Камісарыяцкі завулак (Магілёў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Камісарыяцкі завулак
Магілёў
Фатаграфія
Адрэзак вуліцы, які раней быў часткай Краснага завулка
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў
Раён Ленінскі раён
Commons-logo.svg Камісарыяцкі завулак на Вікісховішчы

Камісарыяцкі завулак (руск.: Комиссариатский переулок) — вуліца ў Ленінскім раёне Магілёва, у гістарычным цэнтры горада.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычна дзве розныя вуліцы. Частка ад Першамайскай да Дзяржынскага мела назву Гарохаў (Пішчыкаў) завулак[1]. Трасіроўка вуліцы зменена ў выніку пасляваеннай перабудовы цэнтра, на гістарычную вуліцу выходзілі фасады дамоў № 4 і 6, якія цяпер знаходзяцца ўнутры квартала. Другая частка — частка гістарычнага Краснага завулка.

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Частка вуліцы (дамы №№ 4 і 6), якая раней была Гарохавым завулкам

Складаецца з незвязаных паміж сабой 2 частак. Першая арыентавана з усходу на захад. Размешчана паміж вуліцамі Яцыны і Тані Карпінскай. Пачынаецца ад Першамайскай вуліцы і завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Дзяржынскага. Рух аднабаковы ад вуліцы Дзяржынскага да Першамайскай. Другая частка арыентавана з поўначы на поўдзень. Пачынаецца пасярод забудовы, з захаду прымыкае вуліца Тані Карпінскай, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Дзяржынскага.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Вуліцы Магілёва