Фульдскія аналы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фульдскія аналы ў кодэксе XI стагоддзя

Фульдскія аналы (лац.: Annales Fuldenses) — аналы, якія асвятляюць гісторыю Франкскай дзяржавы з 680 па 901 год. Найбольш каштоўная частка з 838 года, дзе апісаны падзеі ва Усходне-франкскім каралеўстве. Аналы назвы па месцы складання іх большай часткі і захоўваўння рукапісу — Фульдскім абацтве.

Аўтарства[правіць | правіць зыходнік]

З-за таго, што аўтараў Фульдскіх аналаў было некалькі, твор прынята дзяліць на шэраг частак. Думаюць, што аўтарам першай часткі быў Эйнхард. Другая частка Фульдскіх аналаў складзена Рудольфам Фульдскім, які працаваў у Майнцы. Трэцяя частка — працяг аналаў Рудольфа, напісана яго вучнем, манахам Фульдскага кляштара Мейнхардам.

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Першая частка апісвае падзеі да 838 года, гэта кампіляцыя Лоршскіх і іншых ранніх аналаў, а з падзей 741 года асноўная крыніца Аналы каралеўства франкаў. Гэта найменш каштоўная частка аналаў, бо яе першакрыніцы дайшлі да нашага часу.

«Калі знатныя людзі вымералі тэрыторыю імперыі і падзялілі яе на тры часткі, у жніўні ў адным з гарадоў Галіі, званым Вердэн, сабраліся тры каралі і падзялілі імперыю. Людовік атрымаў усходнюю частку, Карл — заходнюю, а старэйшы па ўзросце, Лотар — частку, якая ляжыць паміж імі. Пасля таго, як яны заключылі мір і клятвай пацвердзілі яго, яны адправіліся кожны ў сваю вобласць, каб абараняць яе і падтрымліваць парадак.»

Фульдскія аналы пра Вердэнскія дагаворы 843 года.

Другая частка Фульдскіх аналаў асвятляе падзеі 838—864 гадоў. Першыя гады апісаны рэтраспектыўна, затым ідуць пагадовыя запісы. Гэта ўжо цалкам самастойны твор, які яшчэ апісвае гісторыю ўсёй Франкскай дзяржавы, аднак выключна з пазіцыі каралёў Усходне-франкскага каралеўства. У ёй галоўнай тэмай з'яўляецца барацьба караля Людовіка II Нямецкага за гегемонію на прасторы былой імперыі Людовіка I Набожнага. Яна змяшчае заклікі да новага аб'яднання Франкскай дзяржавы пад уладай каралёў Усходне-франкскага каралеўства. Акрамя гэтага асвятляюцца ўнутраныя падзеі і барацьба з нарманамі. Пачынаючы з 860 года апісваюцца пераважна падзеі ва ўсходняй частцы былой Франкскай дзяржавы.

Трэцяя частка Фульдскіх аналаў апісвае падзеі 864—882 гадоў. У гэтай частцы аналаў увага аўтара ўжо цалкам засяроджана на падзеях ва Усходне-франкскім каралеўстве, згадкі пра падзеі па-за ім вельмі рэдкія. Пасля 882 года Фульдскія аналы распадаюцца на два самастойныя працягі, названыя, па месцы іх стварэння, Майнцкім і Баварскім.

Майнцкі працяг (да 887 года) напісана асобай, блізкай да архібіскупа Ліўтберта. Інтарэсы аўтара засяроджаны на Франконіі. Падзеі тлумачацца ім з пункту гледжання інтарэсаў каралёў Усходне-франкскага каралеўства.

Баварскі працяг (да 901 года) складзены ў Рэгенсбургу. У гэтай частцы таксама прадстаўлена гісторыя толькі Усходне-франкскага каралеўства, а на першы план выходзяць адносіны са славянамі, данамі і венграмі.

Значэнне аналаў[правіць | правіць зыходнік]

Фульдскія аналы -- галоўная крыніца па гісторыі Усходне-франкскага каралеўства, тым жа, чым для Заходне-франкскага каралеўства з'яўляюцца Сен-Берцінскія аналы. Дапоўненыя звесткамі з хронікі Рэгінона Прумскага, аналы даюць поўную карціну гісторыі ўсходняй часткі Франкскай дзяржавы ў перыяд кіравання тут дынастыі Каралінгаў.

Выданні[правіць | правіць зыходнік]

На лацінскай мове.

На рускай мове.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]