Дружына
Дружына — раннефеадальная ваенная арганізацыя, у тым ліку агулам ў славянскіх і старажытнарускім грамадствах. У раннефеадальны перыяд мела функцыі княжацкага або баярскага рэгулярнага войска. Колькасць ваяроў у княжацкай дружыне рэдка перавышала некалькі сотняў. Дружына дзялілася на старэйшую і малодшую. Старэйшую складалі княжацкія «мужы» (баяры), малодшую — дзеці баярскія — «дзецкія», «отракі», «грыдні». Дружыннікі былі прафесійнымі ваярамі, звязанымі з князем прысягай або асабістай дамовай, аб’ядноўваліся ў таварыствы або брацтвы, фармальна лічыліся роўнымі, удзельнічалі ў кіраванні дзяржавай, выконвалі даручэнні князя, за што атрымлівалі частку даніны і ваеннай здабычы, пазней — зямельную маёмасць.
Дружыннікаў чэшскіх князёў — homines («людзей») пад 845 годам згадваюць Фульдскія аналы[1]. У Маравіі «Жыціе Мяфодзія» у падзеях 2-й паловы 9 ст. згадвае «друга» (параўн. дружына) — радцу князя Святаполка[2], а тагачасныя лацінамоўныя крыніцы называюць мараўскіх дружыннікаў optimates («лепшыя»), fideles («адданыя»), nobiles viri fideles («высакародныя адданыя мужы»), proceres («першыя»), populus («людзі»)[3]. Пра «мужоў» чэшскіх князёў Вячаслава і Баляслава ў 920-я гады кажа найстаражытнейшая рэдакцыя «Жыція Святога Вячаслава» (2-я палова 10 ст.) пры гэтым «мужы» Вячаслава названы «другамі»[4]. У гэтыя часы служылая знаць (баяры) — княжацкія «мужы», «другі» у Чэхіі і Маравіі функцыянавалі поруч племянной знаці (старэйшын) — «жупанаў»[5].
Пра дружыну ў Польшчы ў 960-я гад згадвае ў сваіх «Запісках» Ібрагім ібн Якуб, паводле яго, падаткі, якія збіраў Мешка I ішлі на ўтрыманне 3 тысяч «ваяроў у панцырах»[6].
Зноскі
- ↑ Magnae Moraviae fontes historici. T. I. Brno, 1966. P. 89.
- ↑ Успенский сборник XII—XIII вв. М., 1971. С. 196.
- ↑ Magnae Moraviae fontes Historici. T. I. P. 98, 126; T. III. Brno, 1969. P. 200—201, 218; Schwarzmajer H. Ein Brief des Markgrafen Aribo an Konig Arnulf uber der Verhaltnisse in Mahren // Fruhmittelalterliche Studien. Bd. 6. B., 1972. S. 57, 62.
- ↑ Сказания о начале Чешского государства в древнерусской письменности. М., 1970. С. 37—38.
- ↑ Закон Судный людем краткой редакции. М., 1961. С. 105, 108.
- ↑ Pomniki dziejowe Polski. Seria II. Krakow, 1946. T. I. S. 50.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Стефанович П. С. «Большая дружина» в ранних государствах Европы // Средние века. Исследования по истории Средневековья и раннего Нового времени. — М., 2011. — Вып. 73 (3-4). — С. 27-57
- Стефанович П. «Большая дружина» в Древней Руси // Российская история. 2011. № 5. — С. 78-90.
- Стефанович П. С. Бояре, отроки, дружины: военно-политическая элита Руси в X—XI веках — М.: Индрик, 2012. — 658 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Дружына на Вікісховішчы |