Дом па Камісарыяцкім завулку, 6 | |
---|---|
53°54′14″ пн. ш. 30°20′09″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата пабудовы | канец XIX ст. |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Е000001 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дом па Камісарыяцкім завулку, 6 — будынак у цэнтры Магілёва. Помнік архітэктуры другой паловы XIX ст.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў другой палове XIX ст. Пабудаваны як жылы будынак, быў прыватнаўласніцкім. Першы паверх выкарыстоўваўся пад розныя ўстановы, у тым ліку гандлёвыя крамы і майстэрні. У 1920-я гг. нацыяналізаваны. Доўгі час выкарыстоўваўся як жылы[1].
Пасля вайны адбудаваны ў 1945 г. Да 1951 г. у будынку размяшчаўся Ільнотрэст. У 1973 г. праведзены капітальны рамонт. Цяпер гэта адміністрацыйны будынак гарваенкамата[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак галоўным фасадам выходзіць на ўнутраны двор сучаснай тэрыторыі гарваенкамата. Сцены галоўнага і бакавога фасадаў гладкія, атынкаваныя з выкарыстаннем сучаснай тэхналогіі. Аконныя праёмы першага паверха прамавугольныя невялікіх памераў, другога – прамавугольныя вялікіх памераў. Сцены завершаны прафіляваным гзымсам. Дах двухсхільны[1].
Зноскі
- ↑ а б в kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 13 студзеня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па Камісарыяцкім завулку, 6