Донг Ван Хуен
Донг Ван Хуен | |
---|---|
Дата нараджэння | 1927 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 сакавіка 2015 |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Паўднёвы В’етнам |
Род войскаў |
Нацыянальная армія В’етнама (1951—1954) Узброеныя сілы Рэспублікі В’етнам (1955—1975) |
Гады службы | 1951—1975 |
Званне | генерал-лейтэнант |
Бітвы/войны |
Індакітайская вайна, Вайна ў В’етнаме |
Донг Ван Хуен (в’етн.: Đồng Văn Khuyên; 29 жніўня 1927 — 22 сакавіка 2015) — генерал-лейтэнант Узброеных сіл Рэспублікі В’етнам, удзельнік Індакітайскай і В’етнамскай войнаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і заможных землеўладальнікаў у Го Конг на паўднёвым захадзе В’етнама. У 1948 годзе скончыў французскую сярэдняю школу.
У 1951-м запісаўся ў Нацыянальную армію В’етнама, самастойнае аддзяленне Узброеных сіл Францыі ў калоніі. Прайшоў навучанне ў школе афіцэраў запасу Тху Дык. У чэрвені 1952 года, па заканчэнні вучобы, накіраваны на службу ў 4-ы аддзел Генеральнага штаба. У сярэдзіне студзеня 54-га прызначаны начальнікам аддзела лагістыкі раёна Ніньхоа, правінцыя Кханьхоа.
У лістападзе 1955 пераведзены ў шэрагі войска незалежнай Рэспублікі В’етнам. Спярша залічаны начальнікам 4-й дывізіі. У сярэдзіне 1961 года стаў намеснікам аб’яднаных сіл 6 тактычных груп. У кастрычніку 1962 года заняў пасаду дырэктара па навучанні ў міжвузаўскай школе баявых мастацтваў Тху Дык. У лістападзе 1963 года прызначаны начальнікам тылу III корпуса. У кастрычніку 64-га стаў начальнікам штаба 3-га корпуса 3-й камандна-тактычнай зоны.
У лістападзе 1965-га прызначаны кіраўніком галоўнага адміністрацыйнага ўпраўлення. У чэрвені 1967 года пераведзены на пасаду генеральнага сакратара Міністэрства абароны. У сакавіку 1974 года ўзначаліў Генеральны штаб. Раніцай 29 красавіка 1975 года, на фоне вясновага наступлення і хуткага падзення паўднёвав’етнамскага рэжыму, зняты з гэтай пасады. У 11:30 таго ж дня ён эвакуяваўся з В’етнама. Пасяліўся ў Вірджыніі, ЗША.
Памёр 22 сакавіка 2015 года ва ўзросце 88 гадоў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Trần Ngọc Thống, Hồ Đắc Huân, Lê Đình Thụy (2011). Lược sử Quân lực Việt Nam Công hòa.