Паўднёвы В’етнам

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рэспубліка В'етнам
Việt Nam Cộng hòa

Рэспубліка
Flag of South Vietnam.svg
1955 — 1976


FNL Flag.svg
Flag of South Vietnam.svg Coat of Arms of South Vietnam (1963 - 1975).svg


Сцяг Паўднёвага В'етнама Герб Паўднёвага В'етнама
Дэвіз
Радзіма, справядлівасць, адзінства
Гімн
Southvietmap.jpg
Сталіца Сайгон
Мова(ы) в'етнамская
Грашовая адзінка Паўднёвав'етнамскі донг
Плошча 173 809 км²
Насельніцтва 19,4 млн
Форма кіравання Рэспубліка

Паўднёвы В'етнам — распаўсюджаная ў літаратуры назва змяняўшых адна адну дзяржаў, якія існавалі ў 1954 — 1976 у частцы сучаснага В'етнама на поўдзень ад 17 паралелі (р. Бенхай). Назвы дзяржаў:

Сталіцай «Паўднёвага В'етнама» быў горад Сайгон (цяпер Хашымін).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Існавала некалькі прычын таго, чаму Паўднёвы В'етнам аддзяліўся ад Паўночнага. Перш за ўсё, гэтая тэрыторыя пазней за ўсё была далучана да гістарычнай В'етнамскай дзяржавы, і большасць насельніцтва тут складалі не в'етнамцы, а нацыянальныя меншасці - мыонгі і мон-кхмерскія народнасці. У сувязі з гэтым Францыя адносна лёгка акупавала гэтую частку В'етнама ў XIX стагоддзі. У той час як Анам (цэнтральны В'етнам) і Танкін (паўночны В'етнам) мелі статус пратэктаратаў, паўднёвы В'етнам з'яўляўся калоніяй Кахінхіна і ад яго нават абіраліся дэпутаты ў французскі парламент. Таму французскія інтарэсы тут былі мацней, чым у астатняй частцы В'етнама, і па заканчэнні Другой сусветнай вайны французы прыклалі ўсе намаганні, каб не дапусціць на гэтую тэрыторыю партызан з Паўночнага В'етнама. У 1949 у на поўдні В'етнама была абвешчана дзяржава, фармальным кіраўніком якой быў в'етнамскі імператар Бао Дай з дынастыі Нгуен, фактычна жа ў ім кіравала французская каланіяльная адміністрацыя. У 1954 згодна Жэнеўскім пагадненням адбыўся часовы падзел В'етнама (да правядзення усеагульных выбараў), пры гэтым каля 1 млн каталікоў з Паўночнага В'етнама бегла на поўдзень.

Паўднёвав'етнамскі ўрад, аднак, сутыкнуўся з няздольнасцю цалкам кантраляваць краіну, на тэрыторыі якой змагаліся розныя рэлігійныя і тэрарыстычныя групоўкі. Французаў на тэрыторыі Паўднёвага В'етнама змянілі амерыканцы, аднак вельмі непаслядоўная палітыка ЗША як у дачыненні да Паўднёвага В'етнама, так і пры вядзенні вайны супраць Паўночнага В'етнама, прывяла да росту антыамерыканскіх настрояў і страце аўтарытэту паўднёвав'етнамскім урадам, у якім перыядычна адбываліся перавароты.

Важнае значэнне ў ацэнцы вайны ў В'етнаме мае той факт, што ўрад ДРВ не прызнаваў факт існавання на поўдні асобнай незалежнай дзяржавы, указваючы, што яе абвяшчэнне супярэчыць Жэнеўскім пагадненням. У сувязі з гэтым да цяперашняга часу аб'яднаны В'етнам і ЗША па рознаму трактуюць падзеі таго перыяду, расцэньваючы іх адпаведна як нацыянальна-вызваленчую барацьбу за вызваленне акупаванай часткі краіны і агрэсію сацыялістычнай дзяржавы супраць амерыканскага саюзніка.

Вайна паміж Паўночным В'етнамам і партызанамі Паўднёвага В'етнама, з аднаго боку, супраць ЗША і ўрада Паўднёвага В'етнама, з другога боку, фармальна скончылася ў 1973 падпісаннем Парыжскіх мірных пагадненняў, пасля якіх амерыканскія войскі былі выведзеныя з Паўднёвага В'етнама. Аднак паўночнав'етнамская армія ў парушэнне дадзеных пагадненняў працягнула вядзенне баявых дзеянняў з мэтай зрынуць паўднёвав'етнамскі рэжым. У сакавіку-красавіку 1975 у выніку шырокамаштабнага наступу гэтая мэта была дасягнутая. Новы ўрад быў цалкам падкантрольны паўночнав'етнамскай адміністрацыі, і ў 1976 было абвешчана аб аб'яднанні Паўднёвага і Паўночнага В'етнама ў адзіную Сацыялістычную рэспубліку В'етнам.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]