Евангелле паводле Пілата
Евангелле паводле Пілата | |
---|---|
фр.: L'Évangile selon Pilate | |
Жанр | раман |
Аўтар | Эрык-Эманюэль Шміт |
Мова арыгінала | французская |
Дата першай публікацыі | 2000 |
«Евангелле паводле Пілата» (фр.: L'Évangile selon Pilate) — другі раман французскага пісьменніка Эрыка-Эманюэля Шміта, апублікаваны ў 2000 годзе. Тэатральная адаптацыя рамана мае назву «Мае евангеллі» (Mes évangiles).
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Частка першая. У Гефсіманскім садзе Ісус разважае аб мінулых падзеях свайго жыцця і сваім цяперашнім становішчы, асабліва засяроджваючыся ў думках на тым, што мусіць здарыцца наступным ранкам. Калі рымскія салдаты прыйдуць па яго, распрацаваная з Іудам Іскарыётам задума па распаўсюджанні Божага слова стане ажыццяўляцца. Але Ісус сумняваецца: ці насампраўдзе ён сын Божы?
Частка другая. Рымскі прэфект Понцій Пілат расказвае ў лістах да свайго брата хаду даручанага яму раследавання па пошуку зніклага цела ўкрыжаванага чалавека па імені Ешуа.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]На беларускую мову раман перакладзены Андрэем Хадановічам у 2012 годзе.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Eric-Emmanuel Schmitt: L’Evangile selon Pilate, A. Michel, Paris 2000, ISBN 2-226-11674-5
- Шміт, Э.-Э. Евангелле паводле Пілата: раман / пераклад з французскай мовы Андрэя Хадановіча. — Мінск: Зміцер Колас, 2012. — 205 с — (Littera scripta)