Перайсці да зместу

Дэль-Мар (Каліфорнія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэль-Мар
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 4,601762 км²[2]
  • 4,601755 км² (1 красавіка 2010)[3]
Вышыня цэнтра
34 ± 1 м
Насельніцтва
  • 3 954 чал. (1 красавіка 2020)[4]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
92014
Афіцыйны сайт
delmar.ca.us (англ.)
Дэль-Мар на карце ЗША
Дэль-Мар (Каліфорнія) (ЗША)
Дэль-Мар (Каліфорнія)
Дэль-Мар (Каліфорнія) (ЗША)
Дэль-Мар (Каліфорнія)

Дэль-Мар (англ.: Del Mar) — горад у акрузе Сан-Дыега, штат Каліфорнія, ЗША. Заснаваны 15 ліпеня 1959 года. «Дэль-Мар» па-іспанску азначае «ля мора», што адлюстроўвае яго размяшчэнне на ўзбярэжжы Ціхага акіяна. Колькасць насельніцтва - 4 347 чалавек (2018 год).

У 1885 палкоўнік Джэйкаб Тэйлар купіў 338 акраў (1,37 км2) у Энаха Талберта, маючы намер пабудаваць марскі курорт для багатых і знакамітых. Ваенна-марскі флот ЗША эксплуатаваў ваенна-марскую дапаможную авіяцыйную базу для дырыжабляў у Дэль-Мары падчас Другой сусветнай вайны.

Асноўная маса насельніцтва горада пражывае ўздоўж узбярэжжа і скалаў над акіянам. Аднак гэтая ўласцівасць робіць яго вельмі ўразлівым перад зменамі клімату і выкліканым ім павышэннем узроўня акіяна і наступнай эрозіяй узбярэжжа. Ужо цяпер транспартная інфраструктура горада знаходзіцца пад пагрозай. У горадзе ёсць план адаптацыі да зменаў клімату, у якім аднак няма стратэгіі кіраванага адступленням горада ўглыб кантынента пад націскам вады, хоць ён і быў рэкамендаваны Прыбярэжнай камісіяй штата Каліфорнія ў 2019 годзе.

У амерыканскім тэлесерыяле «Траўка» горад фігуруе пад трохі змененай назвай «Рэн-Мар». Менавіта ў ім разгортваюцца падзеі аднаго з сезонаў тэлесерыялу.

Зноскі