Мешка I

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мешка I
MieszkoDagome.jpg
Партрэт працы Яна Матэйкі
 
Нараджэнне: не раней за 921 і не пазней за 944
Смерць: 25 мая 992(0992-05-25)
Познань, Вялікапольскае ваяводства, Польшча
Дынастыя: Дынастыя Пястаў
Бацька: Земамысл
Жонка: Ода Дзітрыхаўна[d] і Дубраўка
Дзеці: Баляслаў I Храбры, Сігрыд Гордая, Мешка Мешкавіч[d], Святаполк Мешкавіч[d], Лямберт Мешкавіч[d], Уладзівой[d] і Гунхільд Вендэнская[d]

Мешка І (922945 — 25 мая 992) — князь палян з дынастыі Пястаў. Сын Земамысла і бацька Баляслава Храбрага.

Мешка I з'яўляецца першым гістарычным князем палян, які разглядаецца як фактычны творца польскай дзяржаўнасці. Працягваў палітыку свайго бацькі і дзеда, якія валадарылі на землях сучаснай Вялікай Польшчы. З дапамогай племянных саюзаў або ваеннай моцы падпарадкаваў Куявію, а таксама верагодна Усходняе Памор'е і Мазовію. Працяглую частку свайго жыцця вёў барацьбу за Заходняя Памор'е, у апошніх гадах жыцця распачаў вайну з чэхамі, як вынік здабыта Сілезія і Малая Польшча.

Правёў хрышчэнне свайго народу ў 966 г. па каталіцкаму абраду, такім чынам далучыўшы сваю краіну да заходнееўрапейскай культуры. На ўсіх далучаных тэрыторыях Мешка праводзіў рэформы накіраваныя на стабілізацыю і ўзбагачэнне эканомікі.

Мешка І характарызуецца як спраўны палітык і таленавіты правадыр, які наладзіў дыпламатычныя сувязі спачатку з чэхамі, а ў наступным з шведамі і немцамі.

Мешка памёр 25 мая 992 г. Верагодна быў пахаваны ў касцёле ў Познані. У рэальнасці прах першага ўладара Польшчы нідзе не знойдзены, таксама не вядома месца смерці.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Да шлюбу з Дубраўкай, у Мешка было 7 жонак, не вядома ці былі ад гэтых звязкаў дзеці.

Ад шлюбу з Дубраўкай меў сына Баляслава і дачку Святаславу. Ад сваёй другой жонкі меў трох сыноў Мешка, Ламберта і Святаполка. Нашчадкам стальца стаў старэйшы з сыноў — Баляслаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі