Дом па вуліцы Леніна, 19 (Пінск)
Выгляд
Славутасць | |
Дом па вуліцы Леніна, 19 | |
---|---|
52°06′47″ пн. ш. 26°06′27″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | мадэрн |
Дата пабудовы | пачатак XX стагоддзя |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000529 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дом па вуліцы Леніна, 19 — будынак у гістарычным цэнтры Пінска.
Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя з цэглы. У будынку размешчана гандлёвая ўстанова.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак выходзіць на вуліцу Леніна кароткім тарцавым фасадам з уязной аркай на першым паверсе. Кампазіцыя фасада асіметрычная. Над аркай лучковай формы размешчаны паўкруглы эркер з паўцыркульным франтонам над ім. У рытмічнай групоўцы праёмаў і дэкоры выкарыстаны элементы стылю мадэрн. Галоўны ўваход размешчаны з вуліцы, уваход на другі паверх — з боку двара з асобнай лесвічнай клеткай.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Т. В. Габрусь, А. Н. Кулагин. 1354. Застройка улицы Ленина // Свод памятников истории и культуры Белоруссии (руск.) / АН БССР, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора; Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — Брестская область. — С. 317. — 424 с.: ил. — ISBN 5-85700-017-3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па вуліцы Леніна, 19 (Пінск)