Перайсці да зместу

Карнеліу Зеля Кадрану

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карнеліу Зеля Кадрану
рум.: Corneliu Zelea Codreanu
Нараджэнне 13 верасня 1899(1899-09-13)[1][2][…]
Смерць 30 лістапада 1938(1938-11-30)[1][2][…] (39 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні рум.: Corneliu Codreanu[4]
Веравызнанне Румынская праваслаўная царква
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітыка[5]
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карнеліу Зеля Кадрану[6] (рум.: Corneliu Zelea Codreanu, korˈneliu ˈzele̯a koˈdre̯anu), па нараджэнні Карнеліу Зялінскі (рум.: Corneliu Zelinski; 13(25)[7] верасня 1899, Хушы, жудзец Васіль, Румынія — 30 лістапада 1938, Тынкэбешць, жудзец Ільфаў, Румынія) — румынскі ўльтраправы палітычны дзеяч XX стагоддзя, заснавальнік і лідар руху «Легіён Архангела Міхаіла», больш вядомага як «Жалезная гвардыя», або «легіянерскі рух». Легіянеры-члены Жалезнай гвардыі называлі яго паважліва «кэпітанул» (рум.: căpitanul — капітан).

З 1919 года Кадряну быў членам нацыяналістычнай «Гвардыі нацыянальнай свядомасці». У 1923 годзе разам з Аляксандру Кузай ён заснаваў фундаменталісцкую Лігу нацыянальнай хрысціянскай абароны, якую пакінуў праз два гады з-за ідэалагічных рознагалоссяў. У 1927 годзе ён стварыў праваслаўны рух ордэнскага тыпу «Легіён Міхаіла Архангела», вядомы як «Жалезная гвардыя». Заўзяты антыкамуніст і антысеміт, Кадрану быў схільны да рэлігійнага містыцызму і імкнуўся пры падтрымцы Румынскай Праваслаўнай Царквы данесці да народа заклік да духоўнага ачышчэння. Падтрымліваючы ваенна-палітычнае супрацоўніцтва з Германіяй, ён адначасова выступаў супраць спроб капіяваць нямецкі нацыянал-сацыялізм і расавую тэорыю. Кадрану хутка падняўся па кар’ернай лесвіцы румынскай палітыкі і ў 1931 годзе быў абраны ў Палату дэпутатаў. У 34 гады ён напісаў кнігу «Маім легіянерам», якая была перакладзена на мноства моў свету.

Будучы членам парламента, Кадрану ўступіў у адкрыты канфлікт з дэмакратычнымі сіламі, кіраванымі румынскім каралём Каралем II, і стаў прымяняць тэрарыстычныя метады для дасягнення сваіх мэт. 17 красавіка 1938 года непажаданы ўладам «капітанул» быў арыштаваны па абвінавачванні ў дзяржаўнай здрадзе і прысуджаны да 10 гадоў катаргі, а ў ноч з 29 на 30 лістапада 1938 года расстраляны жандарамі ў Тынкабешцкім лесе (жудзец Ільфаў) нібыта пры спробе ўцёкаў. Цяпер асоба Кадрану прыцягвае ўсіх сучасных ультраправых, асабліва ідэолагаў «трэцяга шляху». У Румыніі ёсць афіцыйна зарэгістраваны рух «Новыя правыя», члены якога лічаць сябе правапераемнікамі Жалезнай гвардыі Кадрану; падобныя партыі, якія трымаюцца такой самай ідэалогіі і лічаць Кадрану сваім кумірам, ёсць і ў шэрагу іншых краін.

  1. а б Corneliu Codreanu // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Corneliu Zelea Codreanu // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118676539 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. https://www.marturisitorii.ro/2018/03/22/premiera-arhivele-nationale-publica-actul-de-nastere-al-capitanului-miscarii-legionare-corneliu-zelea-codreanu-extras-din-registrului-starii-civile-iasi-din-septembrie-1899-document/ Праверана 30 мая 2022.
  5. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  6. Зеля — не другое імя і не прозвішча, але даецца ва ўсіх біяграфічных даведніках.
  7. Дзіця назвалі ў імя Свмч. Карнілія, памяць якога праваслаўныя адзначаюць 13 верасня паводле юліянскага календара.