Жалезная гвардыя
Жалезная гвардыя | |
---|---|
Garda de Fier | |
Лідар | |
Заснавальнік | Карнеліу Зеля Кадрану |
Дата заснавання | 1927 |
Дата роспуску | 1945 |
Штаб-кватэра | Бухарэст |
Краіна | |
Ідэалогія | антыкамунізм, антысемітызм, клерыкальны фашызм, фашызм, нацыяналізм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жалезная гвардыя (рум.: Garda de fier) — ультраправая румынская палітычная арганізацыя. Заснавана Карнеліу Кадрану 24 ліпеня 1927 года як Легіён архангела Міхаіла, Кадрану ўзначальваў арганізацыю да свайго забойства ў 1938 года.
У 1930 годзе са складу Легіёна як параваеннае крыло была вылучана Жалезная гвардыя, аднак назву «Жалезная гвардыя» звычайна адносяць да ўсёй партыі. У чэрвені 1935 годзе Легіён змяніў афіцыйную назву на «Усё для краіны».
Ідэалогія партыі была антыкамуністычнай, антысеміцкай і клерыкальна-фашысцкай. Моладзевы рух Легіёна грунтавалася на тэалагічным факультэце Бухарэсцкага ўніверсітэта.
У 1940 годзе, падтрымаўшы маршала Іон Антанеску, Гвардыя прыйшла да ўлады. Аднак неўзабаве супярэчнасці з дыктатарам прывялі да няўдалай спробы перавароту, пасля якога, 22 студзеня 1941 года, Жалезная гвардыя была разагнана, а яе прыхільнікі зняты з дзяржаўных пасад.