Енс Гаер
Енс Гаер | |
---|---|
Род дзейнасці | гісторык, кансультант, палітык |
Дата нараджэння | 22 чэрвеня 1961[1] (63 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Сайт | jensgeier.eu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Енс Гаер (ням.: Jens Adolf Geier; нар. 22 чэрвеня 1961, Франкфурт-на-Майне, Гесэн, ФРГ) – нямецкі палітык, дэпутат Еўрапейскага парламента VII, VIII i IX скліканняў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў сярэднюю школу ў Эсэне. Пасля грамадзянскай службы вывучаў гісторыю, літаратуразнаўства і паліталогію ў Рурскім універсітэце. З 1989 года працаваў навуковым супрацоўнікам па пытаннях бюджэту і еўрапейскай навукова-тэхнічнай палітыкі еўрадэпутата Дэтлева Самланда . У 1990-я годы займаў пасады ў вышэйшых органах улады Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі. У 2001–2006 гадах быў кіраўніком праектаў і прэс-сакратаром кампаніі «Wirtschaftsförderung metropoleruhr GmbH ». З 2006 года працаваў у групе кампаній «Deloitte » у сферы праектаў у галіне нерухомасці.
Уступіў у прафсаюз Vereinte Dienstleistungsgewerkschaft . Пасля двух няўдалых спроб у 1999 і 2004 гадах быў абраны еўрадэпутатам у 2009 годзе. У перадвыбарчай кампаніі выступаў супраць меркаванага дэмпінгу заробкаў, які, на яго думку, мае месца пасля 2004 года. У 2014 і 2019 гадах ён зноўку паспяхова балатаваўся на выбарах у Еўрапейскі парламент[4].
30 чэрвеня 2021 года ўзяў шэфства над Дзянісам Урадам, беларускім вайскоўцам і палітычным зняволеным[5][6].
Кнігі
[правіць | правіць зыходнік]- „Praktischer Sozialismus oder Mildtätigkeit?“ : Die Geschichte der Arbeiterwohlfahrt Essen 1919-1933 / Jens Geier. – Essen : Klartext-Verl., 1989. – 159 S. – ISBN 978-3-88474-132-0.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1011580225 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 красавіка 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1011580225 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Members of the European Parliament, Членове на Европейския парламент, Diputados al Parlamento Europeo, Poslanci Evropského parlamentu, Medlemmer af Europa-Parlamentet, Mitglieder des Europäischen Parlaments, Euroopa Parlamendi liikmed, Βουλευτές του Ευρωπαϊκού Κοινοβουλίου, Députés au Parlement européen, Feisirí Pharlaimint na hEorpa, Zastupnici u Europskom parlamentu, Deputati al Parlamento europeo, Eiropas Parlamenta deputāti, Europos Parlamento nariai, Az Európai Parlament képviselői, Il-Membri tal-Parlament Ewropew, Leden van het Europees Parlement, Posłowie do Parlamentu Europejskiego, Deputados ao Parlamento Europeu, Deputații în Parlamentul European, Poslanci Európskeho parlamentu, Poslanci Evropskega parlamenta, Euroopan parlamentin jäsenet, Europaparlamentets ledamöter
- ↑ European Parliament election 2019: Alphabetical list of all elected candidates (англ.). Bundeswahlleiter . Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2019. Праверана 27 мая 2019.
- ↑ Irish and German MPs adopt three political prisoners from Belarus (англ.). Libereco — Partnership for Human Rights (30 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2021. Праверана 5 ліпеня 2021.
- ↑ У Леаніда Судаленкі, Дзяніса Івашына, Дзяніса Урада і яшчэ 6 палітвязняў з'явіліся "хросныя" . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (30 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2021. Праверана 10 верасня 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- jensgeier.eu — афіцыйны сайт
- Профіль Енса Гаера на сайце Еўрапейскага парламента