Дуброўка Гольдбаха
Выгляд
Дуброўка Гольдбаха | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Potentilla goldbachii | |||||||||||||||||||||
|
Дуброўка Голдбаха (Potentilla goldbachii)[3] — від кветкавых раслін роду Дуброўка сямейства Ружавыя (Rosaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая расліна 15-45 см вышынёй, без паўзучых парасткаў.
Сцябло каля зямлі ўзыходзячае, затым прамое, вышэй сярэдзіны разгалінаванае. Прыкаранёвае і ніжняе сцябловае лісце пальчатае, з (5) 6-7 лісцінкамі, з абодвух бакоў зялёнае, валасістае. Лісцінкі даўгаватыя або даўгавата-зваротнаяйкападобныя, даўжынёй 1,5 — 4,5 см, шырынёй 0,6-2 см, зубчастыя.
Кветкі 12-17 мм у дыяметры, звычайна ў шматлікіх шчыткападобна-мяцёлкавых суквеццях.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Сустракаецца ў Еўропе, Турцыі, на Каўказе, ва Украіне — у Карпатах, Прыкарпацці, у лесастэпе. Расце на ўзлесках і пасярод зараснікаў.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Potentilla goldbachii на сайті Tropicos®
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Определитель высших растений Украины / Акад. наук Украинской ССР; Ин-т ботаники им. Н. Г. Холодного; Редкол.: Ю. Н. Прокудин, Д. Н. Доброчаева, Б. В. Заверуха, В. И. Чопик; Авт.: М. И. Котов, Ю. Н. Прокудин, А. И. Барбарич и др.. — 2-е изд., стереот., с незначительными доп. и исправлениями. — К.: Фитосоциоцентр, 1999. — 548 с. — ISBN 966-7459-18-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Лапчатка Гольдбаха: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Potentilla thuringiaca на сайце The Plant List (англ.)
- Potentilla thuringiaca на сайце Germplasm Resources Information Network (англ.)